
Ад шапак, звязаных кручком, залатымі рукамі Марыны, не магчыма адвесці позірк, здаецца, што ты напаткаў казачнага героя, бо у калекцыі Марыны і зайцы, і мядзведзі, і совы, і сабакі, і каты, і мышкі.
Па словам Марыны, вязаць навучылася яна яшчэ ў роднай Агарэвіцкай СШ, калі была маленькай дзяўчынкай, але гэта ёй хутка надакучыла, таму гэтую справу яна закінула.
Успомніла Марына пра даўно забыты занятак, калі нарадзіла дачушку і ўбачыла ў інтэрнэце, якія прыгожыя рэчы можна зрабіць сваімі рукамі з мінімальнымі фінансавымі затратамі, тады ёй і захацелася зрабіць для сваіх дзетак арыгінальныя капялюшыкі і шапачкі. Работ на рахунку Марыны шмат, амаль ўсе разыйшліся па сябрам і сваякам.
-Калі ёсць натхненне, шапачка можа “нарадзіцца” і праз чатыры гадзіны, ад пачатку работы. Мае хобі мне дае ў першую чаргу якасныя рэчы з выкананнем ўсіх маіх пажаданняў. Па-другое яно мяне расслабляе і супакойвае.
А наогул гэта проста хобі, якое вельмі падабаецца і падымае настрой, асабліва калі дапрацоўваеш чарговы капялюш.Мужу падабаецца, тое чым я займаюся, ён цярпліва ходзіць са мной па крамах, пакуль я абмацваю кожную катушку нітак.
А дзеткі мае вельмі любяць носіць такія рэчы, бо што можа быць лепей шапачак ці рукавічак створаных мамінымі рукамі. А дачушка Лерка дык і увогуле маленькі манекен і мадэль, яна ўсе перамерае заўсёды і красуецца каля люстэрка, з нецярпеннем чакае, калі я скончу чарговы камплект і дазволю ёй ўсе памераць і сфатаграфую.
Вяжу ў асноўным камплекты, шапачкі, шалікі або снуды, пінеткі і рукавіцы, дзіцячыя сумачкі, капялюшыкі, яшчэ для падарункаў упрыгожваю кубкі.
Дзеткам я наогул перастала купляць шапачкі, шалікі, рукавіцы. У дачкі ёсць прыгожыя сумачкі і капялюшыкі на лета.
Адзіны дапаможнік у які я зазіраю – інтэрнэт. Там бяру аснову, дабаўляю крыху сваіх ведаў і фантазіі і атрымоўваецца непаўторная, цікавая рэч.
Тварыце, вяжыце і хай вашы дзеткі будуць самымі прыгожымі!!!
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More