
Акрамя таго, што працуе бібліятэкарам, яна і сама вельмі любіць чытаць. «Чытаць я любіла заўсёды, нават і цяпер добра памятаю сваю першую кнігу – «Мароз Іванавіч» Адаеўскага. Мне было 5 гадоў, калі мой тата завёў мяне ў бібліятэку, і я стала браць там кніжкі. З таго часу я і пачала з захапленнем чытаць, – успамінае Алена Аляксандраўна. – На жаль, зараз я чытаю менш, не хапае часу. На працы трэба паспяваць выконваць свае абавязкі».
За дзень да яе ў бібліятэку забягае каля 40 чалавек, але раней, па яе словах, было значна больш – да 120 чалавек. Тады працавалі 2 бібліятэкары, а зараз Алена Аляксандраўна спраўляецца адна. «Сучасныя дзеці ўвогуле чытаць не вельмі любяць, хіба што школьныя творы, ды і то ў скарочаным варыянце. Але ёсць і тыя, хто чытае з захапленнем. Часцей за ўсіх у бібліятэку забягаюць Улад Падгайскі, Паліна Паўлюкавец, Яўген Галубовіч. А ўвогуле ў першую чаргу гэта залежыць ад бацькоў, ці будуць іх дзеці чытаць, а калі будуць, то што. Мы ж, каб зацікавіць дзяцей, праводзім віктарыны, урокі памяці, прэзентацыі, урокі-казкі», – расказала бібліятэкар.
Яна заўважыла, што абавязкаў у бібліятэкара многа: кнігі, якія паступаюць, трэба апрацаваць, паставіць на ўлік, занесці ў каталог і прысвоіць нумар. Таксама патрэбна назіраць за кніжным фондам, рабіць розныя выставы і прэзентацыі, праводзіць розныя акцыі, напрыклад, «Падары кнігу школьнай бібліятэцы». Неабходна забіраць пошту і разносіць яе, падшываць часопісы і газеты. Бібліятэкар рыхтуе сцэнарыі мерапрыемстваў і робіць падбор розных цікавых матэрыялаў для чытачоў. І гэтак кожны працоўны дзень з 8.00 да 17.00. Акрамя гэтага, яна займаецца выданнем школьнай газеты, якая станавілася неаднаразовым прызёрам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў «Школьныя дні».
Алена Аляксандраўна прызнаецца, што па характары яна чалавек добры, але вельмі не любіць, калі ёй хлусяць. «Ну, згубіў ты кніжку ці, можа, сапсаваў – прызнайся, навошта ілгаць?» – кажа бібліятэкар. Па яе словах, з такіх сітуацый выхад знаходзяць хутка: замест згубленай прыносіцца кніга ўзамен. Але калі чытачы прыносяць сапсаваную кнігу, то бібліятэкар патрабуе прывесці яе ў належны стан.
Расказала яна і пра розныя жартоўныя сітуацыі, якія здараюцца ў бібліятэцы. Калі дзеці забываюць, якую кніжку трэба ўзяць, дык гавораць, напрыклад, замест «Люцыяна Таполю» М. Танка – «ляцяць таполі»; замест «Казкі» Шарля П’еро – «жаранае пяро».
На пытанне аб тым, ці не выцесняць кнігу сучасныя гаджэты, яна адказала, што кніга ніколі не знікне і не страціць сваёй навізны.
«На кнігу, як і на адзенне ці абутак, таксама існуе мода, у розны час у трэндзі былі Акунін, Пелевін, Муракамі – гэта залежыць ад часу. Я лічу, што чытаць трэба, бо хто многа чытае – той многа ведае. Гэта дапамагае граматна размаўляць, павышае інтэлектуальны ўзровень. Але чытаць трэба не ўсё падрад, трэба фарміраваць густ, а гэтаму павінны садзейнічаць бацькі і бібліятэка», – канстатавала Алена Харытонава.
Яна сказала таксама, што цікавіцца кнігамі, выдадзенымі ў першай палове мінулага стагоддзя і па-добраму зайздросціла калегам, у якіх былі рэдкія кнігі, і прывяла ў прыклад СШ №2 г. Ганцавічы, дзе ёсць «Вялікая Савецкая Энцыклапедыя» 1929 года выдання. У бібліятэцы Алены Аляксандраўны таксама ёсць каштоўныя экзэмпляры. Самыя старадаўнія з іх датаваны 40-мі гадамі, іх 6-7 штук, і адносяцца да іх, па словах бібліятэкара, з асаблівай павагай. Ёсць кнігі і на іншых мовах: англійскай, балгарскай, украінскай. Ёсць у іх і кнігі савецкай эпохі: мемуары Леніна, «Капітал» Маркса. На жаль, па словах бібліятэкара, не хапае новых кніг сучасных дзіцячых аўтараў для чытачоў малодшага ўзросту.
«Калі з`яўляецца шанц купіць цікавую кнігу ці часопіс, бягу да дырэктара па дапамогу, ён яшчэ ніколі не адмовіў. Спісаныя кніжкі здаём у макулатуру, а бывае, некаторую кніжку так шкада, што клеім яе да апошняга», – расказала бібліятэкар.
Алена Харытонава вельмі ўдзячна тым, хто дапамагае папаўняць фонд бібліятэкі. «Многа кніг бібліятэцы дараць выпускнікі, напрыклад, Насця Вядзёрчык, настаўнікі многа кніг прыносяць з дому, нават жыхары горада. Вельмі многа кніг падаравала нашай бібліятэцы Ніна Пятроўна Цярэшка, за што ёй вялікі дзякуй. Вельмі шкада, што дзеці шмат часу праводзяць за камп`ютарам, а кнігам удзяляюць вельмі мала часу», – выказалася Алена Аляксандраўна.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More