Думкі ўслых

 

«Горе от ума»

«… У вышэйшых жывёл патрэба і здольнасць прычыняць разбурэнні і шкоду ўзрастаюць прама прапарцыянальна ступені іхняй разумнасці», – такое выказванне ёсць у К. З. Лоранца. Прачытала яго і задумалася. Гэта ж у перакладзе на лёгкадаступную мову: чым больш зверства ў жывёліне, тым, значыць, яна разумнейшая. Так, многа зверства ў тыгра, ільва, ваўка…

А што ж тады «вянец прыроды» – чалавек? Ён жа самы разумны. На што ж ён траціць свой самы вялікі розум? Аказваецца, на вынаходніцтва зброі, якая забівала б сабе падобных, разбурала і шкодзіла б усяму, створанаму чалавецтвам. Сапраўды так. Успомнім Хатынь, Асвенцым, Хірасіму, Герніку…
І становіцца жудасна. Як у Грыбаедава: гора ад розуму.

 

Навуковы супрацоўнік

Гляджу «Улицы разбитых фонарей». Эпізод: ля варот знайшлі забітага. Тут жа і яго пусты партфель. Следчы пры аглядзе цела, знайшоўшы дакументы, дзівіцца: «Па адзежы і партфелі не скажаш, што гэта навуковы супрацоўнік – і адзенне прыстойнае, і партфель прыстойны».
Ну вось… Дажыліся да грамадства, дзе не вучоныя людзі цэняцца, а тыя, хто здолеў прысмактацца да матэрыяльнага і каму «да фені» «нейкае там духоўнае». Носяцца на «навороченных внедорожниках» і глядзяць звысоку на тых, хто жыве на адну зарплату і атрымлівае яе па астатковаму прынцыпу.

 

У «тыя» і ў «гэтыя» часы

У адным з сучасных серыялаў адзін з герояў кажа, што ён, калі з дому адлучаецца яго сусед-галубятнік, корміць ягоных галубоў і дадае (без ценю сарамлівасці): за невялікую плату.

Скажыце, калі ласка, людзі старэйшага ўзросту, людзі «той» эпохі: ці магло быць такое ў тыя, савецкія часы, каб сусед з суседа за падобную паслугу браў плату? Нават і ўявіць сёння мне цяжка, каб тады да такога хто мог дадумацца!

Не, нешта не тое з намі робіцца, людцы! Мо не туды мы рушылі? Вось у казках як добра: ляжыць на раздарожжы камень, і направа, налева, прама – усюды ўказальнікі. Можа, мы ўсляпую некуды ідзём?

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

9 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

16 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago