
— Якія ўрокі былі выцягнутыя з першага этапу Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам?
— Дазвольце мне, перш за ўсё, падкрэсліць, што ніякая мадэрнізацыя Беларусі немагчымая, калі яна не вызначаная і не рэалізуецца самім беларускім грамадствам і беларускім народам. Еўрапейскі саюз і асабліва яго «маладыя» дзяржавы-члены, якія самі нядаўна перажывалі пераходны перыяд і пераўтварэнні, могуць адыграць важную ролю ў абмене назапашаным досведам (і падзяліцца назапашаным вопытам). Па-другое, што не менш важна і зразумела, — немагчыма мадэрнізаваць толькі эканоміку. Эканамічная мадэрнізацыя павінна ісці рука аб руку з больш шырокай мадэрнізацыяй грамадства.
Нягледзячы на тое што спачатку ўдзел у дыялогу бы ў менш актыўным, праз год пасля яго запуску мы адзначаем вялікую цікавасць да гэтай ініцыятывы, ёсць жаданне палепшыць яе і ўцягнуць больш шырокі спектр грамадства, больш шырокую групу зацікаўленых бакоў.
— Што новага ў гэтым інструменце ў параўнанні, напрыклад, з ініцыятывай «Усходняга партнёрства»? Ці існуе каардынацыя і карэляцыя паміж гэтымі інструментамі?
— Прэса і іншыя назіральнікі апісваюць Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам як «інструмент», які можна было б выкарыстоўваць для станоўчых пераўтварэнняў, і як «сродак», які спрыяе правядзенню рэформаў у Беларусі. Некаторыя нават называюць дыялог «палітыкай ЕС у дачыненні да Беларусі». Абмен думкамі пра тое, як магла б выглядаць павестка дня такой мадэрнізацыі, а гэта і ёсць наша заяўленая мэта, — звычайны працэс, характэрны для любога дэмакратычнага грамадства.
У Беларусі маштабы дыялогу ў апошні год значна пашырыліся. Як вынік, і чаканні ад яго нашмат большыя. Аналізуючы эфекты, трэба памятаць пра гэта.
Нават нягледзячы на тое, што дыялог з’яўляецца канкрэтнай ініцыятывай ЕС, яго нельга параўноўваць з «Усходнім партнёрствам» або іншымі ініцыятывамі. Ініцыятарамі, арганізатарамі і распрацоўшчыкамі дыялогу з’яўляюцца самі беларускія ўдзельнікі.
— Ці вядуцца кансультацыі з беларускімі ўладамі аб уключэнні іх у працэс дыялогу? Якія перспектывы?
— З самага пачатку ЕС надаваў вялікае значэнне ўключэнню беларускіх уладаў, каб забяспечыць устойлівасць мадэрнізацыйная позвы. Былі праведзеныя абмеркаванні з МЗС Беларусі.
Беларускі бок даў зразумець, што гатовы да далейшага абмеркавання гэтага пытання . Кансультацыі будуць працягвацца.
Таксама ні для каго не сакрэт, што пазіцыя Еўрасаюза ў дачыненні да аднаго аспекту гранічна ясная: беларускае грамадства павінна разглядацца ўладамі як раўнапраўны суразмоўца (бок) у працэсе дыялогу.
— Беларуская грамадзянская супольнасць занепакоеная тым, што ўлады ў выпадку іх уключэння ў дыялог будуць настойваць на выключэнні грамадзянскай супольнасці з працэсу. Якім вы бачыце вырашэнне гэтай праблемы?
— Як я ўжо казаў, адказваючы на папярэдняе пытанне, у будучыні працэс павінен быць адкрытым для ўсіх: уладаў Беларусі, еўрапейскіх інстытутаў, ужо уцягнутых і іншых адпаведных зацікаўленых прадстаўнікоў беларускага грамадства.
— Якія асаблівасці другога этапу дыялогу? Якія перспектывы дасягнення пастаўленых мэтаў?
— Мы спадзяемся, што новы этап дыялогу будзе стымуляваць даследаванні і дыскусіі па пытаннях мадэрнізацыі, дапаможа ўсталяваць кантакты паміж беларускімі спецыялістамі і іх калегамі з краін ЕС, дасць магчымасць павысіць кваліфікацыю яго ўдзельнікаў, напрыклад, праз навучанне.
На мой погляд, дыялог і надалей павінны весці, арганізоўваць і развіваць самі беларускія ўдзельнікі. Дыялог можа эвалюцыянаваць і ахапіць больш шырокае кола пытанняў мадэрнізацыі, у працэс таксама могуць быць ўцягнутыя іншыя зацікаўленыя бакі.
Мы таксама хочам працягнуць знаёміць беларускія ўлады з асноўнымі напрамкамі дыялогу, у тым ліку, прымаючы пад увагу бягучы міжгаліновы дыялог Беларусь — ЕС. Гэта магло б дапамагчы палепшыць разуменне таго, якая мадэрнізацыя патрэбна беларускаму грамадству і якую падтрымку змог бы аказаць ЕС, калі дазволіць палітычная сітуацыя.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More