Як Дарафеіч на лася паляваў
П`яны чалавек небяспечны бескантрольнасцю і непрадказальнасцю сваіх учынкаў, але надзвычай ён небяспечны падчас палявання, калі трымае ў руках стрэльбу. Мне даводзілася часта чуць ад сельскіх паляўнічых пра розныя выпадкі і сітуацыі з удзелам выпівакаў: і камічныя,і агідныя, і, што самае страшнае, трагічныя. Пра адзін такі выпадак я зараз і раскажу.
Захапіўся Дарафеіч паляваннем у маладыя гады. «Заразілі» яго гэтай справай жончыны браты з Раздзялавіч. За падараваныя на вяселлі грошы ён купіў дарагую паляўнічую стрэльбу і патрэбнае да яе начынне…
Калі пасыпаўся першы дробны сняжок, сваякі вырашылі арганізаваць паляванне на лася. Заўважылі ва ўрочышчы Ясянёва на самай мяжы заказніка, далёка ад сяла. Паляванне, канечне ж, было незаконнае. Але і прычына для такога рызыкоўнага мерапрыемства знайшлася: у старэйшага швагра Базыля блізіўся юбілей. А далікатэсу з ласяціны былі б рады і родныя, і госці.
Напярэдадні вечарам мужчыны сабраліся разам, каб абмеркаваць план дзеянняў. І як тут было не замацаваць па сялянскай традыцыі намечанае чаркай-другой добрай хлебнай самагонкі? Выпіта было нямала… на свята мало што і засталося. Але калі прынясуць дабычу, то знішчэнне самагоннага запасу даруюць – разважалі паляўніцыя-браканьеры.
Разышліся швагры па хатах далёка за поўнач. На досвітку яны ўпотай адправіліся на паляванне. Мужчыны расставілі нумары ўздоўж меліярацыйных каналаў і лясных дарог і пачалі загон.
Дарафеіча швагры паставілі на самы перспектыўны ўчастак. Нюхам чуялі, што па даўно не езджанай лясной дарозе, зарослай леташняй травой, павінен пайсці лось, выгнаны загоншчыкамі з лесу.
Дарафеіч упершыню ўдзельнічаў у такім паляванні, таму вельмі хваляваўся і ўважліва сачыў за давераным сектарам. Яшчэ добра не развіднела. Час ішоў, а лось не з’яўляўся. І тут ўдалечыні пачуліся галасы паляўнічых.
Ад доўгага напружання ў вачах Дарафеіча сталі лётаць «мушкі». Па зямлі слаўся густы туман і бачнасць была і без таго вельмі дрэнная, Дарафеіч, нарэшце, прыкмеціў, як з-за павароту паказалася галава звера. Нядоўга думаючы, дрыжачай ад напружання рукой ён ускінуў стрэльбу, выстраліў раз, другі. І з гучным азартным крыкам «Гатовы!», кінуўся да свайго доўгачаканага трафея.
Але падбегшы бліжэй, у Дарафеіча падкасіліся ногі – на лясной дарозе ляжаў забіты кань. Запрэжпаны у воз, даверху нагружаны дровамі… Гаспадара побач не было.ю Непадалёку валялася толькі заячая шапка ў крыві, вельмі падобная на тую, якую насіў цесць Дарафеіча.
Ланцужок слядоў вёў ад воза ў глыб лесу. Ад жаху новаспечаны паляўнічы страціў прытомнасць і рухнуў на зямлю, а швагры, угледзеўшы трафей Дарафеіча, кінуліся шукаць возчыка – гаспадара шапкі. Убачыўшы, як бацька шпарка ўцякае ад паляўнічых паўз меліярацыйны канал, супакоіліся: жывы іх стары…
А Дарафеіча тады павезлі ў бальніцу ў суседняе сяло з сардэчным прыступам. Больш чым два тыдні лячыў бедалагу доктар Алегавіч.
«Гэта самы няўдалы паляўнічы, якому я аказваў медыцынскую дапамогу», – гаварыў потым сялянам добры доктар.
Пасля лячэння ў Дарафеіча адпала ахвота да палявання назаўсёды. Сваю паляўнічую стрэльбу ён падарыў старэйшаму швагру на юбілей.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Семья с 15 детьми показала, сколько стоит поход в магазин
У Саши и Лиры 15 детей, семья известна в TikTok, где ролики о их жизни собирают сотни тысяч и миллионы просмотров. Глава большого семейства показал на видео, как происходит распаковка продуктов после похода в магазин и сколько это стоит. Итоговый чек впечатляет, в комментариях говорят, что у некоторых это зарплата.