
Юлия Матусевич
Гэтую жанчыну я ведаю даўно, з самага маленства. Памятаю, як бегала ў краму па прысмакі, а Марыя Рыгораўна, аддаючы рэшту, заўсёды папярэджвала, каб я была асцярожнай і не згубіла грошы.
Марыя Рыгораўна нарадзілася 17 лістапада 1946 года ў вёсцы Малькавічы. У сям’і было пяцёра дзяцей. Не песціў лёс яе і пазней.
Скончыўшы ў 1962 годзе мясцовую дзесяцігодку, юная Марыя направілася з сяброўкамі на вучобу ў Саратаўскае вучылішча, дзе атрымала спецыяльнасць ткачыхі. Адвучыўшыся, накіравалася на пошукі працы ў горад Пінск. Нешта тады не склалася, і яна вярнулася назад. Цяпер Марыя Рыгораўна гаворыць, што нават рада, што тады ў далёкія 60-ыя гады ёй так і не ўдалося ўладкавацца па атрыманай спецыяльнасці.
“Я не магу сказаць, што я марыла стаць прадаўцом. Проста мне гэтая работа вельмі падабалася і нейкая невядомая сіла мяне цягнула да гандлю, а не да працы ткачыхай”, – прыпамінае Марыя Валасюк.
Атрымаўшы накіраванне, яна паехала ў Гродзенскі гандлёвы тэхнікум. Жыла ў інтэрнаце ў адным пакоі яшчэ з трыма дзяўчатамі – было весела. У размове яна прызналася, што гэтыя гады вучобы засталіся для яе самымі радаснымі і запамінальнымі. Атрымаўшы жаданую спецыяльнасць, яна прыехала на адпрацоўку ў вёску Задуб’е.
“Я не расхвалявалася, што мяне накіравалі на працу ў чужую вёску. У Задуб’і мне вельмі спадабалася, тут жылі і жывуць цудоўныя, працавітыя і добразычлівыя людзі. У гэтай жа вёсцы я знайшла сваю другую палавінку,” – падзялілася Марыя Рыгораўна.
Хлопцы, дзяўчаты, кіно, вячоркі, танцы, а раніцай – праца, да якой яна адносілася з вялікай адказнасцю. Менавіта ў адзін з такіх звычайных дзён і стрэліся вочы 18-гадовага юнака Фёдара і 23-гадовай Марыі.
“Ой, дзяўчат у мяне было шмат, але бялявая дзяўчына Марыя мне адразу запала ў душу”, – сказаў муж Марыі Рыгораўны Фёдар Міхайлавіч.
Ён расказаў, што прэтэндэнтаў пазаляцацца да яе і правесці дахаты было шмат. “За гэтую дзяўчыну не раз кулакі часалі. Але я ўсіх адбіў. З таго часу я ні на адно імгненне не пашкадаваў, што так доўга дабіваўся яе рукі і сэрца”, – падзяліўся Фёдар Міхайлавіч і прадоўжыў. – Памятаю, як сваю Мар’ю вёз на гусенічным трактары ў Малькавічы. Гэта было так рамантычна, не тое што цяпер”, – прыпамінае мужчына, які на той час працаваў у калгасе.
Распісаліся яны ў 1970 годзе. Вяселле не спраўлялі, бо грошай не было, нават за рэгістрацыю шлюбу разлічыцца было праблематычна, а дапамагчы таксама не было каму.
“Нічога, па гэтым жывыя засталіся. Хутка справім залатое вяселле, мала ўжо засталося”, – падзяліўся муж Марыі Рыгораўны.
У тым жа 70-ым годзе нарадзілася першае дзіця – хлопчык. У 1974 годзе ў Марыі Рыгораўны і Фёдара Міхайлавіча ўжо было чацвёра сыноў. У тыя часы жанчынам выдзяляўся адпачынак за два месяцы да нараджэння дзіцяці і два месяцы – па доглядзе дзіцяці пасля яго з’яўлення. А потым дзявай яго куды хочаш і выходзь на працу. Дзяцей глядзела бабуля Марка. Гэтай жанчыне Марыя Рыгораўна вельмі ўдзячна.
Дзеці падрасталі, было нялёгка, але Марыя з Фёдарам справіліся. Усім сынам дапамаглі атрымаць адукацыю, справілі провады і вяселлі. Стала лягчэй, настаў самы час пажыць дзеля сябе.
Бяда ў іх сям’ю ўварвалася нечакана: у 1999 годзе прыйшла вестка аб тым, што загінуў іх 27-гадовы сын Валера. Сіратой застаўся іх маленькі 4-гадовы ўнучак.
Я памятаю гэтае пахаванне. Над зачыненай труной плакала не толькі Марыя Рыгораўна, не стрымлівалі слёзы і іншыя маці, бо сыны многіх з іх таксама ездзяць на заробкі ў Маскву. На пахаванне сышлася ўся вёска.
“Думала, што не перажыву. Боль і горыч рвалі сэрца на часткі. Мяне падтрымліваў муж, і мы разумелі, што ў нас яшчэ трое дзяцей, якім мы патрэбны”, – скрозь слёзы прамовіла Марыя Рыгораўна.
“Няма майго галубочка, больш не прыйдзе ён да мяне, не абдыме і нічога не раскажа. Толькі паглядае з помніка, калі я з ім размаўляю і дакранаюся да яго халодных вуснаў на партрэце на помніку”, – сказала Марыя Рыгораўна, а слязіны, даганяючы адна адну, каціліся па яе твары.
Не паспелі бацькі адысці ад гэтага гора, як чорная вестка зноў прыйшла ў хату: у 2010 годзе не стала і сына Мікалая, якому на той момант было 38 гадоў. Без бацькі застаўся сын Андрэй, які два з паловай гады таму таксама ўжо стаў татам, а ў Марыі Рыгораўны і Фёдара Міхайлавіча з’явіўся праўнучак.
Марыя Валасюк – адна з тых жанчын, якая сумела справіцца з усімі жыццёвымі выпрабаваннямі. Сэрца шчымела ад ран, але яна разумела, што патрэбна жыць і працаваць, каб дапамагаць дзецям і ўнукам. Засталася жанчына і прафесіяналам сваёй справы, безадмоўным чалавекам і проста прыгожай жанчынай. Цяпер Марыі Валасюк 66 гадоў, і ўсе 45 гадоў яна працуе прадаўцом у адной і той жа краме, у якой каля 30 гадоў была загадчыцай. Быў час, калі яна ўвогуле гандлявала адна і без выхадных. Цяпер Рыгораўна ўжо 11 гадоў на заслужаным адпачынку, але працягвае працаваць.
“Было цяжка, а з узростам яшчэ цяжэй, але я ніколі, ні на адзін момант не пашкадавала, што абрала гэтую прафесію, сябе без яе я не ўяўляю”, – сказала прадавец сельскай крамы.
Запатрабаванні і густы сваіх аднасяльчан яна ведае на памяць і стараецца, каб у краме быў шырокі асартымент тавараў. “У наш магазін могуць прывезці ўсё, што людзі закажуць. А як жа іначай – на тое ж і крама, у людзей павінен быць выбар. Рады пакупнікі – рады і мы. У гэтым месяцы ў нас выручкі каля 190 мільёнаў рублёў”, – адзначыла Марыя Рыгораўна.
“Наша Рыгораўна – самы лепшы прадавец. На яе няма ніякіх скаргаў. Хай ёй Бог дасць здароўя, цярпення і сілы. Няхай яна радуе нас у нашай краме яшчэ доўга-доўга”, – сказала пакупніца Яніна Сенюковіч.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More