
Виталий Герасименя
Усяго ў Ганцавіцкім райвыканкаме раней існавала 121,5 стаўкі, з якіх да 1 ліпеня было скарочана 15,5 (або 10,5 адзінкі). Па словах начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ганцавіцкага райвыканкама Наталлі Маляўкі, гэты працэс “прайшоў бязбольна”.
У выніку скарачэнняў тры чалавекі пайшлі на заслужаны адпачынак у сувязі з дасягненнем пенсіённага ўзросту і па выслузе гадоў (2,5 стаўкі). У пяці сельвыканкамах скарочана па 0,5 стаўкі вядучых спецыялістаў 1 катэгорыі – тых, хто збірае падаткі і вядзе воінскі ўлік. Пераведзены на іншыя пасады 4 чалавекі з пяці, пасады якіх былі скарочаны, а гэта яшчэ 6,5 стаўкі. “Непрацаўладкаваным застаецца пакуль толькі адзін чалавек, аднак гэтае пытанне вырашаецца”, – заўважыла Наталля Маляўка.
Таксама скарочаны 5 рабочых месцаў, якія ў апошні час заставаліся вакантнымі або іх пасады ліквідаваліся ў сувязі са злучэннем некалькіх аддзелаў у адзін.
Дарэчы, цяпер у Ганцавіцкім райвыканкаме замест пяці аддзелаў (адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнага, культуры, па справах моладзі) запрацавалі два абноўленыя: аддзел адукацыі, спорту і турызму, які ўзначальвае Надзея Здрок, і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, на чале якога Ірына Стральцова.
На пытанне: “Якія перамены адбыліся ў аддзеле пасля злучэння некалькіх у адзін?” Надзея Уладзіміраўна адказала: “Цяпер у нас ёсць сектар спорту і турызму, якім кіруе Яўген Кабрынец. А ў астатнім працуем як звычайна”.
Асаблівых перамен не адбылося і ў былым аддзеле культуры. “Хіба толькі функцый у мяне стала больш, – заўважыла Ірына Іванаўна. – А так як быў аддзел не поўнасцю запоўнены кадрамі, такім пакуль і застаецца”.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ўпершыню заявіў аб скарачэнні работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый у Беларусі 19 красавіка, звяртаючыся з пасланнем да беларускага народа. Тэрмін для рэфармавання быў дадзены да 1 ліпеня.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More