Вяскоўцы Чудзінскага сельсавета пад надзейнай аховай выратавальнікаў
Днём і ноччу жыхары Чудзінскага сельсавета знаходзяцца пад надзейнай аховай байцоў Чудзінскага паста пажарна-выратавальнай службы. Ён знаходзіцца ў вёсцы Чудзін і лічыцца адным з лепшых пастоў з пяці, якія нясуць службу ў раёне. І так лічаць не толькі камандзіры раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, але і многія жыхары вёсак сельсавета.
Уладзімір Cавеня, Андрэй Рулінскі, Уладзімір Ярашэвіч (злева направа) гатовы імгненна выехаць на здарэнне / Фото: Петр Гузаевский
На мінулым тыдні, 19 студзеня, адзначалася прафесійнае свята — Дзень выратавальніка. Журналіст «ГЧ» наведаў пост выратавальнай службы ў вёсцы Чудзін, каб высветліць, у чым жа сакрэт поспеху і чаму да выратавальнікаў з такой павагай і пашанай адносяцца мясцовыя жыхары.
Службу нясуць тут 8 чалавек: начальнік паста Андрэй Рулінскі, тры камандзіры аддзяленняў, тры вадзіцелі і адзін універсальны баец. Гэта Віталь Сергіеня, Дзмітрый Зуйкевіч, Уладзімір Ярашэвіч, Уладзімір Бойка, Анатоль Коўцік і Уладзімір Савеня. Шасцёра з іх – гэта байцы, якія працуюць з самага заснавання ваенізаваных падраздзяленняў Міністэрства па наздвычайных сітуацыях, са снежня 1995 года, – ужо 16 гадоў і жывуць на тэрыторыі Чудзінскага сельсавета.
Так склалася, што сельсавет і чудзінскі пост выратавальнікаў РАНС (раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях) сталі галоўнымі інстанцыямі ў вёсцы, куда больш за ўсё звяртаюцца людзі па самых розных пытаннях.
Выратавальнікам паведамляюць не толькі калі нешта загарэлася альбо напалі осы ці шэршні. Самыя розныя праблемы вяскоўцаў становяцца клопатам пажарна-аварыйна выратавальнага паста. Яны зразаюць аварыйныя дрэвы, выязджаюць на выклікі, калі ў вёску прыходзяць шалёныя жывёлы. І нават дапамагаюць лавіць злачынцаў. Таксама выратавальнікі ліквідуюць безгаспадарчыя і спарахнелыя будынкі, якія не толькі псуюць эстэтычны выгляд вуліц, але і нясуць небяспеку, бо там пры наяўнасці людзей можа абваліцца столь.
Да таго ж байцы не толькі спецыялісты у галіне выратавальнай службы, але шмат могуць і ўмеюць рабіць сваімі рукамі: пабудавалі кацельную, вучэбны клас, кухню, 100-метровую паласу перашкод для трэніровак, аднавілі і адрамантавалі пажарныя машыны на базе старых ГАЗ-53 і ГАЗ -66.
Карэспандэнт «ГЧ» пацікавіўся не толькі ў саміх выратавальнікаў, але і ў жыхароў вёскі, за што паважаюць яны мясцовых работнікаў РАНС. І людзі адказвалі амаль у адзін голас, што на просьбы людзей выратавальнікі заўсёды адгукаюцца. «Бо сэрцы ў іх добрыя, за гэта і шануем», — адказала жанчына. І ўзгадала, што ў мінулая гады ў зімовы перыяд, калі дарогі яшчэ не абслугоўвала ДРБУ-100, а гэта ноша была ўскладзена на сельсавет, адзін з выратавальнікаў, Савеня Уладзімір, чысціў у Чудзіне дарогі ад снегу на сваім асабістым трактары.
Заслуга ў гэтым усяго зладжанага калектыву, і асабліва начальніка паста Андрэя Фёдаравіча Рулінскага. Гэта ён, па словах інспектара Ганцавіцкага РАНС Валерыя Гардзея, стварыў сапраўдную каманду прафесіяналаў. Асноўны касцяк калектыву – былыя работнікі мясцовага калгаса, у тым ліку і сам начальнік паста.
«Калі здараецца пажар і разгублены чалавек звоніць і не можа назваць ні вуліцы, ні прозвішча таго гаспадара, у якога здарылася бяда, а называе па-вулічнаму, то мы ўсе ведаем, хто гэта і дзе жыве», – расказвае Андрэй Рулінскі. І не толькі выязджае аддзяленне, якое дзяжурыць, — адразу выклікаем іншых байцоў, і яны хутка паспяваюць на месца здарэння. І ўсё таму, што яны мясцовыя.
І прафілактычную работу чудзінскія выратавальнікі разам з работнікамі сельсавета праводзяць мэтанакіравана і з разуменнем. «Я ведаю кожнага і ў Чудзіне, і ў Будчы, і ў Пярэвалаках, як жывуць людзі. І асаблівую ўвагу надаем тым дамам, у якіх жывуць сем’і, дзе ёсць патэнцыяльная небяспека ўзнікнення пажараў ці іншых наздвычайных здарэнняў», – сказаў начальнік выратавальнага паста.
Таму і пажараў, у параўнанні з іншымі ўчасткамі раёна, на тэрыторыі Чудзінскага сельсавета, значна менш. У мінулым годзе адбыўся толькі адзін пажар у вёсцы Будча, дзе пажарныя выратавалі жыццё чалавеку. А астатнія 17 выяздаў на пажары пабудоў былі за межы раёна – у Салігорскі, Лунінецкі і Клецкі раёны.
З васьмі чалавек па штату ёсць адзін універсальны баец, які можа і вадзіць машыну, і тушыць пажар – гэта Ярашэня Станіслаў. Але фактычна кожны можа падмяніць саслужыўца ў цяжкую хвіліну. Універсальны і «усюдыісны» і камандзір паста Андрэй Рулінскі. Па яго словах, за 16 гадоў ад пачатку службы ён быў на ўсіх без выключэння пажарах, якія былі на тэрыторыіі Чудзінскага сельсавета, куды ўваходзяць вёскі Чудзін, Будча і Пярэвалакі. Калі не быў сам на дзяжурстве, то на месца здарэння дабіраўся чым мог, а па Чудзіне ехаў на веласіпедзе альбо бег бягом.
Яго цэняць не толькі мясцовыя жыхары і раённае кіраўніцтва. Андэя Рулінскага ў мінулым годзе ўшанавалі дзяржаўнай узнагародай – медалём «За бездакорную службу» 3 ступені. І гэта не адзіная ўзнагарода за шматгадовую працу.
Выратавальнікі расказалі і пра сваю праблему. І яна датычыцца не толькі чудзінскага паста.
Надыходзіць час, калі байцы адслужаць свой тэрмін і пойдуць на заслужаны адпачынак. Так, у гэтым годзе Уладзімір Бойка і Анатоль Коўцік выходзяць на пенсію. А праз два гады яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку і начальнік паста, таксама закончаць тэрмін службы.
І з мясцовых хлопцаў пакуль набраць столькі новых людзей на пост праблематычна. Ды і крызіс «падкасіў» – зарплата ў выратавальнікаў не такая ўжо і зайздросная, і некаторыя нават зараз падумваюць пра тое, што будуць вымушаны ехаць на заробкі ў Расію ці Мінск, каб паправіць фінансавае становішча сямей.
У Чудзіне, дзе столькі гадоў стваралася моцная каманда прафесіяналаў, ёсць яшчэ час і надзея на тое, што знойдуцца маладыя, самаадданыя хлопцы, якім цяперашнія байцы і начальнік паста Андрэй Фёдаравіч перададуць сваё майстэрства і вопыт.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.