Categories: Регионы

Плата за даброты цывілізацыі або ратуйце нашы вушы!

Аб шумавым забруджванні навакольнага асяроддзя, якое замінае жыхарам спакойна адпачываць, спаць, жыць у цішыні, наша газета не раз уздымала пытанне, у тым ліку і ў апошнім матэрыяле на гэтую тэму «Байкер Дацэнт: “Нельга называццца байкерам, калі ты падвяргаеш небяспецы іншых”». Аднак ад гэтага тэма не стала менш актуальнай: людзі тэлефануюць у рэдакцыю, скардзяцца.

Вось і нядаўна патэлефанаваў пенсіянер Аляксандр Васільевіч Харытонаў, які пражывае па вуліцы Гагарына, што ў райцэнтры. “Я ўжо і ў ДАІ не раз звяртаўся, і рэдакцыю прашу – дапамажыце! Байкеры лётаюць, іх матацыклы равуць: яны атрымліваюць адрэналін, а мы – стрэсы. Аўтамабілісты забываюць выхлапныя трубы прывесці ў парадак – ізноў мы пакутуем ад гэтага. Калі працуе грузавік, гэта зразумела: выконваецца важная работа, і гэта ненадоўга. Але чаму мы павінны станавіцца ахвярамі нядбайных вадзіцеляў? Чаму службы не спрабуюць уціхамірыць такіх ездакоў? Ці існуе які-небудзь гукавы рэжым?” – дапытваўся Аляксандр Васільевіч.

Каб адказаць на пытанні Аляксандра Васільевіча, мы найперш звярнуліся да галоўнага санітарнага ўрача ДУ “Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Аляксандра Саляніка, які адказаў: “Мы гукавым рэжымам зусім не займаемся, лепей патэлефанаваць у ДАІ”.

Перш чым звязацца з ДАІ, зазірнулі ў інтэрнэт. Сферу захавання гукавога рэжыму рэгламентуюць Санітарныя правілы і нормы 2.2.4/2.1.8.10-32-2002 «Шум на рабочых месцах, у памяшканнях жылых, грамадскіх будынкаў і на тэрыторыі жылой забудовы”. Згодна з нарматывамі, узровень шуму ў жылых памяшканнях у дзённы час не павінен перавышаць 40-50 дэцыбел (далей – дБ), а ў начны – 30 дБ. Увогуле, натуральным шумавым фонам лічыцца ўзровень у 20-30 дБ, болевы парог складае 130 дБ. Спецыялісты санітарнай службы могуць памераць інтэнсіўнасць шуму ў жылых і грамадскіх памяшканнях і на тэрыторыях жылых забудоў – “з мэтай кантролю адпаведнасці фактычных узроўняў шуму дапусцімым значэнням па дзеючых нормах, распрацоўкі мерапрыемстваў па зніжэнні шуму і ацэнкі эфектыўнасці гэтых мерапрыемстваў, а таксама па скаргах насельніцтва”.

Аднак вымярэнні транспартнага шуму ў нашым раёне пакуль не праводзяць. Па словах А.Саляніка, цяпер у Саўміне толькі разглядаецца прапанова ўстанавіць на станцыях тэхабслугоўвання прыборы для вымярэння шумоў. Тады з газуючымі матацыклістамі і нядбайнымі аўтамабілістамі будзе спраўляцца лягчэй.

Часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ Аляксандр Коўш спачатку здзівіўся: “Як можна спыніць і пакараць аўтамабіліста ці матацыкліста за тое, што “Ямаха” ці “Таёта” выпускаюць такія “гучныя” машыны?! Хіба ў канцэрны-вытворцы скаргі накіраваць…”. А потым усё ж расказаў, што з нядбайнымі вадзіцелямі супрацоўнікі ДАІ працуюць. Толькі за першае паўгоддзе 2013 года было выяўлена 89 выпадкаў, калі матацыклісты парушалі правілы дарожнага руху, у тым ліку газавалі пад вокнамі жыхароў горада ў начны час. У ДАІ ёсць спіс усіх уладальнікаў матацыклаў з хуткаснымі маторамі, з імі не раз праводзіліся гутаркі, а злосных парушальнікаў запрашалі на камісію па бяспецы дарожнага руху, што дзейнічае пры райвыканкаме. “Аднак увогуле забараніць ездзіць па гарадскіх вуліцах на матацыклах ці аўтамабілях мы не можам – гэта ўжо будзе парушэннем канстытуцыйных правоў,” – сказаў Аляксандр Уладзіміравіч.

Дарэчы, пытанні шумавога дыскамфорту хвалявалі грамадства здаўна. Напрыклад, у Старажытным Рыме забаранялася ноччу ездзіць па горадзе на калясніцах, якія моцна грукаталі. У сярэдневяковай Англіі дзейнічаў указ, які забараняў мужам біць жонак пасля 22 гадзін – каб “іх крыкі не турбавалі суседзяў”. Шумаабарончыя мерапрыемствы становяцца надзвычай актуальнымі ў наш час, пэўна, для ўсіх краін. Каб паменшыць акустычную нагрузку на вялікія гарады, вакол іх будуюць кальцавыя дарогі, уздоўж аўтамагістраляў устанаўліваюць шумаабаронныя экраны, выпускаюць больш “ціхі” транспарт.

Што датычыцца малых гарадоў… Відаць, іх жыхарам застаецца спадзявацца на тое, што меры работы ДАІ будуць дзейснымі, а аўтамабілісты і матацыклісты – больш свядомымі. Можна паклапаціцца аб “выратаванні” ўласных вушэй і самастойна, напрыклад, паставіць шклопакеты. Ды яшчэ, магчыма, пастарацца зразумець: павышаны шум – наша плата за даброты цывілізацыі.

ДА ВЕДАМА

Шум дыхання чалавека складае 20-22 дБ, звычайнай гутаркі – 40 дБ, легкавога аўтамабіля – 60-80дБ, духавога аркестра – 70 дБ, грузавога аўтамабіля – 80-90 дБ, выстрала ці працуючага адбойнага малатка – 100 дБ.

50 дБ – верхняя мяжа камфортнага гуку. Пры 55 дБ пачынаецца зніжэнне прадуктыўнай разумовай дзейнасці. 70 дБ — максімальна дапусцімы ціск гуку, які не аказвае на арганізм шкоднага ўздзеяння. Шум звыш 110 дБ можа стаць прычынай “шумавога ап’янення” – агрэсіўнага, узбуджанага стану, а пазней і адмоўна сказацца на слыху. Пастаяннае ўздзеянне моцных і некамфортных гукаў выклікае захворванні цэнтральнай нервовай, сардэчна-сасудзістай, імуннай сістэм або страўнікава-кішэчнага тракту.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago