Цукровы дыябет – у тройцы небяспечных смяротных хвароб

Акцыя была прысвечана Сусветнаму дню барацьбы з цукровым дыябетам. Яна праходзіла на першым паверсе паліклінікі. Праводзілі акцыю ўрач-эндакрынолаг Зінаіда Руднікевіч, урач-валеолаг Галіна Арцёменка, медсёстры эндакрыналагічнага і прафілактычнага кабінетаў.

Як расказала Зінаіда Уладзіміраўна, падчас акцыі медыцынскія сёстры з дапамогай спецыяльнага прыбора вымяралі цукар у крыві, а таксама гутарылі з пацыентамі аб здаровым харчаванні. Менавіта дыета і стабільны рэжым харчавання дапамагаюць хворым у барацьбе з гэтай цяжкай, вымотваючай хваробай.

Падчас акцыі жадаючым распаўсюджвалі  брашуры, у якіх расказвалася аб сур’ёзнасці гэтай так званай “салодкай” хваробы. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, цукровы дыябет знаходзіцца на трэцім месцы сярод асноўных прычын смерці. Нараўне з сардэчна-сасудзістай паталогіяй і анкалогіяй  дыябет называюць чумой XXI стагоддзя для ўсіх народаў і ўсіх узроставых груп. 
Шмат стагоддзяў людзі не ведалі сродкаў барацьбы з хваробай, і дыягназ не пакідаў пацыенту ніякай надзеі не толькі на выздараўленне, але і на жыццё. І толькі ў 1922 годзе малады канадскі вучоны Фрэдэрык Бантынг упершыню выратаваў  жыццё 14-гадоваму хлопчыку, зрабіўшы яму ін’екцыю інсуліну. Лякарства ўрач распрацаваў з калегам Чарльзам Бэстам. І хаця да гэтага часу цукровы дыябет лічыцца невылечнай хваробай, аднак цяпер яе можна трымаць пад кантролем.

Па словах Зінаіды Руднікевіч, падчас акцыі медработнікі таксама вымяралі рост, вагу і выводзілі індэкс масы цела ўсім, хто ў гэты час зайшоў у паліклініку і пажадаў праверыць свае параметры. Тым, у каго індэкс масы цела выходзіў за межы нормы, інакш кажучы, былі заўважаны прыкметы атлусцення, рэкамендавалася звярнуцца да эндакрынолага, прайсці абследаванне, каб выключыць пачатак захворвання на цукровы дыябет.
Грамадзянам, якія ўжо знаходзіцца ў ліку хворых, спецыялісты рэкамендавалі навучыцца ўспрымаць цукровы дыябет не як хваробу, а як іншы стыль жыцця. Пры разумным падыходзе многія абмежаванні нескладана адаптаваць да паўсядзённага жыцця, не згубіўшы пры гэтым яго  паўнаты і разнастайнасці.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

2 дня ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

6 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago