Categories: Регионы

На вуліцы Маякоўскага рух ЗАБАРОНЕНЫ

У наш час аўтамабіль стаў патэнцыяльнай пагрозай  як для жыцця яго ўладальніка так і для пешаходаў.

Нягледзячы на тое, што кожны год ДАІ праводзіць розныя акцыі па забеспячэнні дарожнай бяспекі, амаль штодзень у сродках масавай інфармацыі паступаюць навіны аб дарожна-транспартных здарэннях, і даволі часта з смяротнымі вынікамі. Гэтыя сумныя падзеі бываюць як па віне вадзіцеляў, так і пешаходаў.

Мяне ўвесь час хвалюе тое,  што адбываецца па вуліцы Маякоўскага. Яна жыццёва важная артэрыя горада, працягнута  ад аўтастанцыі да мікрараёна, дзе жыве асноўная колькасць жыхароў Ганцавіч. На жаль, пешаходных дарожак на ёй не існуе. Вуліца вузкая, тут двум аўтамабілям цяжка размінуцца. А ўявіце сабе, які рух на ёй уранку. Дзеці па вуліцы ідуць  у гімназію ці ў  СШ №1, дарослыя – на працу, пасажыры спяшаюцца на ранішні дызель, і гэты людскі водаварот на вузенькай дарозе. Тут жа на вялікай хуткасці імчацца машыны. У асноўным вязуць бацькі сваіх дзяцей да ўстаноў адукацыі. І гэта нягледзячы на тое, што едуць яны пад знак, забараняючы рух на гэтай вуліцы. Мала таго, нейкі ліхі вадзіцель, не ўпісаўшыся ў паварот, збіў гэты знак, які два дні так і валяўся на дарозе. Дзякуй Богу, што былі навагоднія святы і бяда нікога не кранула.

Як кажуць у народзе, “Пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца”. Чаго ж нам чакаць таго грому? Таму праз газету звяртаюся да супрацоўнікаў ДАІ, каб падзяжурылі некалькі дзён і пакаралі тых, хто парушае правілы дарожнага руху. І паведамілі б праз газету прозвішчы тых, хто стварае небяспеку для людзей. Магчыма, тады і іншыя, нарэшце, убачаць знак, што рух па Маякоўскага забаронены.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago