
На жаль, раённыя кнігі “Памяць” вяртаюць вельмі малую частку імён тых, хто стаў ахвярай чырвонага тэрору. Дзякуючы незалежным даследчыкам з забыцця вернуты многія і многія імёны. І не толькі вернуты, але і размешчаны на агульнадаступных сайтах у Інтэрнеце.
Настаўнікі гісторыі, краязнаўцы не маюць неабходнасці цяпер весці пошукавую працу ў архівах, а могуць, не пакідаючы сваёй малой радзімы, устанавіць асобы рэпрэсаваных землякоў. Для гэтага дастаткова ў пошукавай сістэме “Google”набраць ключавыя словы на рускай мове (у дадзеным выпадку, напрыклад, “приговор”) і назву свайго свайго населенага пункта.
Па такой схеме дзейнічаў аўтар гэтых радкоў. За невялікім выключэннем, звесткі па абодвух Круговічах былі сабраныя на электронным рэсурсе, які называецца “Жертвы политического террора в СССР”. Знойдзеная інфармацыя дазволіла сфарміраваць табліцу, у якой указаны галоўныя звесткі па кожнай асобе з 41 чалавека (поўная спіс глядзіце на сайце ganc-chas.com).
Многія кругаўцы і малосянцы могуць убачыць імёны сваіх сваякоў ці проста знаёмых, забраных некалі бальшавіцкімі карнікамі.
Да 1939 года нашы землі знаходзіліся ў складзе Польшчы. Але ў верасні і сюды прыйшла савецкая ўлада: Чырвоная Армія далучыла Заходнюю Беларусь. Многія чакалі прыходу саветаў. Але новая ўлада не апраўдала тых чаканняў. Больш таго, неўзабаве пачалі ў масавым парадку людзей арыштоўваць.
Пад падазрэнне траплялі перш-наперш прадстаўнікі польскай нацыянальнасці (яны шчыра ненавідзелі бальшавікоў), а таксама найбольш заможныя сяляне. Аднак не шкадавалі і іншых. Прыгаворы былі жорсткімі: большую частку арыштаваных чакалі наперадзе доўгія гады халодных і галодных лагераў альбо, як мінімум, пражыванне на Поўначы ці сярод сцюдзёных і сухавейных казахскіх стэпаў. Лічбы рэпрэсаваных уражваюць.
Толькі у Вялікіх і Малых Круговічах лік пацярпелых перавышае паўсотні. І гэта толькі пайменна ўстаноўленыя асобы. Фактычна кожная з заходнебеларускіх вёсак у перыяд панавання “першых саветаў” ад верасня 1939 да чэрвеня 1941 г. такім чынам страціла дзясяткі сваіх жыхароў.
1. Арыштаваныя.
Да іх аднеслі тых, у абліччы каго савецкая ўлада бачыла свайго несумненнага ворага.
Такіх людзей чакала пакаранне, як злосных злачынцаў, – доўгатэрміновае зняволенне, а ў яго рамках – рабская праца, паўгалоднае жыццё, бесчалавечныя адносіны і прыніжэнні.
Арышты праводзілі на працягу ўсяго перыяду панавання “першых саветаў”.
2. Дэпартаваныя.
Да гэтай катэгорыі бальшавікі адносілі патэнцыйных ворагаў, фактычна баючыся іх.
Існаваў нават спецыяльны тэрмін – “социально-опасный элемент” (СОЭ).
Каб стаць дэпартаваным, дастаткова было толькі патрапіць пад падазрэнне да новай улады ці, напрыклад, быць абскарджаным шляхам даносу. Высялялі, як правіла, таксама далёка – на асваенне таёжных і цалінных тэрыторый.
Адтуль выбрацца на радзіму не было ніякай магчымасці, бо і там людзі па-ранейшаму знаходзіліся пад пільным наглядам.
Пра гэта сведчыць прыклад Жданько Аляксандра, спробы ўцёкаў якога былі выкрыты, а ён сам – арыштаваны і прысуджаны да лагернага зняволення.
Дэпартацыю можна параўнаць з сучаснай “хіміяй”, толькі ў больш жорсткіх умовах.
Акцыі па высяленні праводзілі планава, прымяняючы іх не толькі да паасобных грамадзян, але і да сем’яў у цэлым (маем прыклады Містоўскіх, Ермалінскіх, Блінкоўскіх, Маеўскіх), не шкадуючы пры гэтым ні старых, ні немаўлят. Першае высяленне адбылося 10 лютага 1940 г.
Менавіта ў той дзень, наляцеўшы на світанку, сагналі, вырвалі з наседжаных месцаў многіх кругаўцоў і малосенцаў. Нашы землякі, як правіла, накіроўваліся па тых мерках не так і далёка – у Валагодскую вобласць, дзе іх чакаў датуль невядомы пасёлак Азярэнаўскі. Каб чытачам лепей было ўявіць жудаснасць падзеі, дастаткова сказаць, што зіма 1940 г. выдалася на рэдкасць марознай, а 10 лютага ў прыватнасці тэмпература апусцілася ніжэй 30 градусаў па Цэльсію.
Падчас дэпартацыі кожнай сям’і законам дазвалялася браць з сабою адзенне, бялізну, бытавыя рэчы і каштоўнасці агульнай вагой не больш за 500 кг (але закон часта ігнараваўся і людзей, схапіўшы хто ў чым быў, канваіравалі ў высылку).
Вось як успамінае той час адзін з дэпартаваных кругаўцоў Блінкоўскі Мікалай: “Падчас масавых арыштаў і вывязення ў глыб саветаў 10 лютага 1940 г. накіравалі мяне з сям’ёй да таварных, без ацяплення вагонаў, не дазваляючы сабраць нават усе неабходныя рэчы, і ў страшных умовах голаду і холаду вывезлі нас у ссылку.
Падчас той язды бачыў я выпадкі замярзання малых дзяцей на смерць, як гэта мела месца з дзіцем надляснічага Жмійка Стэфана і лесніка Бойкі, дзіця якога, замерзлае на смерць, НКВДысты выцягнулі з вагона на адной са станцый і выкінулі яго ў снег абапал чыгункі” (успаміны нашага земляка знойдзены аўтарам у польскім архіве “Карта”, Варшава).
Дэпартаваныя ў глыб СССР знаходзіліся ў складаных і цяжкіх умовах, іх жыццё было пастаўленае на ўзровень барацьбы за выжыванне. У многіх «спецпаселішчах» паўночных рэгіёнаў СССР з неспрыяльнымі для былых польскіх грамадзянаў кліматам жыллё не было прыстасаванае да зімовага часу, панавала антысанітарыя.
Нярэдка здараліся выпадкі, калі «спецпасяленцы» размяшчаліся ў памяшканнях былых харчовых складоў альбо гаспадарчых пабудоваў, дзе не было бытавых прыладаў, посуду, не кажучы пра электрычнасць.
Часта ў 40-градусны мароз адсутнічала ацяпленне жылых памяшканняў. Усе ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў абавязаны былі працаваць. За тую рабскую працу (у асноўным на лесапавале ў тайзе ці на шахце) плацілі мізэр.
Адміністрацыйнае кіраванне спецпаселішчамі ажыццяўлялася раённымі і пасялковымі камендатурамі НКУС.
Найдрабнейшыя агрэхі на працы праследаваліся жорсткім чынам. У прыватнасці, 15-хвіліннае спазненне каралася трыма месяцамі папраўчых працаў.
Напрыклад, Блінкоўскі Васіль: з дадзеных відаць, што ён быў арыштаваны чэкістамі 4 сакавіка 1936 г., значыць у той час, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Польшчы.
Па ўсёй верагоднасці, кругавец, спадзеючыся знайсці лепшую долю, падаўся ў Савецкі Саюз. Тады бальшавікі праводзілі шырокую агітацыю пра райскае жыццё, якое нібыта пабудавана ў СССР. Многія верылі. А некаторыя яшчэ і ўцякалі. Уцёкі былі нелегальнымі, і, як правіла, уцекачы адразу траплялі ў лапы службоўцаў НКУС.
Тут пачыналася самае страшнае. Звычайна, уцекачоў абвінавачвалі ў шпіянажы і адпраўлялі ў паўночны канцлагер. Такім чынам, спадзяваны рай абарочваўся пеклам.
Пасля вайны сталінскія рэпрэсіі працягваліся. Яны ўключыліся, як толькі вёскі былі вызвалены ад нямецкіх акупантаў. Адной з такіх ахвяраў стаў Блінкоўскі Канстанцін. Яго арыштавалі праз два гады пасля прыходу “другіх саветаў”. Варта звярнуць увагу, што засудзілі яго на 6 гадоў, але адпусцілі на два гады раней (для палітычных вязняў гэта было рэдкасцю). Ці вярнуўся наш зямляк на родную старонку, нам засталося невядома.
У ахвяраў рэпрэсій лёсы склаліся па-рознаму. На гэта паўплывала і распачатая Германіяй 22 чэрвеня 1941 г. вайна супраць СССР, які пайшоў на саюзніцкія стасункі з яшчэ нядаўна варожай Польшчай і заключыў пагадненне аб вызваленні рэпрэсаваных жыхароў Заходняй Беларусі, якія прызналі сябе палякамі па нацыянальнасці ці хаця б па грамадзянству. 12 жніўня 1941 г. выйшаў адпаведны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “Аб амністыі польскіх грамадзян”. Нават сярод палякаў, як сведчыць прыклад Зюлкоўскага Генрыха і яго сына Збігнева, па невядомых у дадзеным выпадку прычынах не кожны змог вырвацца з чэпкіх абдымкаў доўгіх бальшавіцкіх рук.
Аўтар спадзяецца, што прыклад гэтага артыкула выкліча інтарэс у краязнаўцаў іншых вёсак Ганцавіцкага раёна і яны возьмуцца за пачэсную справу вяртання з нябыту старонак нашага мінулага і імён незаслужана пацярпелых людзей, віна якіх нярэдка заключалася толькі ў тым, што яны былі добрымі гаспадарамі на сваёй роднай зямлі.
Заўвага:
Звесткі, пачэрпнутыя на электронным рэсурсе “Жертвы политического террора в СССР” // http://lists.memo.ru/, дадаткова не пазначаюцца.
| № | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Г.н. | Месца нараджэння / пражывання (калі адрозніваюцца) | Нацыя-нальнасць | Адукацыя (калі ёсць), сацыяльнае паходжанне ці статус | Арышта-ваны | Асуджаны: звесткі па абвінавачванні і прысуду | Далейшы лёс (назвы лагероў указаны на рускай мове) | Заўвагі |
| | Абуховіч Эміль Напалеонавіч | 1876 | Хутар Ліпа Баранавіцкай вобл. / хутар Нача Ганцавіцкі р-н | Паляк | Сярэдняя, памешчык | 22.07.1940 | 15.03.1941, арт. 72, 74 КК БССР – член к/р арганізацыі, а/с агітацыя, 8 гадоў ППЛ | Рэабілітаваны 17.05.1989 | Сын круговіцкага пана Напалеона Абуховіча, памерлага напярэдадні прыходу савецкай улады |
| | Блінкоўская Марыя Мікалаеўна | 1936 (ці 1935) | ВК | Беларуска | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Блінкоўская Соф’я Сцяпанаўна | 1903 | ВК | Беларуска | Адукацыя “ніжэйшая” | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | ||
| | Блінкоўскі Аляксандр Мікалаевіч | 1934 | ВК | Беларус | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Блінкоўскі Васіль Антонавіч | 27.06.1919 | ВК | Беларус | Пачатковая, селянін | 04.03.1936 | 31.05.1936, арт. 68, 120 КК БССР – шпіянаж, 3 гады ППЛ | Адбываў: Ухтпечлаг Воркутпечлаг. Вызвалены 16.02.1939. Рэабілітаваны 12.09.1989. | |
| | Блінкоўскі Канстанцін Адамавіч | 1904 | ВК / МК | Беларус | Пачатковая, селянін | 13.12.1944 | 09.08.1946, арт. 58-1а – здрада Радзіме, 6 гадоў ППЛ | Адбываў: Особ. Лаг. №2. Вызвалены 15.03.1950. Рэабілітаваны 30.09.1992 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць”, паводле якой ён жыў у ВК, а быў рэабілітаваны 30.09.1993 |
| | Блінкоўскі Мікалай Мікалаевіч | 1932 (ці 1939) | ВК | Беларус | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Блінкоўскі Мікалай Фаміч | 1902 | ВК | Беларус | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Герман Браніслаў Іосіфавіч | 1911 | ВК | Беларус | З сялян | 01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў ППЛ | |||
| | Ермалінская Антаніна (ці Антаніда) Феліксаўна | 1926 (ці 1928) | Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Ермалінская Валяціна Феліксаўна | 1922 (ці 1923) | Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | ||||
| | Ермалінская Ксавера (ці Савелья) Міхайлаўна | 1888 (ці 1885) | Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Ермалінскі Леанард Феліксавіч | 1914 | Дзяніскавічы / МК | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Ермалінскі Тадэвуш (ці Тадэй) Феліксавіч | 1924 (ці 1925) | Дзяніскавічы / МК | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Ермалінскі Фелікс Францавіч | 1880 (ці 1881) | Вёска Калода Пінскага р-на / МК | Паляк | Ляснік | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | ||
| | Жданько (ці Жданко) Аляксандр Фадзеевіч (ці Феадзеевіч) | 1907 | ВК | Беларус | Адукацыя “ніжэйшая”, ляснік | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі. Арыштаваны 25.07.1940. Асуджаны 21.06.1941 за намер уцёкаў з месца абавязковага пасялення. Прысуд: 3 гады ППЛ. | Вызвалены 04.09.1941 з Архангельскага ППЛ (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | На вольным пасяленні – лесаруб Азярэнаўскага лагенага пасёлка. | |
| | Жыбуртовіч Іван Аляксандравіч | Асада Мар’янава Слуцкага павета / МК | Беларус | Пачатковая, прадавец кааператыва | 26.04.1940 | 09.01.1941, арт. 72а, 74 КК БССР – агент польскай паліцыі, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Ухтижемлаг. Вызвалены 27.08.1941. Рэабілітаваны 24.07.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” | |
| | Занька Антоній Людвігавіч | 1895 | ВК / в. Крывошын (цяпер Ляхавіцкі р-н) | Беларус | З сялянскай сям’і, царкоўнаслужыцель | 23.04.1940 | 30.06.1940, сувязь з польскай паліцыяй, 8 гадоў ППЛ | Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер НКВД Краснаярскага краю. Паводле некаторых звестак, у другой палове 1940-х гг вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 30.06.1989 | Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Крыніца: Моряков Л. Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси // http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-pravaslaynyya/tom-i?id=21898 |
| | Зімны Людвіг Францавіч | 1901 | Вёска Заборук Львоўскай вобл. / ВК | Паляк | Пачатковая, селянін | 20.07.1940 | 09.01.1941, арт. 72, 74 КК БССР – а/с агітацыя, 5 гадоў ППЛ | Адбываў: Ухтижемлаг. Вызвалены 27.08.1941. Рэабілітаваны 31.07.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
| | Зюлкоўскі Генрых Львовіч | 1889 | Варшава / ВК | Паляк | Сярэдняя, загадчык фельдшарскага пункта | 14.07.1940 | 21.05.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Вызвалены 08.03.1952. Рэабілітаваны 21.08.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
| | Зюлкоўскі Збігнеў Генрыхавіч | 1921 | Варшаўскае ваяводства / ВК | Паляк | Качагар | 01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў ППЛ | Відавочна, сын Зюлкоўскага Генрыха Львовіча | ||
| | Лелес Віктар Максімавіч | 1891 | ВК | Беларус | Пачатковая, селянін | 13.09.1940 | 21.05.1941, арт. 72а, 64 КК БССР – а/с агітацыя, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Севвостлаг. Рэабілітаваны 21.08.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
| | Маеўская Соф’я (ці Зофія) (Фадзееўна (ці Тадэвушаўна) | 1915 | ВК / вёска Варынет Лунінецкага р-на Пінскай вобл. | Беларуска | Адукацыя “ніжэйшая” | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”). Рэабілітавана 17.05.1996 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” (няма на сайце, акрамя Маеўскай Соф’і). Пэўна, адна сям’я. | |
| | Маеўская Элеанора Ігнатаўна | ВК | 1940. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл. | Рэабілітавана 17.05.1996 | |||||
| | Маеўскі Ігнат Васільевіч | 1907 | ВК | 1940. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл. | Рэаблітаваны 17.05.1996 | ||||
| | Маеўскі Чэслаў Ігнатавіч | 1938 | ВК | 1940. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл. | Рэаблітаваны 17.05.1996 | ||||
| | Малюкевіч Дамінік Іванавіч | 1896 | Вёска Лоцвіна Нясвіжскага р-на Баранавіцкай вобл. / ВК | Паляк | Пачатковая, селянін | 13.06.1940 | 22.03.1941, арт. 76, 64 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.09.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
| | Містоўская Валянціна Іосіфаўна | 1914 | ВК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Містоўская Марыя Іосіфаўна | 1908 | ВК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Містоўскі Вікенцій Іосіфавіч | 1902 (ці 1912) | ВК | Паляк | Ляснік | 10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | ||
| | Містоўскі Збігнеў | 1936 | ВК | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Містоўскі Іосіф Іосіфавіч | 1903 (ці 1904) | ВК | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Радзюк Мікалай Андрэевіч | 1910 | ВК | Беларус | Пачатковая, селянін | 13.09.1940 | 18.05.1941, арт. 74 КК БССР – сувязь з польскай паліцыяй, 5 гадоў ППЛ | Рэабілітаваны 04.08.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
| | Рапейка Ванда-Ядвіга Янаўна | 1920 | ВК | Полька | Няпоўная сярэдняя, сакратар Круговіцкага сельпо | 26.04.1940 | 22.08.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Адбывала: Карагандзінскі ППЛ. Вызвалена 29.10.1941. Рэабілітавана 27.05.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
| | Ружыцкі Канстанцін Флар’янавіч | 1916 | ВК | Паляк | Cелянін | 01.02.1941, а/с агітацыя, 5 гадоў ППЛ | Рэабілітаваны 19.04.1994 | Прозвішча магло быць “Ражыцкі”. Пэўна, браты. Ёсць у спісе кнігі “Памяць”. | |
| | Ружыцкі Кароль Флар’янавіч | 1914 | ВК | Паляк | Пачатковая, столяр (меў прыватную майстэрню) | 01.06.1940 | 22.03.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.10.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989 | |
| | Студэнт Тамаш Піліпавіч | 1904 | ВК | Паляк | Пачатковая, кравец | 23.11.1940 | 21.05.1941, арт. 74 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Рэабілітаваны 27.03.1989 | Прозвішча магло быць “Студзент”. Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
| | Студэнт Уладзімір Пятровіч | 1913 | ВК | Беларус | Пачатковая, селянін | 01.06.1940 | 22.03.1941, арт. 66, 74 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.10.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989 | |
| | Тараевіч Зыгмунд Альбінавіч | 1926 (ці 1927) | ВК / вёска Навасёлкі Лунінецкага р-на Баранавіцкай вобл. | Беларус | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | Выселеныя разам з сям’ёй. Тараевічы ў гэты час пражывалі ў Навасёлках, а паходзілі з Агарэвіч. Бацька (Альбін Вітольдавіч) служыў лесніком, у тым ліку, напэўна, адзін час у ВК, дзе нарадзіліся два сыны – Казімір і Зыгмунд. Адметна тое, што яны лічылі сябе беларусамі, а іх сястра Ніна (1915 ці 1916 г.н.) – полькай. | ||
| | Тараевіч Казімір Альбінавіч | 1921 | ВК / вёска Навасёлкі Лунінецкага р-на Баранавіцкай вобл. | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
| | Чабатарэнка Міхаіл Ігнатавіч | 1890 | ВК | Беларус | З рабочых | 01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў |
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More