Беларуская мова загучала на Падляшшы ў Польшчы

Вучні 5 “беларускага” класа, што ў СШ 29 г. Брэста, доўга рыхтаваліся да паездкі ў Польшчу. Клас, у якім усе вучні хлопцы, у поўным складзе напацягу месяца старанна наведваў урокі музыкі і рыхтаваў вершы прысвечаныя лістападаўскім паўстанням.
І вось увечары 9-га лістапада беларускі клас разам з бацкамі і 2 настаўнікамі беларускай мовы, адна з якіх іх класны кіраўнік, прыбылі ў Тлушчац. Мясцовы Солтыс, пан Кшыштоф Вэнгжыняк, гасцінна сустрэў гасцей і азнаёміў з “харцоўкай”, месцам дзе мелася жыць частка гасцей з Беларусі.
Харцоўка – гэта дзьвух-павярховая цёпла натопленая хатка побач з домам ксяндза. Звычайна гэтая хатка выкарыстоўваецца дзеля размяшчэння харцэраў падчас іхніх мерапрыемстваў.
Солтыс пазнаёміў новых жыхароў “харцоўкі” з умовамі пражывання, з добра абсталяванай кухняй і на развітанне адкрыў лядоўню поўную харчоў і сказаў: “Калі забракне – званіце…”
Настаўніц і арганізатараў паездкі размясцілі ў сем’ях.
Раніцай 10 лістапада госьці з Беларусі сустрэліся ў мясцовай бібліятэцы, адкуль дзеці беларускага класа разам са сваім класным кіраўніком Нінай Паляковай адправіліся ў Тлушьчацкую базавую школу на заняткі, а бацькі дзяцей на экскурсію ў Мендзыжэц Падляскі.
Спачатку бацькі беларускіх вучняў наведалі музычную школу.
Сакратарка школы Вяслава Кавальчык разам з бугалтарам Эвай Дамброўскай сустрэлі гасьцей і паказалі школу. Гаспадарам ёсць чым ганарыцца, школа месціцца ў добра адрастаўраваным старадаўнім будынку, які за даўнім часам выкарыстоўваўся як фурманкавая (гараж для фурманак і брычак) пры палацы Патоцкіх.
У школе навучаецца 86 вучняў. Яны прыходзяць на заняткі па музыцы і спевах у вольны ад асноўных заняткаў час. Умовы для навучання створаныя выключна добрыя.
Вольга Цярэшчанка, настаўніца беларускай мовы з Гомеля, між іншым кіраўнік дзіцячага ўзорнага хора “Амялушкі”, была у захапленні ад школы: “Музычная школа ў Мендзыжцэ-Падляскім , якую я і вучні з бацькамі з Брэста наведалі, здзівіла нас сваім рамонтам і прадуманасцю ўсяго, што тычылася навучальнага працэсу.
Па словах сакратаркі, якая праводзіла экскурсію, у рамонт укладзена 1 млн. еўра. Работы будаўнікоў і якасць матэрыялу прыемна ўражваюць. Так бы мовіць, наводзяць на супастаўленне “як у іх і як у нас”. Адзін з бацькоў, будаўнік па адукацы, сказаў, што пабачанае намі ў Польшчы каштавала б у Беларусі ў 10 разоў болей.
Закругленыя куты на калідорах і ў каласах, высокаякаснае пакрыццё і кафля, каляровая гама ў класах і на калідорах, наяўнасць музінструментаў знакамітых фірм, а таксама і высокаякаснай электраапаратуры выклікала жаданне паспрабаваць “агучыць” наша знаходжанне ў сценах на вучальнай установы, што з прыемнасцю я і зрабіла. І як вынік – цудоўная акустыка, незалежна ад паверха і памераў класа.
Тут абсталяваны клас рытмікі, дзе вучні маюць магчымасць не толькі танчыць, але і ўдасканальваць самыя цяжкія рытмы.
Камп’ютарны клас у музычнай школе….. Для чаго? – запытаеце вы. Чытаць далей…
Рымвід

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

21 час ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

23 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

24 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

24 часа ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago