
Cветлана Малышко
Вёска Любашава знаходзіцца на мяжы з горадам: на адным баку вуліцы размешчаны гарадскія будынкі, на другім – ужо вясковыя. У гэтую нядзелю надвор`е было сонечным і цёплым, таму вёска не выглядала бязлюднай: на лаўках сядзелі бабулі і дзядулі – грэліся на сонейку і гаманілі між сабою.
Збіраліся людзі і ў гурт, каб пагутарыць, абмеркаваць справы вясковыя. Крыху маладзейшыя вяскоўцы шчыравалі на сваіх сотках. Сустрэлася і шмат дзяцей, якія бегалі па вуліцы ці каталіся на веласіпедах. А некаторыя вяскоўцы адпачывалі з вудамі на сажалцы каля фермы.
Жыхары былі ветлівымі і з задавальненнем размаўлялі з карэспандэнтам, успаміналі былыя часы, радаваліся сучаснаму жыццю і выказвалі меркаванні пра будучыню іх малой радзімы.
«Вёска цяпер не такая, не. Прыгожая, упарадкаваная, дарогі сухія, можна нават у штыблетах гарцаваць, – пасміхаўся 76-гадовы вясковец Аляксандр Мікалаевіч Плотка. –А некалі па лыткі ў гразі вязлі…«.
Дарэчы, мянушка вяскоўцаў «калатушнікі» пайшла не з-за таго, што яны любяць пабіцца, а менавіта з-за таго, што нярэдка ім прыходзілася мясіць нагамі брудную калатушу, каб прайсці па вясковых вуліцах падчас непагоды.
Змяніўся ў Любашаве (як і ўсюды, дарэчы) і ўклад жыцця. Цяпер вяскоўцы амаль не трымаюць гападарку. Па словах старажылаў, раней тут было пяць гуртоў па 40-50 кароў, а цяпер добра, калі на ўсю вёску паўсотні кароў назбіраецца…
“Каровы трымаць, трэба шмат працаваць, а хто хоча гарбаціцца? А кароўку ж трымаць выгадна. Карова на сябе заробіць, здаючы малачко можна не блага зарабіць. Маладыя гэта не разумеюць. Шукаюць, дзе лягчэй, каб прыстроіцца”, — сказаў Аляксандр Мікалаевіч.
«О, каб мы раней так лёгка жылі! Памперсы, індэзіты, мікравалноўкі – усё на карысць, на палёгку моладзі. От яна і разбэсцілася, бо нічога па гаспадарцы з гэтымі цудамі рабіць не трэба. Прагрэс!» – праявіла асвядомленасць 83-гадовая жыхарка вёскі Алена Адамаўна Плотка.
Пры гэтым перспектывы жыцця ў сваёй вёсцы вяскоўцы бачаць толькі пры тых умовах, калі ў Любашаве будуць жыць людзі.
«А куды вёска згіне? Будзе жыць! Галоўнае, каб моладзь у ёй заставацца хацела. А для гэтага ўмовы ёсць, бо вёска наша вельмі зручная для жыцця. От толькі каб яшчэ працу людзям даць, хоць бы і ў горадзе, і заробкі добрыя, дык і прасіць болей няма чаго!» – заключыў Леанід Плотка.
Пакідаючы гэтую гасцінную вёску, я прыйшла да высновы: хоць кароў у Любашаве амаль не трымаюць і моладзь адсюль стараецца з`ехаць ў вялікія гарады, але яшчэ рохкаюць у хлявах парсюкі, бегаюць па падворках куры, плаваюць у сажалках качкі і гусі, брэшуць вечарамі сабакі. Вёска жыве…
Матэрыялы на вясковую тэматыку:
Сукач — вёска, дзе пусцеюць хаты і не трымаюць кароў.
У вёсцы Ельня жывуць па-гарадскому, а працуюць – як вяскоўцы.
Самы малады і самы стары жыхары вёскі Боркі збіраюцца яе пакінуць.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More