
Прадпрымальніцкая жылка ў Валодзі была заўсёды, і ён не ленаваўся шнырыць не толькі па сваёй мясцовасці, але і нават па суседнім раёне. На продажы металалому стаў нядрэнна зарабляць. Але ж яму хацелася ўсё больш грошай. Але, як вядома, сквапнасць да дабра не даводзіць…
Пачаў хлопец цягаць жалязякі не толькі тыя, якія проста валяліся на сметніках, на полі і ў лесе, але браў і тое, “што дрэнна ляжала” на гаспадарскіх падворках, тэрыторыях калгасаў і прадпрыемстваў. І было гэта, вядома, не заўсёды законна.
Прыкмеціў Валодзя ў адной з вёсак Пінскага раёна на падворку гару металалому: машына стаяла разабраная, і розных важкіх жалязяк там хапала. Загарэліся вочы ў Валодзі, лічбачкі ў вачах, быццам на цыферблаце калькулятара, замільгацелі… Не адзін мільён тут падняць можна.
Прыехаў ён ноччу да кучы з металаломам і пачаў грузіць яго ў сваё аўто. Стараецца, спяшаецца, змакрэў увесь ад напругі і страху. Вядома ж, не сваё бярэ. І тут неспадзяванка здарылася… Ці то ад страху, ці можа, нешта не тое з’еў і страўнік не вытрымаў – захацелася яму адысці па сваёй патрэбе “ў кусцікі”. Ды так прыперла, што цярпець не мог.
Прысеў, зрабіў сваю справу. Ды толькі не знайшлося ў яго нічога падобнага да туалетнай паперы. Пашукаў па кішэнях, знайшоў толькі вузенькую паперку, якой і скарыстаўся. Задаволены Валодзя дагрузіў рэшткі і праз гадзіну адпачываў дома ў ложку.
Хлопцы пры пагонах самі расказалі, дзе ён быў, што ўкраў і сказалі збірацца і праехаць у райаддзел. “Як так? Ніхто ж не бачыў?” – губляўся у здагадках бізнесмен-металіст. Потым было расследаванне і суд, дзе галоўным доказам быў касавы чэк аб аплаце паслуг мабільнай сувязі, які скарыстаў ў кусціках Валодзя.
Як там работнікі ўнутраных органаў і суддзя вывучалі доказ і разглядалі прозвішча, адрас і нумар тэлефона на “выкарыстаным” чэку, застаецца толькі здагадвацца, але віну хлопца даказалі і далі штраф.
“Ведаў бы, што так здарыцца – рулон паперы з сабою вазіў бы”, – сказаў гора-бізнесмен.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More