Categories: Регионы

Хор ветэранаў ГДК адзначыў юбілей

У першым радзе актавай залы ГДК размясціліся былыя ўдзельнікі хору ветэранаў, на сцэне — яго сённяшні склад на чале з кіраўніком Лідзіяй Карняйчук і акампаніятарам Вольгай Купрыянік. Павіншаваць юбіляраў прыйшлі іх сваякі, сябры, а таксама аматары песеннай творчасці.

“Без хору нельга ўявіць ніводнага буйнога раённага мерапрыемства. Ён вяртае нас у мінулае, — зазначыў падчас выступлення старшыня райвыканкама Уладзімір Столяр. — Хор — гэта асаблівая форма зносін, у якой моцныя пачуцці калектывізму, таварыства. Песня ў выкананні такога калектыву бярэ за жывое, за душу”.

Начальнік аддзела культуры Ірына Марцінкевіч успомніла, як роўна 25 гадоў назад, 7 лістапада 1986 года, яна — на той час малады кіраўнік ГДК разам з хорам хвалявалася перад першым яго выступленнем. Ірына Барысаўна і сёння беражліва захоўвае пажоўклыя спісы першых удзельнікаў і характарыстыкі на іх, асабіста ведае кожнага з сённяшніх яго спевакоў. Шчыра гучалі словы кіраўніка аддзела, адрасаваныя юбілярам: “Калі хор адпраўляецца на абласныя фестывалі, агляды, я ўпэўнена, што ён абавязкова вернецца з дыпломам”.

Творчых поспехаў і бурных апладысментаў пажадалі “віноўнікам” урачыстасці старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Статкевіч, дырэктар Дзіцячай школы мастацтваў Валерый Марцінкевіч, які, дарэчы, адзначыў высокае выканаўчае майстэрства калектыву. Цёпла павіншаваў юбіляраў паэт Аляксей Галаскок, музычныя падарункі “ўручылі” салісты ГДК Ліза Шахрай і Віктар Багроў, а таксама танцавальныя калектывы гімназіі і ГДК. “Няхай заўсёды хор радуе гледача сваім бельканта — прыгожымі спевамі”, — пажадалі калегі па сцэне, музыканты духавога аркестра.

Шмат добрых слоў было выказана ў адрас таленавітага кіраўніка хору Лідзіі Іосіфаўны Карняйчук, якая ўсё жыццё прысвяціла служэнню музыцы. Не забыліся і пра імянінніка  Аляксандра Свірыда, які пяць гадоў назад віншаваў калектыў з 20-годдзем у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а цяпер сам з’яўляецца салістам хору ветэранаў.
Хвалюючым і шчымлівым сюрпрызам стала сумеснае выкананне былымі і сённяшнімі ўдзельнікамі хору песні “Чырвоны гваздзік”, з якой яны 25 гадоў таму ўпершыню выйшлі на сцэну.
Тых, каго ўжо няма сярод жывых, успомнілі пайменна, іх памяць ушанавалі мінутай маўчання.

Каля дзвюх гадзін доўжылася мерапрыемства. Прыгожа вялі праграму вядучыя Святлана Юркіна і Віктар Супрун. Гучала шмат добрых песень у выкананні хору, вакальных груп і сямейных дуэтаў.
Гледачы цёпла апладзіравалі і салістам Галіне Сіль-мановіч, Ганне Гайцюкевіч, Надзеі Рэкуновай, Надзеі Будавей, Івану Муху, Віктару Грышману…

“Усё цудоўна, толькі рэпертуар у хора сумнаваты”, — падзялілася ўражаннямі ганцаўчанка Галіна Пішч. “Прыгожа спявае хор, але хочацца, каб яго песні былі крыху весялейшымі”, — сказала і Ларыса Галаскок.
Спонсарамі юбілейных мерапрыемстваў выступалі райвыканкам, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання ветэранаў, аддзелы адукацыі і культуры райвыканкама, індывідуальныя прадпрымальнікі Таццяна Шуляк і Ірына Майсюк.

У падарунак ветэраны атрымалі не толькі ўрачыстае мерапрыемства на сцэне ГДК, але і вечар адпычынку ў кафэ-більярдзе — са святочнай вячэрай і танцамі, а таксама прэмію, канверт з якой уручыла кіраўніку хору начальнік аддзела культуры райвыканкама  І.Б. Марцінкевіч. Пры гэтым Ірына Барысаўна ад душы падзякавала юбілярам за тое, што яны “сваім талентам столькі гадоў радуюць гледача”.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago