Хто атрымае прыз за лепшую гісторыю?
Прыём творчых работ на конкурс «Падзяліся гісторыяй і атрымай прыз» завяршыўся. З 25 ліпеня па 10 кастрычніка чытачы мелі магчымасць даслаць гісторыі з жыцця і пазмагацца за галоўны прыз – смартфон.
На запрашэнне адгукнуліся дзесяць аўтараў, якія прыслалі ў рэдакцыю по адной ці дзве гісторыі.
Сярод удзельнікаў не толькі жыхары Ганцаўшчыны, але чытачы «Ганцавіцкага часу» з іншых рэгіёнаў. Прыемна, што большасць аўтараў напісалі гісторыі на беларускай мове. Вось конкурсныя працы, якія былі надрукаваны ў газеце:
«У Еўропе спаткаў прыгожых жанчын” (Максім Шапялевіч);
«Свет вачыма дзіцяці» (Вольга Дайлід, г.Івацэвічы);
«Настаўніца стала сябрам на ўсё жыццё» (Ніна Вашкевіч);
«Матулі і вёсцы Раздзялавічы прысвячаецца…» (Людміла Рабцэвіч-Ціханчук, в. Парахонск);
«Сочиняй мечты. Они сбываются» (Юлия Заборовская);
«Як даўней сваталіся», «Чатыры яблыкі»(Мікалай Рылка);
«Дапамог суседу кінуць піць» (Марыя Канановіч);
«Жахлівая антырэклама» (Юрый Падарожны);
«О гуманизме и умирающей деревне» (Вячеслав Трепачко);
«Перепутала обеды для мужа и кота» (Ю. Бобровская).
«История о “съеденном” сердце (ВИДЕО)» (Александр Букато)
Як і абяцалі, усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць бясплатную падпіску на 3 месяцы і заахвочвальныя прызы. Аўтар найлепшай працы атрымае галоўны прыз – смартфон DOOGEE Y200 GREY 5,5.
Вызначыць пераможцу журы, у склад якога ўваходзяць: галоўны рэдактар Пётр Гузаеўскі, карэктар Марыя Заляценка і вядучы літаратурнай старонкі «Пралеска», сябра Саюза беларускіхпісьменнікаў Аляксей Галаскок.
Узнагароджванне ўдзельнікаў конкурсу і пераможцы запланавана на 29 кастрычніка. Да гэтай даты кожны з вас можа падтрымаць аўтара, даслаўшы ліст у падтрымку на адрас [email protected].
Запрашаем усіх удзельнікаў конкурсу на падвядзенне вынікаў у рэдакцыю на 10 гадзін па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 10, г. Ганцавічы. Тэлефон для даведак – 62126

Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября