Белбог (паданне)

Старыя людзі кажуць, што адносна нядаўна (прыкладна дзесьці пасля вайны) ў нашай мясцовасці можна было спаткацца з Богам, які хадзіў па ваколіцах Вялікіх Круговіч і выпрабоўваў людзей.

Бывае, абернецца жабраком і сядзіць пры дарозе, чакаючы, калі хтосьці з вяскоўцаў будзе ехаць на кірмаш у мястэчка альбо з кірмашу і прасіцьме міласціну. Калі хто не пашкадуе і падасць беднаму, то праз пэўны час Ён шчодра ўзнагародзіць таго добрага чалавека. А ўжо калі хто пашкадуе кавалак хлеба, дык не праміне “ўзнагародзіць” і таго: скупы страціць нават невялікі набытак, які меў.

А то ў абліччы хворага пастукае ў дзверы і папросіць даць яму вады. Калі чалавек адмовіць гэтаму небараку, то ў хуткім часе зляжа ў ліхаманцы, а калі, наадварот, не бразне дзвярыма перад носам, а запросіць у хату і паклапоціцца аб хворым, то напоўніцца хата гэтага чалавека шчасцем і ніхто з радні не будзе хварэць доўгія гады.

Здаралася, што дапамагаў Бог людзям і ў бядзе: калі хто заблудзіць у лесе, абавязкова пакажа дарогу дадому.

Быў і такі выпадак: аднойчы ўвосень, калі людзі капалі бульбу, бедная ўдава на сваім надзеле збірала небагаты ўраджай. Наблізіўся да яе стары з белай доўгай барадой, апрануты ў белае адзенне. Павітаўшыся, незнаёмец звярнуўся да жанчыны з такімі словамі: “Жанчынка, не капай сёння бульбачку і не забірай яе з поля, бо здарыцца ў цябе бяда і страціш ты нават гэты небагаты ўраджай”.

Жанчына не паспела нічога прамовіць у адказ, а стары ўжо знік. Невядома, чаму яна паслухалася дзядка, але пакінула ўвесь ураджай на полі і пайшла дахаты. А на наступны дзень словы незнаёмца спраўдзіліся: у жанчыны згарэлі ўсе гаспадарчыя пабудовы, засталася толькі хата…

Старыя людзі кажуць, што быў гэта Белбог – так нашыя продкі называлі Усявышняга. Ставіліся да Яго з павагай і ведалі, што добрага, з адкрытым сэрцам чалавека не пакрыўдзіць, а то нават і дапаможа яму ў цяжкую хвіліну. Ну, а ліхому дасць добрую навуку!

Калі хто завітае ў нашы мясціны, узгадайце: кожны з абяздоленых, каго вы спаткаеце, можа аказацца тым самым Белбогам. А лепш памятаць пра гэта паўсюль, дзе б ні былі, бо Ён можа напаткаць кожнага з нас паўсюдна!

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

6 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

13 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago