Categories: Регионы

Вяскоўцы Чудзінскага сельсавета пад надзейнай аховай выратавальнікаў

На мінулым тыдні, 19 студзеня, адзначалася прафесійнае свята — Дзень выратавальніка. Журналіст «ГЧ» наведаў пост выратавальнай службы ў вёсцы Чудзін, каб высветліць, у чым жа сакрэт поспеху і чаму да выратавальнікаў з такой павагай і пашанай адносяцца мясцовыя жыхары.

Службу нясуць тут 8 чалавек: начальнік паста Андрэй Рулінскі, тры камандзіры аддзяленняў, тры вадзіцелі і адзін універсальны баец. Гэта Віталь Сергіеня, Дзмітрый Зуйкевіч, Уладзімір Ярашэвіч, Уладзімір Бойка, Анатоль Коўцік і Уладзімір Савеня.  Шасцёра з іх – гэта байцы, якія працуюць з самага заснавання ваенізаваных падраздзяленняў Міністэрства па наздвычайных сітуацыях, са снежня 1995 года, – ужо 16 гадоў і жывуць на тэрыторыі Чудзінскага сельсавета.

Так склалася, што сельсавет і чудзінскі пост выратавальнікаў РАНС (раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях) сталі галоўнымі інстанцыямі ў вёсцы, куда больш за ўсё звяртаюцца людзі па самых розных пытаннях.

Выратавальнікам паведамляюць не толькі калі нешта загарэлася альбо напалі осы ці шэршні. Самыя розныя праблемы вяскоўцаў становяцца клопатам пажарна-аварыйна выратавальнага паста. Яны зразаюць аварыйныя дрэвы, выязджаюць на выклікі, калі ў вёску прыходзяць шалёныя жывёлы. І нават дапамагаюць лавіць злачынцаў. Таксама выратавальнікі ліквідуюць  безгаспадарчыя і спарахнелыя будынкі, якія не толькі псуюць эстэтычны выгляд вуліц, але і нясуць небяспеку, бо там пры  наяўнасці людзей можа абваліцца столь.

Да таго ж байцы не толькі спецыялісты у галіне выратавальнай службы, але шмат могуць і ўмеюць рабіць сваімі рукамі: пабудавалі кацельную, вучэбны клас, кухню, 100-метровую паласу перашкод для трэніровак, аднавілі і адрамантавалі пажарныя машыны  на базе старых ГАЗ-53 і ГАЗ -66.

Карэспандэнт «ГЧ» пацікавіўся не толькі ў саміх выратавальнікаў, але і ў жыхароў вёскі, за што паважаюць яны мясцовых работнікаў РАНС. І людзі адказвалі амаль у адзін голас, што на просьбы людзей выратавальнікі заўсёды адгукаюцца. «Бо сэрцы ў іх добрыя, за гэта і шануем», — адказала жанчына. І ўзгадала, што ў мінулая гады ў зімовы перыяд, калі дарогі яшчэ не абслугоўвала ДРБУ-100, а гэта ноша была ўскладзена на сельсавет,  адзін з выратавальнікаў, Савеня Уладзімір, чысціў у Чудзіне дарогі ад снегу на сваім асабістым трактары.

Заслуга ў гэтым усяго зладжанага калектыву, і асабліва начальніка паста Андрэя Фёдаравіча Рулінскага. Гэта ён, па словах інспектара Ганцавіцкага РАНС Валерыя Гардзея, стварыў сапраўдную каманду прафесіяналаў. Асноўны касцяк калектыву – былыя работнікі мясцовага калгаса, у тым ліку і сам начальнік паста.

«Калі здараецца пажар і разгублены чалавек звоніць і не можа назваць ні вуліцы, ні прозвішча таго гаспадара, у якога здарылася бяда, а называе па-вулічнаму, то мы ўсе ведаем, хто гэта і дзе жыве», – расказвае Андрэй Рулінскі. І не толькі выязджае аддзяленне, якое дзяжурыць, — адразу выклікаем іншых байцоў, і яны хутка паспяваюць на месца здарэння. І ўсё таму, што яны мясцовыя.

І прафілактычную работу  чудзінскія выратавальнікі разам з работнікамі сельсавета праводзяць мэтанакіравана і з разуменнем. «Я ведаю кожнага і ў Чудзіне, і ў Будчы, і ў Пярэвалаках, як жывуць людзі. І асаблівую ўвагу надаем тым дамам, у якіх жывуць сем’і, дзе ёсць патэнцыяльная небяспека ўзнікнення пажараў ці іншых наздвычайных здарэнняў», –  сказаў начальнік выратавальнага паста.

Таму і пажараў, у параўнанні з іншымі ўчасткамі раёна, на тэрыторыі Чудзінскага сельсавета, значна менш. У мінулым годзе адбыўся толькі адзін пажар у вёсцы Будча, дзе пажарныя выратавалі жыццё чалавеку.  А астатнія 17 выяздаў на пажары пабудоў былі за межы раёна – у  Салігорскі, Лунінецкі і Клецкі раёны.

З васьмі чалавек па штату ёсць адзін універсальны баец, які можа і вадзіць машыну, і тушыць пажар – гэта Ярашэня Станіслаў. Але фактычна кожны можа падмяніць саслужыўца ў цяжкую хвіліну. Універсальны і «усюдыісны» і камандзір паста Андрэй Рулінскі. Па яго словах, за 16 гадоў ад пачатку службы ён быў на ўсіх без выключэння пажарах, якія былі на тэрыторыіі Чудзінскага сельсавета, куды ўваходзяць вёскі Чудзін, Будча і Пярэвалакі. Калі не быў сам на дзяжурстве, то на месца здарэння дабіраўся чым мог, а па Чудзіне ехаў на веласіпедзе альбо бег бягом.

Яго цэняць не толькі мясцовыя жыхары і раённае кіраўніцтва. Андэя Рулінскага ў мінулым годзе ўшанавалі дзяржаўнай узнагародай – медалём  «За бездакорную службу» 3 ступені. І гэта не адзіная ўзнагарода за шматгадовую працу.

Выратавальнікі расказалі і пра сваю праблему. І яна датычыцца не толькі чудзінскага паста.

Надыходзіць час, калі байцы адслужаць свой тэрмін і пойдуць на заслужаны адпачынак. Так, у гэтым годзе Уладзімір Бойка і Анатоль Коўцік выходзяць на пенсію. А праз два гады яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку і начальнік паста, таксама закончаць тэрмін службы.

І з мясцовых хлопцаў пакуль набраць столькі новых людзей на пост праблематычна. Ды і крызіс «падкасіў» – зарплата ў выратавальнікаў не такая ўжо і зайздросная, і некаторыя нават зараз падумваюць пра тое, што будуць вымушаны ехаць на заробкі ў Расію ці Мінск, каб паправіць фінансавае становішча сямей.

У Чудзіне, дзе столькі гадоў стваралася моцная каманда прафесіяналаў, ёсць яшчэ час і надзея на тое, што знойдуцца маладыя, самаадданыя хлопцы, якім цяперашнія байцы і начальнік паста Андрэй Фёдаравіч перададуць сваё майстэрства і вопыт.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

6 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago