Сучка Аліса гаспадыню не расчаравала

Вылазіць з вады малое чамусьці не жадала, хоць і калацілася ад холаду, а можа ўжо і сіл не было вылазіць. Міма праляталі машыны, але нікому не было справы да маленькага рыжага клубочка. Які лёс чакаў бы шчанюка – не вядома, але адзін вадзіцель усё ж прыпыніўся і забраў малое да сябе ў машыну, крыху пагрэцца…

Я добра памятаю той дзень, калі мой, на той момант будучы муж, патэлефанаваў мне і з надзеяй у голасе  запытаў: «Вам жа патрэбны сабака ў вёску?»

Сабака і сапраўды быў нам патрэбны, бо ўжо колькі часу двор быў без вартаўніка. Ды і мама ідэю падтрымала. Падвячоркам таго ж  дня, я ўжо прывязла шчанятка ў вёску. Мама ўзрадавалася, але  ж радасць была не доўгай: роўна да той пары, пакуль яна не паглядзела шчаняці (прабачце) пад хвост.

«Дык гэта ж сучка, – разчаравана вынесла вердыкт мама, – навошта яна мне, шчанюкоў навядзе, куды я іх падзену, табе галава не будзе балець, а мне думай, дзе іх прыстроіць. Ды і сабакі будуць да яе гойсаць, вуглы пазначаць. Не хочу сучку. Назад забірай!»

Я гнеўна зіркнула на маму і моцна закрыўдавала: «Бач ты на яе, бессардэчная» – падумала я.  Але надзея цеплілася, трэба было крыху пачакаць, бо я ведала, што маму хутка “адпусціць”.

Пакуль вырашаўся лёс малой, тая на кароценькіх ножках бегала па надворку і спрабавала пазнаёміцца з катом, які, як і гаспадыня, не надта быў рады знаёмству і адбіваўся ад надакучлівай госці лапай.

-«Ну, супакойся, Чарныш, не чапай яе, – прыкрыкнула мама, – а ты чаго да яго лезеш, ты паглядзі, якая упартая!» У голасе мамы пачуліся мяккія ноткі і  я зразумела, што трэба дзейнічаць.

-«Мамачка, любая, калі ласка, вазьмі да сябе сучачку. Давай назавем яе Алісай. Паглядзі, якая прыгожанькая яна. Відаць, добрая ахоўніца з яе атрымаецца. А шчанятам гаспадароў будзем разам шукаць. Ну мамууляяя» – енчыла я.

Пасля нядоўгіх угавароў, мама дала згоду: «Ну хай сабе і пабудзе. Шкада ж…»

Так маленькая Аліса стала вясковай жыхаркай.

З той пары прайшло тры гады. Зарэкамендавала Аліса сябе адказнай сучкай. Як быццам, памятала з дзяцінства, тыя настаўленні гаспадыні. Сабак мужчынскага полу Аліса любіць не надта, ды і тыя стрыманую  асобу не ахвотна наведваюць, бо яна, як што, дык  і зубы можа паказаць. Ашчанілася Аліса за ўвесь час толькі два разы, шчанят нарадзілася нямнога і для іх хутка знайшліся гаспадары.

Мама на сваю сучку не нарадуецца: « Бач,  якая разумная, не гуляшчая»!

 Ды і з катом пасябравала Аліса, у будзе адной спяць разам. Праўда, у свабодзе крыху Аліса абмежавана, бо падкая да курэй суседскіх, таму і на прывязі, але ноччу бегае па волі. Дом ахоўвае выдатна, дзень і ноч заліваецца, як званочак.

А як Аліса танцуе, калі мой муж наведваецца ў госці да цешчы: на задніх лапах можа паўдня праскакаць, пакуль той не паедзе. Як быццам памятае свайго выратавальніка, а можа і на сам рэч памятае, хто яго ведае…

 

 

Oksana__deleted__110608

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

1 час ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

2 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

21 час ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

23 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago