Нязваны палюбоўнік

Цётка Шура, якой было гадоў 50 з хвосцікам, працавала ў Ганцавічах і прыязджала дамоў у Хатынічы познім вечарам. Ды яшчэ і гаспадарку трымала немалую. Пакуль накорміць унукаў, дагледзіць усю жыўнасць, дык і ноч настане. Да таго ж, муж тады паехаў на шабашку, дзеці былі ў горадзе на вучобе, а ўнукі яшчэ малыя і памагчы ёй не было каму. Справіўшыся з усімі гаспадарчымі клопатамі, легла яна амаль у поўнач.

Стомленай цётцы Жэні сніўся мо ўжо чацвёрты сон, як нехта пачаў яе штурхаць пад бок. Скрозь сон чуе яна голас: “Падсунься, ложак вялікі, а тваё месца ля сцяны”. У галаве жанчыны прамільгнула думка, што гэта яе гаспадар вярнуўся з заробкаў ды яшчэ, мусіць, і пад “мухай”, таму, каб пералезці да сцяны, сіл не хапае.

Крыху адсунуўшыся, жанчына раптам схамянулася! Расплюшчыла вочы і замерла ў здзіўленні… Каля сцяны на пасцелі ляжаў нейкі мужык, а другі прыціскаў яе з другога краю ложка.

Падумаўшы, што ўсё ёй прыснілася, абмацала ўсё навокал яшчэ раз і ўпэўнілася, што гэта не сон. “Трэба клікаць мужа, – прамільгнула ў галаве. – Але ж ён у камандзіроўцы! А тут хто ляжыць, ды яшчэ двое?!” У горле цёткі Шуры ўсё перасохла, ад страху яна нават крыкнуць баялася і трэслася бы асінавы ліст, затаіўшыся і баючыся павярнуцца.

Мільгацелі думкі адна за адной… І тут мужык, які ляжаў каля сцяны, голасам мужа прамармытаў: “Прынясі вады”.

“Ну хоць адзін з іх мой”, – узрадавалася жанчына і хуценька пералезла цераз другога мужыка. Як толькі стала нагамі на падлогу, заверашчала: “Мікола, злодзей у хаце!!!”

Абодва мужыкі ўскочылі таксама і зараўлі. І пачалося…

Мікола ўпоцемках накінуўся на незнаёмца і, лаючыся, пачаў таўчы таго кулакамі па чым папала. Цётка Шура таксама старанна дапамагала мужу.

“Госць” круціўся як уюн на патэльні між двух агнёў, абараняючыся ад кухталёў, а потым з крыкам кінуўся да адчыненага акна і нырнуў туды. Летні месяц шчодра асвятляў ягоны шлях адступлення. Мужык нёсся па вуліцы босы, у кальсонах і майцы.

Як высветлілася пазней, Мікола прыехаў з шабашкі і, прыняўшы пару чарак, лёг адпачываць, не дачакаўшыся жонкі. Ложак быў вялікі, а багатырскай камплекцыяй гаспадар не вылучаўся, таму жонка ўпоцемках яго і не прыкмеціла.

Праз некалькі дзён Мікола, расклаўшы вогнішча ля дарогі, паліў шмаццё нязванага госця, бо збег жа той у адных сподніках. Явіцца сюды, каб забраць вопратку і абутак, у нязванага госця, безумоўна, не хапіла смеласці.

Хто быў гэты чалавек і як ён трапіў на іхні ложак, супругі так і не даведаліся. Затое Мікола пры кожнай сварцы з жонкай цяпер меў козыр і прыпамінаў ёй начнога палюбоўніка.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

6 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

13 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago