…І чулі «жывы голас» Івана Лагвіновіча
Прэзентацыя новай кнігі Івана Лагвіновіча “Элегія палескага матыля”, якая з’явілася ў друк ужо пасля смерці паэта, прайшла ў Малькавіцкай бібліятэцы-музеі ў мінулую суботу. На мерапрыемстве прагучалі вершы паэта і “жывы голас” аўтара, запісаны на плёнку.
Удзельніцы клуба «Скарбніца» за традыцыйным чаяваннем
Прэзентацыю кнігі “Элегія палескага матыля” Івана Лагвіновіча арганізавалі і правялі члены клуба “Скарбніца”, які працуе пры Малькавіцкай бібліятэцы-музеі на чале з яе загадчыцай Любоўю Дзямчук.
“На чарговае пасяджэнне клуба мы запрасілі сваякоў пісьменніка, яго аднакласніцу Таццяну Шымчык, чытачоў бібліятэкі,” — расказала адна з актывістак клуба Раіса Хілюціч.
Загадчыца Любоў Леанідаўна пазнаёміла прысутных з кнігай. Гэта зборнік твораў Івана Лагвіновіча, які выйшаў пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў, некалькі месяцаў таму накладам 300 экзэмпляраў.
На мерапрыемстве члены клуба Эльвіра Куцко і Алена Шапялевіч чыталі творы паэта, а таксама свае вершы. А потым Любоў Леанідаўна зрабіла аматарам паэзіі сюрпрыз і ўключыла аўдыёзапіс, на якім сам Іван Лагвіновіч чытае свае вершы каля сядзібы Адама Міцкевіча, у Завоссі.
“Мы чулі “жывы голас” паэта, — расказала ўдзельніца клуба “Скарбніца” Эльвіра Куцко. — Я слухала і думала: любоўю да адной зямлі напаўняе маё і напаўняла яго сэрцы. Як шкада, што мне не давялося пазнаёміцца са знакамітым земляком”.
На мерапрыемства былі запрошаны і сваякі паэта. Пляменнік паэта Сяргей Лагвіновіч успомніў, якім быў дзядзька ў сям’і, што расказваў аб сваёй працы ў далёкім Данбасе, як ён смуткаваў па малой радзіме і марыў вярнуцца дамоў. Дарэчы, сваякі перадалі для музея бібліятэкі, дзе ёсць і экспазіцыя прысвечаная жыццю і творчасці Івана Лагвіновіча, асабістыя рэчы Івана Піліпавіча – друкарскую машынку, балалайку, на якой ён іграў, салямяны капялюш, рукапісы яго твораў і шмат іншага.
Вольга Дзямчук, вучаніца мясцовай школы, упрыгожыла вечар песняй беларускіх аўтараў. А пасля прэзентацыі ўдзельнікі клуба “Скарбніца” наладзілі традыцыйнае чаяванне са смачнымі пірагамі, якія выпяклі жанчыны творчага аб’яднання. Разышліся з надзеяй сустрэцца на чарговым пасяджэнні клуба, якія праходзяць штомесяц.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.