Интересные люди

«Гэта тое, што трымае мяне на нагах». Натальля Локіць — пра беларускую тоеснасць у эміграцыі, «Купалінку» і дзяцей, якіх яна вучыць роднай мове

У Наталлі асабліва цёплы, амаль інтымны спосаб гаварыць пра мову. «Мая бабуля заўсёды размаўляла па-беларуску. Казкі, песні, жарты — і я побач з ёй незаўважна для сябе пераходзіла на мову. Гэта было проста і натуральна», — узгадвае яна.

Пачуццё тоеснасці прыходзіла паступова. Спачатку — школа, дзе беларуская мова адкрывалася дзякуючы прыгожай, стыльнай настаўніцы. Потым — Акадэмія мастацтваў, дзе педагог сцэнічнай мовы аднойчы заўважыла: голас Наталлі гучыць больш глыбока і выразна менавіта па-беларуску. Але тады перайсці на мову яна яшчэ не адважвалася.

Наталля Локіць. Фота з архіва гераіні.

Усё змяніў 2020 год. «Мова стала зброяй супраціву», — кажа Наталля. Разам з жанчынамі розных узростаў яна ладзіла моўныя сустрэчы: дзяліліся навінамі, спявалі, глядзелі фільмы — усё па-беларуску. Тады мова ператварылася ў частку асабістай годнасці.

Пасля пачатку вайны размаўляць па-расейску стала, паводле Наталлі, «проста сорамна». У 2022 годзе яна апынулася ў Варшаве і зразумела: мова — гэта тое, што адрознівае яе ад мноства людзей, якія прыехалі ў Польшчу. Яна старалася гаварыць выразна, гучна, ужываючы беларускую ў штодзённасці. Але хутка прыйшло ўсведамленне: польская — не беларуская, яе трэба вывучаць наноў. «Вучу дагэтуль», — усміхаецца яна.

Выпадковая сустрэча ў сутарэннях касцёла св. Аляксандра стала паваротнай. Ксёндз Вячаслаў Барок спытаў пра яе планы, і Наталля адказала: «Пашырэнне і распаўсюд беларускай мовы». Так пачаліся заняткі, вынікам якіх стаў спектакль «Пра Ірада клятага».

«Купалінка»: месца, дзе мова дыхае

Наталля далучылася да тэатральнай студыі «Купалінка», заснаванай у 2020 годзе Вольгай Гардзейчык-Мазярскай.

«Тут супала ўсё: мова, драматэрапія і імкненне дапамагчы як мага большай колькасці людзей адшукаць сваю тоеснасць у эміграцыі», — кажа Наталля.

У студыі займаюцца людзі ад 3 да 48 гадоў. За 2022–2025 гады пастаўлена больш за 15 спектакляў — для беларускай дыяспары і польскай публікі.

Пасля спектакля з часткай актораў «Купалінкі». Фота з архіва гераіні.

«Менавіта ў эміграцыі пытанне тоеснасці паўстае асабліва востра. Мова становіцца жывым сувязным звяном з радзімай. Яна дае табе сілу быць беларусам сярод іншых. Бо палякам ты ніколі не станеш — і адрознівае цябе менавіта мова».

Сёння «Купалінка» выходзіць на новы ўзровень — нясе беларускую культуру польскім гледачам ужо на іх мове, каб узяць больш шырокую аўдыторыю.

Купалле на беразе Віслы: свята, якое яднае

Найбольш гучным святам Наталля называе Купалле, якое «Купалінка» ладзіць ужо чатыры гады. Тысячы людзей збіраюцца на беразе Віслы: песні, карагоды, стрыжні агню, вянкі, абрады і адчуванне прыналежнасці да сваёй культуры.

Наталля вядучая на Купаллі — у гэтым годзе разам з Анатолем Шырвелем. Фота з архіва гераіні.
Наталля вядучая на Купаллі — у гэтым годзе разам з Анатолем Шырвелем. Фота з архіва гераіні.

«На Купалле прыходзяць усе — палякі, украінцы, беларусы. Гэта свята, якое аб’ядноўвае», — кажа яна.

Караткевіч у Варшаве: мова, якая гучыць

Нядаўна ўдзельнікі студыі зладзілі народныя чытанні Уладзіміра Караткевіча. Прагучала больш за 15 вершоў і некалькі песень. Сярод гасцей былі ксёндз Вячаслаў Барок, драматург Сяргей Кавалёў, а таксама вядомыя артысты — Зьміцер Бартосік, Алесь Дзянісаў, Андрусь Такінданг і Аляксандр Ждановіч. Атмасфера была рэдкай шчырасці і пранікнёнасці.

Удзельнікі імпрэзы, прысвечанай Караткевічу. Фота з аріхіва гераіні.

«Паміраць збірайся, а жыта сей»: выклік і місія настаўніцы

Выкладанне ў беларускай школцы ў Польшчы стала для Наталлі нечаканым выпрабаваннем. Заняткі праходзяць па суботах у сапраўднай польскай школе. Дзеці — беларусы з польскім грамадзянствам; прадмет — той, які яна сама ніколі раней не выкладала.

«Але я прыняла гэты выклік. Цяпер я — настаўніца польскай школы», — усміхаецца яна.

Гэтыя дзеці — прадстаўнікі нацыянальнай меншасці. Іх першай мовай часта становіцца польская, некаторыя амаль не гавораць па-беларуску, хаця разумеюць. Бацькі ж хочуць, каб яны ведалі сваю мову.

«Я вучу іх беларускай, а яны трошкі вучаць мяне польскай. Мы ўзаемна падтрымліваем адзін аднаго».

Урокі доўжацца тры гадзіны: размовы, пісьмо, чытанне, гульні. Палітычных тэмаў няма — дзеці малыя, але бацькі і так трымаюць свядомасць у сям’і.

«Я вельмі люблю прымаўку, якую казала мая бабуля: “Паміраць збірайся, а жыта сей”. Для мяне гэта пра місію настаўніка беларускай мовы ў эміграцыі: сеяць культуру і мову, нават калі цяжка, нават калі не ўпэўнены, што ўсё гэта калісьці расквітнее на радзіме».

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi

Globa

Recent Posts

Пра школу, з якой звязаныя пісьменнік і авіяканструктар

У першыя вераснёўскія дні прапануем нашым чытачам прыгадаць гісторыю самай старой лунінецкай школы.

17 минут ago

В Столинском и Лунинецком районах строят мост через Припять

Жители Столинского и Лунинецкого районов смогут круглый год ездить по кратчайшему пути. Первая партия металлических…

2 часа ago

Подрядчик завысил счета на двух объектах

Заказчикам двух районных объектов подрядчик предъявил к оплате невыполненные работы и материалы. После проверки в…

3 часа ago

Кабели исчезли с четырёх теплоходов: кого подозревают

30 октября 2026 года ущерб от пропажи кабеля в речном порту Могилева оценили примерно в…

3 часа ago

Дом обокрали дважды, пока хозяин лежал в больнице

Хозяин дома после пожара надолго попал в больницу. Пока его не было, милиция задержала одного…

3 часа ago

Четыре сельских дома выставили на торги по 45 рублей

Участникам аукциона нужно подать документы до 17:00 23 ноября. На торги выставили четыре пустующих дома…

3 часа ago