
Пётр Гузаевский
Два матчы, якіяпрайшлі на цэнтральным стадыёне ў Ганцавічах у мінулую нядзелю, парадавалі многіх гледачоў і вызначыліся своеасаблівымі «ізюмінкамі». У матчы СВК “Хатынічы” і «Дынама-2013» такой «ізюмінкай» стаў выхад на поле ў другім тайме 61-гадовага футбаліста Антона Плоткі, які выступіў у складзе каманды “Дынама-2013”. Ён не толькі не ўступаў сваім маладым таварышам па каман-дзе, але па хуткасці і тэхніцы выглядаў у многіх момантах нават лепш за іншых. Адзначылі аматары футбола і намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава. Ён ужо ў другім матчы запар выходзіць на замену ў 2-ім тайме за каманду “Дынама-2013” і ўпэўнена гуляе ў абароне. Трэба яму аддаць належнае, бо ў 40-гадовым узросце выйсці на поле і адбегаць нават адзін тайм зможа далёка не кожны. І тое, што кіраўнік сваім прыкладам папулярызуе футбол у горадзе Ганцавічы, заслугоўвае пахвалы і павагі.
Каманда “Дынама-2013”, у склад якой увайшлі футбалісты райвыканкама, міліцыі, райваенкамата, у гэтым матчы прайграла камандзе СВК “Хатынічы” з лікам 1:6. Але гульнёй футбалісты балельшчыкаў парадавалі. Сем галоў і яшчэ разы ў тры больш галявых момантаў, прыгожую гульню варатароў, якія шматразова ратавалі свае каманды, здавалася б, ад немінучых галоў, змаглі назіраць гледачы.
Большасць балельшчыкаў на стадыёне падтрымлівала хатыніцкіх футбалістаў, раз-пораз на трыбунах чуліся розныя жарты ў адрас футбалістаў “Дынама-2013”, асабліва міліцыянераў, якіх на полі было ўсяго некалькі чалавек. І хоць на полі падчас сустрэчы былі і спрэчкі, і жоўтыя карткі, пасля фінальнага свістка сапернікі ціснулі адзін аднаму рукі і дзякавалі за гульню. Аматары футбола дзякавалі ігракам апладысментамі.
У той жа дзень адбыліся яшчэ 2 матчы: “ДЮСШ Агарэвічы” сустрэлася з адным з фаварытаў турніра – камандай “Будаўнік ПМК-14». Матч прайшоў у Ганцавічах і закончыўся перамогай ПМК-14 з лікам 9:0. А ў Чудзіне адбылася гульня паміж камандамі СВК “Будча” і Люсіна. Футбалісты СВК “Будча” перамаглі з лікам 4:1.
Турнірная табліца
| г | в | н | п | м | а | |
| «РАЙПО» | 3 | 3 | 0 | 0 | 29-2 | 9 |
| «Будаўнік-ПМК-14» | 3 | 3 | 0 | 0 | 22-1 | 9 |
| СВК «Хатынічы» | 3 | 2 | 0 | 1 | 13-8 | 7 |
| СВК «Будча» | 3 | 2 | 0 | 1 | 7-7 | 7 |
| ФК «Малькавічы» | 2 | 2 | 0 | 0 | 8-3 | 6 |
| ФК «Азярэчча» | 3 | 1 | 0 | 2 | 6-12 | 5 |
| ДЮСШ «Агарэвічы» | 4 | 1 | 0 | 3 | 2-17 | 5 |
| «Дынама-2013» | 3 | 0 | 1 | 2 | 2-15 | 4 |
| ФК «Люсіна» | 4 | 0 | 0 | 4 | 5-29 | 4 |
Заўвага: 3 ачкі налічваюцца за перамогу, 2 — за нічыю, 1 — паражэнне, 0 — за няяўку на гульню.
Бамбардзіры:
1. Дайлід Аляксандр (Будаўнік ПМК-14) – 7 галоў; 2. Коўш Дзяніс ( РАЙПО) – 6 галоў; 3. Пічыц Мікіта (СВК «Хатынічы») – 5 галоў; 4-5. Катовіч Ігар (СВК «Хатынічы») – 4 галы, Вадап’ян Іван (Будаўнік ПМК-14) – 4 галы; 6-12. Рабцэвіч Яўгеній (Будаўнік ПМК-14) – 3 галы, Ганіч Андрэй (Будаўнік ПМК-14} – 3 галы, Пабудзей Вадзім (Будаўнік ПМК-14) – 3 галы, Жалезны Андрэй (РАЙПО) – З галы, Ліхоцін Віталій (Азярэчча) – 3 галы, Сукач Уладзімір ( РАЙПО) – 3 галы, Крыцкалюк Дзмітрый (РАЙПО) – 3 галы.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More