
Аляксандр Пазняк
Свята пачалося ў суботу, 21 жніўня, не ў 16 гадзін, як было аб’яўлена ў прэсе, а ў 18.
Калі з дынамікаў зайграла музыка, нехта яшчэ корпаўся на агародзе, нехта ішоў з магазіна, а нехта прыбраўшыся загадзя заняў сабе месца ля Дома культуры.
Тым не меньш, работнікі культуры праявілі цярпенне. І хоць небагата, але жыхары падцягнуліся да плошчы, дзе адбыўся святочны канцэрт. Дырэктар Дома культуры Вольга Рабцэвіч разам з памочнікамі вяла праграму вечара. Шмат спяваў Раман Сімановіч.
«А нам няма каму збірацца. Вёска памірае, а ўсе моцныя ездзяць на заробкі ў Расію», – выказалася адна пенсіянерка.
На свяце работніцы культуры павіншавалі з залатым вяселлем тры сям’і – дзве Рабцэвічаў і сям’ю Буйкевічаў, а таксама доўгажыхарку Таццяну Іванаўну Шуляк.
Свята ў Раздзялавічах прайшло вельмі сціпла. На ім не было батутаў і надуўных горак, як у Хатынічах. Але дзеці радаваліся таму, што ёсць і скакалі па пляцоўцы перад Домам культуры. Дарослыя сядзелі і слухалі канцэрт. Нехта танцаваў. А потым усе смяяліся з чатушак, якія выканалі вакалісткі аўтэнтычнага ансамбля «Завіца».
Бабулі распавялі, што іх у гурце засталося пяцёра. Іхніх песен нідзе ніколі не было ў запісы. Але апошнім часам творчасцю цікавіліся нават у Мінску. І раздзялаўскія спевы гучалі ў тэлехітпарадзе.
З-за адсутнасці склада калектыва, дзве вакалісткі на гэты раз спявалі толькі частушкі пад акампанемент Рамана Сімановіча.
Вось некаторыя з раздзялаўскіх частушак:
«Высоко голубь летает,
Крылом небо достаёт.
Хорошо милый ласкает,
Только замуж не берёт».
«Ах, ты милая моя,
Голубые глазки.
Не видал я от тебя
Ни любви, ни ласки».
«Ох, в туфле у меня
Ножка правонькая.
Всё ровно меня полюбят
Хоть я маленькая».
«Говорят, что я старуха.
Куда старость мне подеть?
Как гармошка заиграет,
Не могу я усидеть».
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More