Лілія Мядзведзва: “Пры любых абставінах жанчына павінна заставацца Жанчынай”

У кабінет свайго новага ўчастковага ўрача ішла з дрыжачымі нагамі: тая доктар, да якой звярталася да гэтага, не раз ўшчувала за тое, што не сачу за станам свайго здароўя.

На гэты раз усё было інакш. Разумныя вочы ўрача, прыемная ўсмешка, гатоўнасць выслухаць і дапамагчы. Мабыць, таму лекі, якія прыпісала ўрач, саслужылі добрую службу. І не толькі мне! Пазней не раз чула ад людзей, якія чуйныя рукі ў Ліліі Станіславаўны і якое добрае сэрца. “Яна так чуйна аднеслася да маёй бяды, што дазволіла мне ў любы час дня і ночы клікаць яе на дапамогу”, – са слязамі на вачах расказвала знаёмая, Лілія Матусевіч. “Урач ад Бога! Так маю маму глядзіць, так удала лечыць!” – захаплялася ўрачом у размове з маім калегам прадпрымальнік Ірына Ігнацьева…

Адкуль у ёй гэтыя ўменні? “Ад мамы”, – цёпла пабліскваюць зялёныя вочы Ліліі Станіславаўны. Менавіта Надзея Іванаўна Рагалінская, якая ўсё сваё жыццё працавала медсястрой у хірургіі, у аперацыйным блоку, перадала свайму шматлікаму патомству любоў да медыцыны. У выніку ў гэтую прафесію пайшлі яе дачка, сын і пляменніца. Цяпер урачом у Гродне разам са сваім мужам працуе ўнучка Алёна – дачка Ліліі Станіславаўны. “Пэўна, генетычна абумоўлены наш выбар. І ні разу ніхто з нас аб ім не пашкадаваў”, – гаворыць мая субяседніца.

Ад мамы ў яе і любоў да парадку, і абавязковае планаванне наступнага дня. “Бывала, сядзем сям’ёй вячэраць, а мама і пытаецца: “Ну, што мы будзем рабіць заўтра?” Так і да гэтага часу ўсе свае справы на наступны дзень я планую з вечара. Таму паспяваю ўсё, што задумала”, – гаворыць Лілія Станіславаўна. Кладзецца спаць жанчына позна, устае – рана. “Кубак кавы для падтрымання бадзёрасці – і ўсё закруцілася…” – расказвае яна.

А спраў дома на плечы гэтай невысокай танклявай жанчыны кладзецца шмат. І не толькі ў доме, дзе цяпер добрым памочнікам стаў сын Аляксандр. Чуйным рукам урача падуладны няхітрая гаспадарка і расліны – памідоры-гуркі ў агародзе летам, расада і кветкі – зімой у хаце. “Бывае, нараблюся, стамлюся моцна. Сяду, перадыхну – ну вось, можна зноў брацца за работу”, – усміхаецца Лілія Станіславаўна. А ў вольны час, якога выдаецца няшмат, любіць яна прагуляцца па лесе, па грыбных мясцінах. Альбо адправіцца ў рускую лазню, у парылку. “Гэта святое!” – паўзуць уверх пры ўспамінах аб гэтай асалодзе куточкі яе вуснаў.

Ды ўсё ж работа ўрача займае найбольш часу. Бывае, не толькі дакументы, але і думкі, перажыванні нясе дамоў з працы доктар Мядзведзева. Не адмаўляе знаёмым, а часам, і незнаёмым людзям, якія тэлефануюць нават дамоў з надзеяй на яе дапамогу. Тут жа, у родным куточку, усе свае!

Быў час, калі Лілія Мядзведзева разам з мужам-ваенным павандравала па свеце. Пасля таго, як яна закончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут, іх сям’я адправілася ў Куйбышаў, потым былі Астрахань, Растоў, Германія… Пасля чужыны асабліва шчымлівым здаецца ўсё роднае. У Ганцавічах каля 15 гадоў Лілія Станіславаўна працавала на “хуткай дапамозе”, з 2006 года – участковым тэрапеўтам.

Да яе па параду ідуць маладыя калегі. І яна заўсёды адгукаецца на іх просьбы — бо памятае яшчэ тыя часы, калі пачынала сама.

Дзіўна, што нават пры вялікай загружанасці гэтага ўрача, калі б ні прыйшоў да яе на прыём, заўсёды пацыента сустрэне не проста прафесіянал сваёй справы, але і прыгожая дагледжаная жанчына. “Якія б цяжкасці на жыццёвым шляху ні чакалі, жанчына павінна заставацца жанчынай, – дзеліцца Лілія Станіславаўна сваімі жыццёвымі высновамі. – Жыццё складанае, цяжкае. Аднак нават з самага дрэннага я заўсёды стараюся выхапіць, выдзеліць нешта станоўчае, настроіцца на лепшае”, – гаворыць яна. І, выкарыстоўваючы зручны момант, Лілія Станіславаўна перадае ўсім жанчынам перадсвяточныя віншаванні і пажаданні прыгажосці, жаноцкасці, паболей прыветлівых усмешак.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago