
Работа бібліятэкара не з лёгкіх, але сваёй працай Алена Іванаўна вельмі задаволена. Працоўны дзень пачынаецца ў 8 гадзін і доўжыцца да 12.00 (працуе яна на палову стаўкі), але работы прыходзіцца выконваць шмат: сабраць і падрыхтаваць падручнікі да навучальнага года, кожны дзень прымаць кнігі ў вучняў і выдаваць ім новыя, рамантаваць кнігі. Калі паступаюць новыя падручнікі, іх трэба аформіць, праштампаваць і занесці ў картатэку. Мастацкая літаратура паступае 3-4 разы на год, а падручнікі яшчэ часцей.
Дзесьці класы закрываюцца, дзесьці павялічваюцца, таму часта прыходзіцца дзяліцца падручнікамі з бібліятэкамі сельскіх школ. Трэба запоўніць фармуляры, раскласці здадзеную літаратуру па паліцах, штодня пераглядаць фармуляры чытачоў. На пачатку навучальнага года клопату Алене Іванаўне дабаўляецца: бывае так, што якіх- небудзь падручнікаў можа не хапіць па прычыне павелічэння колькасці вучняў, таму ў такія моманты бібліятэкары-калегі выручаюць адзін аднаго.
«З самага пачатку працоўнага дня я іду да дырэктара школы за карэспандэнцыяй, раскладваю яе і падшываю, затым кіруюся ў настаўніцкую. Там педагогі просяць мяне падрыхтаваць літаратуру да розных мерапрыемстваў», – расказвае бібліятэкар.
Раней не было інтэрнэта і бібліятэку наведвала больш дзяцей. Цяпер, каб падтрымаць у вучняў інтарэс да кніжак, Алена Іванаўна праводзіць розныя конкурсы, выдае дзецям граматы і сувеніры з лагатыпам «Лепшы чытач», «Самы чытаючы клас». Па яе словах, гэта вельмі добра дзейнічае на малодшыя класы.
Сярод самых актыўных чытачоў, па словах бібліятэкара, у яе Раман Лелес, Валерыя Бахур, Насця Анісімава. Гэтыя вучні не толькі прачытаюць твор, а яшчэ і перакажуць яго бібліятэкару.
«Цяпер, на мой погляд, ёсць мода на кніжкі і пісьменнікаў. Праўда, мне здаецца што праз некалькі дзясяткаў гадоў папяровая кніга можа знікнуць, яе заменяцьгаджэты і электронныя носьбіты. Ды і ўвогуле вучні цяпер чытаюць мала, іх хапае толькі на творы, якія трэба чытаць па праграме, хаця гэтыя творы даволі аб’ёмныя», – сказала Алена Іванаўна.
Па словах Алены Ленкавец, яна вельмі цэніць бібліятэчныя кнігі. Яна да іх адносіцца, як да сваіх дзяцей. «Спісваем толькі самыя старыя кнігі, а рэдкія шануем і адносімся да іх беражліва. Самыя рарытэтныя экспанаты датуюцца 1955 годам, напрыклад,»Неспакой» Ніла Гілевіча, кнігі Тэадора Драйзера. Таксама ёсць збор сачыненняў Маркса і Энгельса, «Капітал» Маркса. Не хапае нам спартыўна-энцыклапедычных выданняў, дзеці вельмі імі цікавяцца», – заўважыла бібліятэкар.
Улічваючы тое, што дзяцей у школе мала, густ сваіх чытачоў яна добра ведае і можа падказаць кожнаму, што цікавае можна пачытаць. Настаўнікі школы таксама частыя госці ў бібліятэцы.
Камусьці трэба рыхтавацца да ўрока, хтосьці хоча пазнаёміцца са свежай перыёдыкай, а хто прыходзіць з вучнямі, каб выбраць кнігі для пазакласнага чытання. Наогул, настаўнікі многа чытаюць. Большасці з іх даспадобы творы беларускіх аўтараў, яны любяць чытаць на роднай мове.
«Ад чытання вельмі вялікая карысць. Чытанне робіць чалавека граматным, цікавым суразмоўцам, інтэлектуалам, павялічвае багаж ведаў і слоўнікавы запас, таму чытаць проста неабходна», – дала наказ бібліятэкар.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More