Святланы Малышка
Мікалай Міхайлавіч – карэнны мясцовы жыхар. Пасля вучобы ў Мозырскім педагагічным універсітэце ён вярнуўся працаваць у родную школу настаўнікам працы. Гадоў дванаццаць ён працуе ў школе яшчэ і сацыяльным педагогам.
Па словах Мікалая Шапялевіча, працоўная дзейнасць дапамагае яму быць «галавой» у вёсцы: ён добра ведае ўсіх жыхароў вёскі (а іх больш за 1200 чалавек), і можа расказаць, хто чым «дыхае».
Стараста развеяў даўнейшы міф пра тое, што раздзялаўцы – «гарачыя галовы»: як што не па іх, то адразу хапаюцца за стрэльбу ці кідаюцца ў бойку.
«Не, нашы жыхары зусім не такія! Раздзялаўцы вельмі ветлівыя і прыязныя людзі. Можа, раней і былі гарачыя ды хуткія на расправу, але гэта ўжо выкаранілася, – патлумачыў Мікалай Міхайлавіч. – У нас у вёсцы нават «злосных» п`яніц няма: калі хто і выпівае, дык паціху, дома, каб ніхто іх не бачыў, і ніхто па вуліцах п`яным не боўтаецца…»
Ён заўважыў, што ў вёсцы няма сем`яў, якія б знаходзіліся ў «сацыяльна небяспечным становішчы».
«Калі дзесяць гадоў таму я пачаў працаваць сацыяльным педагогам, у вёсцы было 15 сем`яў, якія знаходзіліся ў сацыяльнанебяспечным становішчы. Цяпер няма ніводнай. Лічу, што трэба гаварыць з людзьмі, цікавіцца іх справамі, падштурхоўваць на добрыя справы. Калі штодзённа не рабіць гэтага, месяц-другі не дбаць пра сем`і, то можа вылезці што-небудзь непрыемнае…», – сказаў ён.
Мікалай Шапялевіч лічыць, што стараста, як той гаспадар у хаце: ён дбае, каб у вёсцы былі добрыя дарогі і ўсім хапіла агародаў, каб правесці святло людзям да хат, дзе ім спальваць смецце. З гэтымі і іншымі надзённымі праблемамі звяртаюцца да свайго «галавы» вяскоўцы. І ён па меры магчымасці стараецца дапамагчы.
«Лічу, што дробязных праблем у людзей не бывае, – сказаў стараста. – Да мяне звяртаюцца людзі з надзеяй, што я дапамагу, і я не магу іх падвесці. Ёсць праблема – значыць, я бяру трубку і тэлефаную кіраўніцтву, і калі гэта магчыма – праблемы вырашаюцца…»
Самай «злабадзённай» праблемай у раздзялаўцаў з`яўляецца дарога па вуліцы Свяціцкай.
«Асфальт там быў пакладзены даўно, яшчэ ў савецкія часы, таму не дзіўна, што разбурыўся. Рэгулярна робіцца падсыпка, але ж людзі павінны разумець, што грунт ёсць грунт – ён прасядае, вымываецца. Новую заасфальтаваную дарогу зрабіць дорага. Але ёсць спадзяванне, што праблема ўсё ж такі вырашыцца: з месяц таму ў вёску прыязджала мабільная група, дык кіраўнік ДРСУ-100 расказаў, што на гэту дарогу выдзяляць грошы з рэспубліканскага бюджэту, і паабяцаў, што зробяць яе да самай Выганаўшчыны. Калі так, то можна будзе ўздыхнуць з палёгкай – людзі больш не будуць запыняць мяне і скардзіцца», – падзяліўся стараста.
Яшчэ адна праблема, якая не пакідае абыякавымі нікога з вяскоўцаў – вываз смецця. Старасту ў апошні час людзі проста засыпалі пытаннямі, чаму з іх вылічваюць грошы, калі паслугай яны не карыстаюцца.
«Падыходзяць да мяне і скардзяцца, кажуць: «Мы ж не выкідваем нічога, спальваем у грубцы…» Я пацікавіўся ў камунгасе, у чым справа, і цяпер тлумачу людзям, чаму усе абавязаны плаціць за смецце і дзе якое смецце можна спальваць», – сказаў ён.
Іншыя пытанні, якія турбуюць вяскоўцаў, больш «сезонныя». Напрыклад, вясной прыходзіцца вырашаць пытанні з агародамі для вяскоўцаў. Стараста сам абыходзіць надзелы за вёскай і, калі не знаходзіць пустуючай зямлі, звяртаецца ў мясцовую гаспадарку.
«Гэтай вясной адной мнагадзетнай сям`і старшыня дапамог: не толькі агарод далі, але яшчэ і трактар бясплатна выдзелілі ўзараць», – сказал Мікалай Міхайлавіч.
Зімой спрадвечная праблема раздзялаўцаў – неасветленыя вуліцы. Калі ў цэнтры больш-менш ліхтароў хапае, дык у завулках іх няшмат. «У вёсцы хаты па вуліцы параскіданы абы-як. А кожны гаспадар хоча, каб святло каля яго дома было. А гэта грошы… Дзе іх набрацца?» – разважае стараста, як сапраўдны дзяржаўны дзеяч. Ён сказаў, што ўсё ж кіраўніцтва электрасетак рэагуе на звароты грамадзян, і дадаў, што гэтай зімой правялі 400 метраў кабеля, каб даць святло да адной з хат на вуліцы.
Стараста кажа, што даўно наладзіў зваротную сувязь з кіраўніцтвам раёна па вырашэнні бытавых праблем у вёсцы. Калі ў людзей узнікаюць якія пытанні, ён адразу тэлефануе да старшыні сельвыканкама. Бывае і так, што Мікалаю Міхайлавічу прыходзіцца самому звяртацца па людскіх пытаннях да некаторых кіраўнікоў: у электрасеткі, камунгас, РайПО.
«Ведаеце, мне амаль ніколі не адказвалі, заўсёды ішлі насустрач. Бываюць, канешне, і накладкі, у асноўным з-за недахопу грошай. Але вельмі рэдка. Часцей да вясковых спраў кіраўнікі адносяцца па-чалавечы, і я вельмі ўдзячны, што нас не толькі выслухваюць, але і чуюць «, – падвёў вынік стараста.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More