
Петр Гузаевский
Важных гасцей з Польшчы і розных гарадоў Беларусі чакалі і рыхтаваліся загадзя: высеклі зараснікі акацый, вычысцілі і прывялі ў належны стан пліты і склепы з пахаванымі і чакалі гасцей. Планавалася, што пасля сіпозіўма, які адбыўся ў касцёле “Святой Троіцы” г. Клецк, усе госці з Варшавы, г. Глыбокае, Санкт-Пецярбурга, прыедуць на Ганцаўшчыну. Але не падлічылі свой час і планы змяніліся. Прыехалі толькі актывісты з касцёльнай парафіі Клецка.
Як расказала дырэктар Ганцавіцкага краязнаўчага музея Ала Занька, прыезд продкаў Вендорфаў звязаны з нагоды кананізацыі і прылічэння да ліку святых аднаго з роду Вендорфаў. Ала Васільеўна, паведаміла, што на могілках вёскі Ясянец знаходзіцца капліца, у якой пахаваны родзічы Вендорфаў.
“Раней там было дванадцаць пліт, на якіх было напісана хто пахаваны і калі. Але іх разрабавалі і знішчылі. Акрамя капліцы Вендорфаў, на могілках у Ясянцы таксама размешчаны капліцы Яленскіх і Абуховічаў”, – распавяла Алла Занька.
“У гасцей быў шчыльна распісаны графік, і яны не паспелі прыехаць да нас. На могілкі ў вёску Ясянец прыехала толькі Казіміра Іосіфаўна Сарнацкая са сваімі роддзічамі. Па матчынай лініі яна з’яўляецца сваячкай продкаў Вендорфаў. Менавіта яна адшукала, што Вендорфы пахаваны на Ганцаўшчыне, і арганізавала іх прыезд. Але, на жаль, патомкі Вендорфаў не прыехалі ў Ясянец”, – расказала Ала Занька.
Дадедка ГЧ:
Гістарычна-біяграфічны пачатак слыннага роду Вендорфаў на землях ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Вендорфы маюць нямецкае паходжанне. На Клецкай зямлі мелі два маёнткі, на Узнозе і ў вёсцы Галынка. Бабака Зыгмунта мела паходжанне са знакамітага роду Сангайлаў герба “Набра”.
Яна пабралася шлюбам з Зыгмунтам Вендорфам на Узнозе. У іх нарадзілася Ева – мама св.Зыгмунта Фелінскага. У чатырохгадовым узросце ў Евы памірае бацька Зыгмунт, і яна застаецца са старэйшым братам і мамай, якая пазней прадае свой маёнтак і пераязджае да старэйшага мужавага брата Адама ў вёску Галынка.
Ахрышчана Ева была ў касцёле “Святой Тройцы” у г.Клецк. Вучылася ў в ёсцы Галынка ў школе з дзецьмі простага роду. Скончыла Слуцкую гімназію і працавала ў Клецку гувернанткай і выкладала музыку.
У 17-гадовым узросце выйшла замуж за Герарда Фялінскага і пераехала жыць да мужа на Валынь. У 1822 годзе ў іх нарадзіўся сын Зыгмунд.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More