
Натуральна, гэта СШ №1. Першая навучальная ўстанова ў Лунінцы з’явілася ў 1850 годзе як пачатковае народнае вучылішча. Вядома, што ў 1860-х гадах тут настаўнічаў Іван Палхоўскі. Яго забяспечылі кватэрай і давалі заробак 150 рублёў. Прыкладна ў гэтыя ж часы Закон Божы выкладаў святар Андрэй Бярнацкі, а яшчэ быў настаўнік з цікавым прозвішчам Шыш. Адукацыю атрымлівалі 38 хлопцаў і ўсяго 5 дзяўчат. Ад пачатку XX стагоддзя вядомыя такія прозвішчы настаўнікаў, як Карыцька, Прорвіч, муж і жонка Шахоцькі.
Дарэчы, у 1911–1912 гг. у настаўніцкім доме жыў пісьменнік Якуб Колас і даваў прыватныя ўрокі. Афіцыйна працаваць у школе ён не мог, бо толькі выйшаў з турмы. А ў Лунінцы яго прытуліў добры сябар.
У 1890 годзе разам з вучылішчам пачала працаваць школа. Для яе выдзелілі новы будынак, а настаўніку паабяцалі плаціць 240 рублёў. І першым педагогам тут стаў Леў Раздзялоўскі.
У 1918 годзе працаваць у Лунінец прыехаў будучы авіяканструктар Павел Сухой і цэлы год выкладаў у першай школе матэматыку.
З 1921 года, нягледзячы на пэўны ціск з боку польскіх уладаў, школа працягвала працаваць і даваць бліскучыя веды. Кажуць, што праз гэты ціск дырэктар установы Царэўскі нават скончыў жыццё самагубствам. Урэшце ўстанова зачынілася, а настаўнікі або з’ехалі, або перайшлі на іншую працу.
У пачатку 1930-х палякі пачалі ўзводзіць новы будынак сваёй гімназіі імя Ягайлы, але перашкодзіў 1939 год, калі ў Лунінцы зноў адчынілася гарадская школа.
Ужо пасля вызвалення Лунінеччыны ад немцаў улады выдзелілі некалькі будынкаў для навучання: на Залессі, па вуліцах Чырвонай, Пралетарскай (зараз імя Дзяменція Аляксеевіча Грамыкі). А з 1946 года школа размясцілася ў адзіным 2-павярховым будынку па вуліцы Пралетарскай (цяпер вуліца Гагарына, 12) і стала лепшай сярод навучальных устаноў Пінскай вобласці. 1 верасня 1961 года адкрылі новы 3-павярховы будынак школы на Гагарына, 11. З гэтага часу ўстанова размяшчалася ў двух будынках: новым і ранейшым па вуліцы Гагарына, 12.
Сёння школа ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх харэограф-пастаноўшчык, артыст Дзмітры Якубовіч і мітрапаліт Веніямін. Ва ўстанове маецца некалькі настаўніцкіх дынастый: Некрашэвічы, Маліноўскія, Грамыкі. А больш за 80% вучняў становяцца студэнтамі ВНУ.
Фотаздымкі з сайта СШ №1 Лунінца.
Натальля Локіць з Жодзіна расла ў рускамоўнай сям’і. Адзінай крыніцай беларускай мовы была бабуля, якая…
Жители Столинского и Лунинецкого районов смогут круглый год ездить по кратчайшему пути. Первая партия металлических…
Заказчикам двух районных объектов подрядчик предъявил к оплате невыполненные работы и материалы. После проверки в…
30 октября 2026 года ущерб от пропажи кабеля в речном порту Могилева оценили примерно в…
Хозяин дома после пожара надолго попал в больницу. Пока его не было, милиция задержала одного…
Участникам аукциона нужно подать документы до 17:00 23 ноября. На торги выставили четыре пустующих дома…
This website uses cookies.
Read More