
Ксенія Жданюк
Садавод-агароднік? Не, звычайны, але ж вельмі дапытлівы мужчына, якога цікавіць усё, што адбываецца навокал. Карысную, цікавую ці нават смешную інфармацыю вось ужо больш чым 50 гадоў ён занатоўвае ў звычайныя насценныя ліставыя календары. У яго калекцыі 55 календароў, самы старэйшы з 1969 года і палі 365 старонак кожнага з іх зпісаны.
Што тут толькі не знойдзеш: вясковыя навіны –хто нарадзіўся, жаніўся, ці пайшоў з жыцця, стан надвор`я, значныя падзеі з жыцця краіны і краін СССР.
Запісы самыя розныя: ” Прывязлі Наташу з радзільнага дома 24 мая з дзяўчынкай”, “14 жніўня свята Макавей”. Ёсць у календарах Івана Адамавіча і назвы фільмаў, якія паказвалі ў сельскім клубе ў часы яго маладосці : “ Маёр-віхор”, “Памылка рэзідэнта” –1969 г.
Калі я запытала ў Івана Адамавіча, для чаго яму патрэбны такі занятак, то ён адказаў вельмі проста і зразумела: “Каб ўсё ведаць. Трэба што, узяў адкрыў каляндар, пашукаў”. Вяскоўцы звоняць да мяне, як у даведачнае бюро:” Адамавіч, калі лепш свінню калоць?”. А ў каляндарах у мяне ўсё пазначана, але такую актуальную інфармацыю ведаю на памяць, бо часта да яе звяртаюся.
Сябры аднойчы бралі пачытаць мае запісы, дык казалі , што жываты ледзь не парвалі з рогату, іх развесяліла тое, што адзін час у сваіх календарах я нават пазначаў, калі і пры якіх абставінах мы прапускалі па чарцы.
Жонка калекцыянера, Праскоўя Рыгораўна, мужа падтрымлівае:
“Хай збірае, піша, як яму падабаецца. Абы чалавеку добра было. Нашы дзеці – два сыны і дачка, часта тэлефануюць і цікавіцца: “Калі, бацька, будзе добрая пара на тое і тое?”. У ўнукаў у дзяцінстве быў любімы занятак, пачытаць календары дзеда, яны заўсёды казалі: “Ну дзед і дае”.
А Іван Адамавіч расказаў, з чаго ён пачаў сваё хобі:
“Я нарадзіўся на хутары Падрадашча, каля Агарэвіч, бацькі чытаць-пісаць не ўмелі, навучыла мяне ўсяму Лыганоўская Надзея Антонаўна – першая настаўніца, з гэтага ўсё і пачалося, мне так хацелася пісаць аб ўсім, што я бачыў, пагэтаму пісаў дзе мог, часцей на палях сшыткаў. А жаданне калекцыяніраваць у мяне таксама з`явілася ў раннім дзяцінстве, тады я збіраў наклейкі з запалак, пакуль маю калекцыю нехта не ўкраў.
Працаваў у калгасе імя Кірава паляводам, працоўны вопыт таксама запісваў ў календары. Календары часцей за ўсё купляю на пошце, выбіраю, дзе поле шырэйшае. Было календароў у мяне больш, і зусім старыя былі, ды пагубіліся пры пераездзе. Любімы мой календар серыі: “Жыцейскія справы”. Падабаюцца “Вясёлы каляндар”, “Каляндар для жанчын”, “Праваслаўны каляндар”.
У мяне нават і першая зарплата пазначана – 1 рубель 96 капеек, і першая пенсія – 175 тысяч рублёў.
Запісы аб тым, што цікавага адбылося за дзень, раблю ранкам наступнага дня.
Рэдка, але бывае, тры дні магу прафілоніць, а потым ўспамінаю, што адбылося цікавага і запісваю. Сваю калекцыю я шаную , часта яе пераглядваю, перачытваю.
Добрае, чалавек часта забывае і наракае на Бога і лёс, а я ўсё памятаю, бо ўсё ў мяне запісана і таму я лічу сябе шчаслівым чалавекам”.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More