Categories: Регионы

…І чулі «жывы голас» Івана Лагвіновіча

Прэзентацыю кнігі “Элегія палескага матыля” Івана Лагвіновіча арганізавалі і правялі члены клуба “Скарбніца”, які працуе пры Малькавіцкай бібліятэцы-музеі на чале з яе загадчыцай Любоўю Дзямчук.

“На чарговае пасяджэнне клуба мы запрасілі сваякоў пісьменніка, яго аднакласніцу Таццяну Шымчык, чытачоў бібліятэкі,” — расказала адна з актывістак клуба Раіса Хілюціч.

Загадчыца Любоў Леанідаўна пазнаёміла прысутных з кнігай. Гэта зборнік твораў Івана Лагвіновіча, які выйшаў пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў, некалькі месяцаў таму накладам 300 экзэмпляраў.

На мерапрыемстве члены клуба Эльвіра Куцко і Алена Шапялевіч чыталі творы паэта, а таксама свае вершы. А потым Любоў Леанідаўна зрабіла аматарам паэзіі сюрпрыз і ўключыла аўдыёзапіс, на  якім сам Іван Лагвіновіч чытае свае вершы каля сядзібы Адама Міцкевіча, у Завоссі.

“Мы чулі “жывы голас” паэта, — расказала ўдзельніца клуба “Скарбніца” Эльвіра Куцко. — Я слухала і думала: любоўю да адной зямлі напаўняе маё і  напаўняла яго сэрцы. Як шкада, што мне не давялося пазнаёміцца са знакамітым земляком”.

На мерапрыемства былі запрошаны і сваякі паэта. Пляменнік паэта Сяргей Лагвіновіч успомніў, якім быў дзядзька ў сям’і, што расказваў аб сваёй працы ў далёкім Данбасе, як ён смуткаваў па малой радзіме і марыў вярнуцца дамоў. Дарэчы, сваякі перадалі для музея бібліятэкі, дзе ёсць і экспазіцыя прысвечаная жыццю і творчасці  Івана Лагвіновіча, асабістыя рэчы Івана Піліпавіча – друкарскую машынку, балалайку, на якой ён іграў, салямяны капялюш, рукапісы яго твораў і шмат іншага.

Вольга Дзямчук, вучаніца мясцовай школы, упрыгожыла вечар песняй беларускіх аўтараў. А пасля прэзентацыі ўдзельнікі клуба “Скарбніца” наладзілі традыцыйнае чаяванне са смачнымі пірагамі, якія выпяклі жанчыны творчага аб’яднання. Разышліся з надзеяй сустрэцца на чарговым пасяджэнні клуба, якія праходзяць штомесяц. 

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago