Савецкая ўлада рэпрэсавала амаль паўсотні кругаўцоў і малосенцаў
Гэты год з’яўляецца сумна юбілейным годам адносна сімвала сталінскіх рэпрэсій – 37-га. Спаўняецца 75 год з тых трагічных падзей. Менавіта на 1937 г. прыйшоўся пік бальшавіцкіх распраў над народамі. І жыхароў Ганцаўшчыны рэпрэсіі не абмінулі. Толькі ў Малых і Вялікіх Круговічах было рэпрэсавана за два гады 41 чалавек. І гэта колькасць не прэтэндуе на паўнату.
На жаль, раённыя кнігі “Памяць” вяртаюць вельмі малую частку імён тых, хто стаў ахвярай чырвонага тэрору. Дзякуючы незалежным даследчыкам з забыцця вернуты многія і многія імёны. І не толькі вернуты, але і размешчаны на агульнадаступных сайтах у Інтэрнеце.
Настаўнікі гісторыі, краязнаўцы не маюць неабходнасці цяпер весці пошукавую працу ў архівах, а могуць, не пакідаючы сваёй малой радзімы, устанавіць асобы рэпрэсаваных землякоў. Для гэтага дастаткова ў пошукавай сістэме “Google”набраць ключавыя словы на рускай мове (у дадзеным выпадку, напрыклад, “приговор”) і назву свайго свайго населенага пункта.
Па такой схеме дзейнічаў аўтар гэтых радкоў. За невялікім выключэннем, звесткі па абодвух Круговічах былі сабраныя на электронным рэсурсе, які называецца “Жертвы политического террора в СССР”. Знойдзеная інфармацыя дазволіла сфарміраваць табліцу, у якой указаны галоўныя звесткі па кожнай асобе з 41 чалавека (поўная спіс глядзіце на сайце ganc-chas.com).
Многія кругаўцы і малосянцы могуць убачыць імёны сваіх сваякоў ці проста знаёмых, забраных некалі бальшавіцкімі карнікамі.
Да 1939 года нашы землі знаходзіліся ў складзе Польшчы. Але ў верасні і сюды прыйшла савецкая ўлада: Чырвоная Армія далучыла Заходнюю Беларусь. Многія чакалі прыходу саветаў. Але новая ўлада не апраўдала тых чаканняў. Больш таго, неўзабаве пачалі ў масавым парадку людзей арыштоўваць.
Пад падазрэнне траплялі перш-наперш прадстаўнікі польскай нацыянальнасці (яны шчыра ненавідзелі бальшавікоў), а таксама найбольш заможныя сяляне. Аднак не шкадавалі і іншых. Прыгаворы былі жорсткімі: большую частку арыштаваных чакалі наперадзе доўгія гады халодных і галодных лагераў альбо, як мінімум, пражыванне на Поўначы ці сярод сцюдзёных і сухавейных казахскіх стэпаў. Лічбы рэпрэсаваных уражваюць.
Толькі у Вялікіх і Малых Круговічах лік пацярпелых перавышае паўсотні. І гэта толькі пайменна ўстаноўленыя асобы. Фактычна кожная з заходнебеларускіх вёсак у перыяд панавання “першых саветаў” ад верасня 1939 да чэрвеня 1941 г. такім чынам страціла дзясяткі сваіх жыхароў.
У цэлым ахвяр сталінскіх рэпрэсій можна дыферэнцаваць на дзве катэгорыі.
1. Арыштаваныя.
Да іх аднеслі тых, у абліччы каго савецкая ўлада бачыла свайго несумненнага ворага.
Такіх людзей чакала пакаранне, як злосных злачынцаў, – доўгатэрміновае зняволенне, а ў яго рамках – рабская праца, паўгалоднае жыццё, бесчалавечныя адносіны і прыніжэнні.
Арышты праводзілі на працягу ўсяго перыяду панавання “першых саветаў”.
2. Дэпартаваныя.
Да гэтай катэгорыі бальшавікі адносілі патэнцыйных ворагаў, фактычна баючыся іх.
Існаваў нават спецыяльны тэрмін – “социально-опасный элемент” (СОЭ).
Каб стаць дэпартаваным, дастаткова было толькі патрапіць пад падазрэнне да новай улады ці, напрыклад, быць абскарджаным шляхам даносу. Высялялі, як правіла, таксама далёка – на асваенне таёжных і цалінных тэрыторый.
Адтуль выбрацца на радзіму не было ніякай магчымасці, бо і там людзі па-ранейшаму знаходзіліся пад пільным наглядам.
Пра гэта сведчыць прыклад Жданько Аляксандра, спробы ўцёкаў якога былі выкрыты, а ён сам – арыштаваны і прысуджаны да лагернага зняволення.
Дэпартацыю можна параўнаць з сучаснай “хіміяй”, толькі ў больш жорсткіх умовах.
Акцыі па высяленні праводзілі планава, прымяняючы іх не толькі да паасобных грамадзян, але і да сем’яў у цэлым (маем прыклады Містоўскіх, Ермалінскіх, Блінкоўскіх, Маеўскіх), не шкадуючы пры гэтым ні старых, ні немаўлят. Першае высяленне адбылося 10 лютага 1940 г.
Менавіта ў той дзень, наляцеўшы на світанку, сагналі, вырвалі з наседжаных месцаў многіх кругаўцоў і малосенцаў. Нашы землякі, як правіла, накіроўваліся па тых мерках не так і далёка – у Валагодскую вобласць, дзе іх чакаў датуль невядомы пасёлак Азярэнаўскі. Каб чытачам лепей было ўявіць жудаснасць падзеі, дастаткова сказаць, што зіма 1940 г. выдалася на рэдкасць марознай, а 10 лютага ў прыватнасці тэмпература апусцілася ніжэй 30 градусаў па Цэльсію.
Падчас дэпартацыі кожнай сям’і законам дазвалялася браць з сабою адзенне, бялізну, бытавыя рэчы і каштоўнасці агульнай вагой не больш за 500 кг (але закон часта ігнараваўся і людзей, схапіўшы хто ў чым быў, канваіравалі ў высылку).
Вось як успамінае той час адзін з дэпартаваных кругаўцоў Блінкоўскі Мікалай: “Падчас масавых арыштаў і вывязення ў глыб саветаў 10 лютага 1940 г. накіравалі мяне з сям’ёй да таварных, без ацяплення вагонаў, не дазваляючы сабраць нават усе неабходныя рэчы, і ў страшных умовах голаду і холаду вывезлі нас у ссылку.
Падчас той язды бачыў я выпадкі замярзання малых дзяцей на смерць, як гэта мела месца з дзіцем надляснічага Жмійка Стэфана і лесніка Бойкі, дзіця якога, замерзлае на смерць, НКВДысты выцягнулі з вагона на адной са станцый і выкінулі яго ў снег абапал чыгункі” (успаміны нашага земляка знойдзены аўтарам у польскім архіве “Карта”, Варшава).
У дарозе на чыгунцы спецпасяленцы атрымлівалі па 800 грам хлеба штодня.
Дэпартаваныя ў глыб СССР знаходзіліся ў складаных і цяжкіх умовах, іх жыццё было пастаўленае на ўзровень барацьбы за выжыванне. У многіх «спецпаселішчах» паўночных рэгіёнаў СССР з неспрыяльнымі для былых польскіх грамадзянаў кліматам жыллё не было прыстасаванае да зімовага часу, панавала антысанітарыя.
Нярэдка здараліся выпадкі, калі «спецпасяленцы» размяшчаліся ў памяшканнях былых харчовых складоў альбо гаспадарчых пабудоваў, дзе не было бытавых прыладаў, посуду, не кажучы пра электрычнасць.
Часта ў 40-градусны мароз адсутнічала ацяпленне жылых памяшканняў. Усе ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў абавязаны былі працаваць. За тую рабскую працу (у асноўным на лесапавале ў тайзе ці на шахце) плацілі мізэр.
Адміністрацыйнае кіраванне спецпаселішчамі ажыццяўлялася раённымі і пасялковымі камендатурамі НКУС.
Найдрабнейшыя агрэхі на працы праследаваліся жорсткім чынам. У прыватнасці, 15-хвіліннае спазненне каралася трыма месяцамі папраўчых працаў.
Ёсць і выключэнні – тыя, хто не трапляе пад азначаныя тут дзве катэгорыі.
Напрыклад, Блінкоўскі Васіль: з дадзеных відаць, што ён быў арыштаваны чэкістамі 4 сакавіка 1936 г., значыць у той час, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Польшчы.
Па ўсёй верагоднасці, кругавец, спадзеючыся знайсці лепшую долю, падаўся ў Савецкі Саюз. Тады бальшавікі праводзілі шырокую агітацыю пра райскае жыццё, якое нібыта пабудавана ў СССР. Многія верылі. А некаторыя яшчэ і ўцякалі. Уцёкі былі нелегальнымі, і, як правіла, уцекачы адразу траплялі ў лапы службоўцаў НКУС.
Тут пачыналася самае страшнае. Звычайна, уцекачоў абвінавачвалі ў шпіянажы і адпраўлялі ў паўночны канцлагер. Такім чынам, спадзяваны рай абарочваўся пеклам.
Пасля вайны сталінскія рэпрэсіі працягваліся. Яны ўключыліся, як толькі вёскі былі вызвалены ад нямецкіх акупантаў. Адной з такіх ахвяраў стаў Блінкоўскі Канстанцін. Яго арыштавалі праз два гады пасля прыходу “другіх саветаў”. Варта звярнуць увагу, што засудзілі яго на 6 гадоў, але адпусцілі на два гады раней (для палітычных вязняў гэта было рэдкасцю). Ці вярнуўся наш зямляк на родную старонку, нам засталося невядома.
У ахвяраў рэпрэсій лёсы склаліся па-рознаму. На гэта паўплывала і распачатая Германіяй 22 чэрвеня 1941 г. вайна супраць СССР, які пайшоў на саюзніцкія стасункі з яшчэ нядаўна варожай Польшчай і заключыў пагадненне аб вызваленні рэпрэсаваных жыхароў Заходняй Беларусі, якія прызналі сябе палякамі па нацыянальнасці ці хаця б па грамадзянству. 12 жніўня 1941 г. выйшаў адпаведны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “Аб амністыі польскіх грамадзян”. Нават сярод палякаў, як сведчыць прыклад Зюлкоўскага Генрыха і яго сына Збігнева, па невядомых у дадзеным выпадку прычынах не кожны змог вырвацца з чэпкіх абдымкаў доўгіх бальшавіцкіх рук.
Амністыю давалі не ўсім. Некаторыя знікалі на бяскрайніх паўночных і заўральскіх прасторах
Аўтар спадзяецца, што прыклад гэтага артыкула выкліча інтарэс у краязнаўцаў іншых вёсак Ганцавіцкага раёна і яны возьмуцца за пачэсную справу вяртання з нябыту старонак нашага мінулага і імён незаслужана пацярпелых людзей, віна якіх нярэдка заключалася толькі ў тым, што яны былі добрымі гаспадарамі на сваёй роднай зямлі.
Заўвага:
Звесткі, пачэрпнутыя на электронным рэсурсе “Жертвы политического террора в СССР” // http://lists.memo.ru/, дадаткова не пазначаюцца.
| № | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Г.н. | Месца нараджэння / пражывання (калі адрозніваюцца) | Нацыя-нальнасць | Адукацыя (калі ёсць), сацыяльнае паходжанне ці статус | Арышта-ваны | Асуджаны: звесткі па абвінавачванні і прысуду | Далейшы лёс (назвы лагероў указаны на рускай мове) | Заўвагі |
|
|
Абуховіч Эміль Напалеонавіч | 1876 | Хутар Ліпа Баранавіцкай вобл. / хутар Нача Ганцавіцкі р-н | Паляк | Сярэдняя, памешчык | 22.07.1940 | 15.03.1941, арт. 72, 74 КК БССР – член к/р арганізацыі, а/с агітацыя, 8 гадоў ППЛ | Рэабілітаваны 17.05.1989 | Сын круговіцкага пана Напалеона Абуховіча, памерлага напярэдадні прыходу савецкай улады |
|
|
Блінкоўская Марыя Мікалаеўна | 1936 (ці 1935) | ВК | Беларуска | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Блінкоўская Соф’я Сцяпанаўна | 1903 | ВК | Беларуска | Адукацыя “ніжэйшая” | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | ||
|
|
Блінкоўскі Аляксандр Мікалаевіч | 1934 | ВК | Беларус | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Блінкоўскі Васіль Антонавіч | 27.06.1919 | ВК | Беларус | Пачатковая, селянін | 04.03.1936 | 31.05.1936, арт. 68, 120 КК БССР – шпіянаж, 3 гады ППЛ | Адбываў: Ухтпечлаг Воркутпечлаг. Вызвалены 16.02.1939. Рэабілітаваны 12.09.1989. | |
|
|
Блінкоўскі Канстанцін Адамавіч | 1904 | ВК / МК | Беларус | Пачатковая, селянін | 13.12.1944 | 09.08.1946, арт. 58-1а – здрада Радзіме, 6 гадоў ППЛ | Адбываў: Особ. Лаг. №2. Вызвалены 15.03.1950. Рэабілітаваны 30.09.1992 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць”, паводле якой ён жыў у ВК, а быў рэабілітаваны 30.09.1993 |
|
|
Блінкоўскі Мікалай Мікалаевіч | 1932 (ці 1939) | ВК | Беларус | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Блінкоўскі Мікалай Фаміч | 1902 | ВК | Беларус | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Герман Браніслаў Іосіфавіч | 1911 | ВК | Беларус | З сялян | 01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў ППЛ | |||
|
|
Ермалінская Антаніна (ці Антаніда) Феліксаўна | 1926 (ці 1928) | Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Ермалінская Валяціна Феліксаўна | 1922 (ці 1923) | Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | ||||
|
|
Ермалінская Ксавера (ці Савелья) Міхайлаўна | 1888 (ці 1885) | Вёска Зубяневічы Баранавіцкага р-на Пінскай вобл. / МК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Ермалінскі Леанард Феліксавіч | 1914 | Дзяніскавічы / МК | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Ермалінскі Тадэвуш (ці Тадэй) Феліксавіч | 1924 (ці 1925) | Дзяніскавічы / МК | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 01.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Ермалінскі Фелікс Францавіч | 1880 (ці 1881) | Вёска Калода Пінскага р-на / МК | Паляк | Ляснік | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 09.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | ||
|
|
Жданько (ці Жданко) Аляксандр Фадзеевіч (ці Феадзеевіч) | 1907 | ВК | Беларус | Адукацыя “ніжэйшая”, ляснік | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі. Арыштаваны 25.07.1940. Асуджаны 21.06.1941 за намер уцёкаў з месца абавязковага пасялення. Прысуд: 3 гады ППЛ. | Вызвалены 04.09.1941 з Архангельскага ППЛ (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | На вольным пасяленні – лесаруб Азярэнаўскага лагенага пасёлка. | |
|
|
Жыбуртовіч Іван Аляксандравіч | Асада Мар’янава Слуцкага павета / МК | Беларус | Пачатковая, прадавец кааператыва | 26.04.1940 | 09.01.1941, арт. 72а, 74 КК БССР – агент польскай паліцыі, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Ухтижемлаг. Вызвалены 27.08.1941. Рэабілітаваны 24.07.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” | |
|
|
Занька Антоній Людвігавіч | 1895 | ВК / в. Крывошын (цяпер Ляхавіцкі р-н) | Беларус | З сялянскай сям’і, царкоўнаслужыцель | 23.04.1940 | 30.06.1940, сувязь з польскай паліцыяй, 8 гадоў ППЛ | Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер НКВД Краснаярскага краю. Паводле некаторых звестак, у другой палове 1940-х гг вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 30.06.1989 | Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.
Крыніца: Моряков Л. Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси // http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-pravaslaynyya/tom-i?id=21898 |
|
|
Зімны Людвіг Францавіч | 1901 | Вёска Заборук Львоўскай вобл. / ВК | Паляк | Пачатковая, селянін | 20.07.1940 | 09.01.1941, арт. 72, 74 КК БССР – а/с агітацыя, 5 гадоў ППЛ | Адбываў: Ухтижемлаг. Вызвалены 27.08.1941. Рэабілітаваны 31.07.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
|
|
Зюлкоўскі Генрых Львовіч | 1889 | Варшава / ВК | Паляк | Сярэдняя, загадчык фельдшарскага пункта | 14.07.1940 | 21.05.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Вызвалены 08.03.1952. Рэабілітаваны 21.08.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
|
|
Зюлкоўскі Збігнеў Генрыхавіч | 1921 | Варшаўскае ваяводства / ВК | Паляк | Качагар | 01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў ППЛ | Відавочна, сын Зюлкоўскага Генрыха Львовіча | ||
|
|
Лелес Віктар Максімавіч | 1891 | ВК | Беларус | Пачатковая, селянін | 13.09.1940 | 21.05.1941, арт. 72а, 64 КК БССР – а/с агітацыя, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Севвостлаг. Рэабілітаваны 21.08.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
|
|
Маеўская Соф’я (ці Зофія) (Фадзееўна (ці Тадэвушаўна) | 1915 | ВК / вёска Варынет Лунінецкага р-на Пінскай вобл. | Беларуска | Адукацыя “ніжэйшая” | 10.02.1940, асаднік. Выселена. 22.02.1940 прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”). Рэабілітавана 17.05.1996 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” (няма на сайце, акрамя Маеўскай Соф’і). Пэўна, адна сям’я. | |
|
|
Маеўская Элеанора Ігнатаўна | ВК | 1940. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл. | Рэабілітавана 17.05.1996 | |||||
|
|
Маеўскі Ігнат Васільевіч | 1907 | ВК | 1940. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл. | Рэаблітаваны 17.05.1996 | ||||
|
|
Маеўскі Чэслаў Ігнатавіч | 1938 | ВК | 1940. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл. | Рэаблітаваны 17.05.1996 | ||||
|
|
Малюкевіч Дамінік Іванавіч | 1896 | Вёска Лоцвіна Нясвіжскага р-на Баранавіцкай вобл. / ВК | Паляк | Пачатковая, селянін | 13.06.1940 | 22.03.1941, арт. 76, 64 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.09.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
|
|
Містоўская Валянціна Іосіфаўна | 1914 | ВК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Містоўская Марыя Іосіфаўна | 1908 | ВК | Полька | 10.02.1940, асаднік. Выселена. Прыбыла на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалена 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Містоўскі Вікенцій Іосіфавіч | 1902 (ці 1912) | ВК | Паляк | Ляснік | 10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | ||
|
|
Містоўскі Збігнеў | 1936 | ВК | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Містоўскі Іосіф Іосіфавіч | 1903 (ці 1904) | ВК | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. Прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Радзюк Мікалай Андрэевіч | 1910 | ВК | Беларус | Пачатковая, селянін | 13.09.1940 | 18.05.1941, арт. 74 КК БССР – сувязь з польскай паліцыяй, 5 гадоў ППЛ | Рэабілітаваны 04.08.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
|
|
Рапейка Ванда-Ядвіга Янаўна | 1920 | ВК | Полька | Няпоўная сярэдняя, сакратар Круговіцкага сельпо | 26.04.1940 | 22.08.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Адбывала: Карагандзінскі ППЛ. Вызвалена 29.10.1941. Рэабілітавана 27.05.1989 | Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
|
|
Ружыцкі Канстанцін Флар’янавіч | 1916 | ВК | Паляк | Cелянін | 01.02.1941, а/с агітацыя, 5 гадоў ППЛ | Рэабілітаваны 19.04.1994 | Прозвішча магло быць “Ражыцкі”. Пэўна, браты. Ёсць у спісе кнігі “Памяць”. | |
|
|
Ружыцкі Кароль Флар’янавіч | 1914 | ВК | Паляк | Пачатковая, столяр (меў прыватную майстэрню) | 01.06.1940 | 22.03.1941, арт. 64, 76 КК БССР – член к/р арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.10.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989 | |
|
|
Студэнт Тамаш Піліпавіч | 1904 | ВК | Паляк | Пачатковая, кравец | 23.11.1940 | 21.05.1941, арт. 74 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Рэабілітаваны 27.03.1989 | Прозвішча магло быць “Студзент”. Ёсць у спісе кнігі “Памяць” |
|
|
Студэнт Уладзімір Пятровіч | 1913 | ВК | Беларус | Пачатковая, селянін | 01.06.1940 | 22.03.1941, арт. 66, 74 КК БССР – член а/с арганізацыі, 8 гадоў ППЛ | Адбываў: Воркутстрой. Вызвалены 11.10.1941. Рэабілітаваны 27.05.1989 | |
|
|
Тараевіч Зыгмунд Альбінавіч | 1926 (ці 1927) | ВК / вёска Навасёлкі Лунінецкага р-на Баранавіцкай вобл. | Беларус | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | Выселеныя разам з сям’ёй. Тараевічы ў гэты час пражывалі ў Навасёлках, а паходзілі з Агарэвіч. Бацька (Альбін Вітольдавіч) служыў лесніком, у тым ліку, напэўна, адзін час у ВК, дзе нарадзіліся два сыны – Казімір і Зыгмунд. Адметна тое, што яны лічылі сябе беларусамі, а іх сястра Ніна (1915 ці 1916 г.н.) – полькай. | ||
|
|
Тараевіч Казімір Альбінавіч | 1921 | ВК / вёска Навасёлкі Лунінецкага р-на Баранавіцкай вобл. | Паляк | 10.02.1940, асаднік. Выселены. 22.02.1940 прыбыў на спецпасяленне: Валагодская вобл., Біракоўскі р-н, Азярэнаўскі | Вызвалены 08.09.1941 (Указ “Аб амністыі польскіх грамадзян”) | |||
|
|
Чабатарэнка Міхаіл Ігнатавіч | 1890 | ВК | Беларус | З рабочых | 01.02.1941, УАСПА, 8 гадоў |
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.