Брагу высмактаў, а ног не павалок

А пятай гадзіне раніцы Люба падхапілася з ложка – кароўка ў  хляве чакае ды печ распаліць патрэбна. А як вядома, большасць гаспадарчых спраў кіпіць у варыўні ці, як яшчэ кажуць, летняй кухні,  таму туды і направілася гаспадыня за даёнкай. Не запальваючы святло, яна накіравалася ў глыб  памяшкання, раз-пораз соладка пазяхаючы. Але праз хвіліну яе сон як рукой зняло, у вачах застыў жах. Пераступіўшы парог у поцемках яна ўбачыла, што за сталом спіць нейкая касматае пудзіла. Люба нема зараўла і быццам спынтар выскачыла з варыўні і лямантуючы пабегла  ў хату.

– Валік, Валік, уставай!!! Нейкая пачвара да нас прыбілася, мабыць мядзведзь! Храпе на ўсю варыўню, аж сцены трасуцца.

Валік у адных сподніках, босы, неглядячы на тое,  што на вуліцы была  зіма, схапіў вілы і пабег разбірацца з няпрошаным госцем. Жонка рушыла следам. Гаспадар асцярожна падкраўся, з-за парога працягнуў руку, і запаліў святло, “пудзіла” не шалахнулася, і працягвала смачна храпці. Тое, што гэта быў не мядзведзь, а чалавек у старым кажуху, крыху супакоіла гаспадароў. Але Валік усё ж насцярожаны, і трымаючы вілы нагатове, пачаў імі здалёк штурхаць незнаёмца. Той ніяк не рэагаваў.

Валік быў настроены рашуча без лішніх цырымоній схваціў нязванага госця за грудкі і вывалак з-за стала.  Пудзілам  аказаўся аднавясковец Васька.

-Ах ты паршывец! Прапойца! Спаць ты сюды прыйшоў?! – усклікнуў гаспадар і  абрынуў на Ваську град кухталёў. Госць быў удрызг пьяны, што нават і не спрабаваў абараняцца. Моўчкі  ён упаў на калені і папоўз на карачках з варыўні. У след яму пасыпаліся і “развітальныя” словы гаспадыні…

Гаспадары нервова пачалі разважаць, як сюды трапіў Васька, які жыў уу пачатку вуліцы, – сябрамі яны не былі ніколі, па вуліцы столькі хат, але прыбіўся менавіта да іх, у варыўню трапіў лёгка – бо яна замыкалася толькі на клямку. Але што ён тут рабіў і, мяркуючы  па кучы згарэлых запалкаў і акуркаў, правёў  не мала часу.

Пра  пару  хвілін гаспадыня зноў залямантавала. Бо ў галаве ўзнікла думка пра брагу, якая стаяла на печы. Расчынілі, каб свінню да свят закалоць. Нягледзячы на немалады ўзрост, Люба імгненна заскочыла на печ і зараўла яшчэ мацней: “Ах ты паразіт, алкаголік няшчасны, зладзюга пракляты! Валік, Валік, гэты гад, Васька – апівоха,  амаль усю брагу выкаўтаў !”

Гаспадары гналі гарэлку не часта і па вялікай патрэбе, ды і справа гэта была  сакрэтнай – каму патрэбны праблемы  з міліцыяй, таму і прыхоўвалі флягу, закідваючы лахманамі, на печы – каб лепш бурліла і менш хто бачыў. Гісторыя праяснілася пра некалькі дзён, калі Васька расказаў пра свае прыгоды  некаму з вяскоўцаў, канешне ж, не за так, а за чарку, умеючы разжалобіць спагадлівых слухачоў яго баек.

У той вечар, ужо на добрым падпітку, Васька пайшоў шукаць дабавіць –  надта ж карцела. Як прызнаўся, небарака, на добрым падпітку мора было па калена, таму без лішніх сумненняў, ён збочыў да першай хаты, якая трапілася на вочы. Нюх на спіртное ў Ваські быў, як у следавой сабакі, мабыць гэтая прыродная чуйка і дапамагла яму знайсці брагу. А якая была брага… І салодкая, і вішанькі плавалі з варэння…

Валіку і Любе, Васька з той пары стараўся не пападацца на вочы, ці то сорамна было, ці мо баяўся, што грошы за ўжыты натурпрадукт гаспадары патрабаваць будуць.

Прайшло ўжо гадоў дзесяць з той пары, але хто-небудзь з вяскоўцаў возьме ды прыпомніць гісторыю як Ваську за мядзведзя прынялі. Гаспадыня з тых часоў брагу больш не расчыняла і гарэлкі не гнала. Ну так яна расказвала аднавяскоўцам, калі тыя  паддзявалі, ці паставіла яна брагу, бо Васька нешта хмуры і цвярозы ходзіць, можа і ў госці завітаць. На смешкі вяскоўцаў Люба  адказвала кожны раз аднолькава: “Як мне будзе трэба для якой справы  пляшка, дык я  і ў краме  куплю. А Васька хай свой сабачы нюх на іншых правярае “.

 

Oksana__deleted__110608

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

6 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

13 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago