Народные новости

Журналіста газеты “Ганцавіцкі час” дапыталі ў мясцовым аддзеле Следчага камітэта

Як паведаміў Аляксандр Пазняк, 14 красавіка ён наведаў Ганцавіцкі райаддзел Следчага камітэта ў якасці сведкі “па факту нанясення невызначанай асобай цынічных надпісаў на гандлёвых павільёнах”.

У Аляксандра Пазняка пыталіся, што карэспандэнт ведае пра здарэнні, калі ў горадзе з’яўляліся надпісы палітычнага зместу на будынках і на гандлёвых кіёсках “Табакерка”.

“Гэтыя надпісы з’явіліся ў Ганцавічах яшчэ ў ліпені 2020 года, і дагэтуль шукаюць вінаватых, бо распачатая справа, — кажа карэспандэнт “Ганцавіцкага часу”. — Следчага цікавіла, якія фотаздымкі я бачыў, у якіх чатах чытаў пра надпісы і што пісаў на гэтую тэму”.

Паводле Аляксандра Пазняка, ён патлумачыў на допыце, што як журналіст піша на розныя тэмы:

“бо гэта мая праца, а нешта больш дадаць не магу”.

Раней, 25 сакавіка, падобныя пытанні яму задавалі ў Ганцавіцкім РАУС. Акрамя таго, за апошнія тры тыдні журналісту “Ганцавіцкага часу”  давялося даваць тлумачэнні ў мясцовай пракуратуры і з’ездзіць ў Баранавічы, куды яго выклікалі ў фінансавую міліцыю.

20 чэрвеня мінулага года Аляксандр Пазняк разам са сваім калегам Сяргеем Багровым быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, калі рабіў стрым з акцыі пратэсту, што адбылася ў цэнтры Ганцавічаў.

Пасля суд пакараў Пазняка штрафам на 810 рублёў “за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі” (арт. 23.4 КаАП) і “ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сяргей Багроў атрымаў тады 15 сутак арышту.

fgun_furn

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

3 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

3 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

22 часа ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago