
Светлана Малышко
На водны ручай на вул.Кастрычніцкай некалькі тыдняў ніхто не звяртаў увагу. У суботу каля чатырох гадзін вечара дыспетчары ЖКГ прынялі заяўку аднаго з работнікаў ПМК-14, і праз некалькі хвілін майстры аварыйнай службы перакрылі ваду на гэтым участку. А ў панядзелак у абед водаправод ужо быў адрамантаваны.
Супрацоўнікі “ГЧ” даведаліся аб парыве водаправода з тэлефоннага званка на “гарачую лінію” газеты ад мужчыны, які не назваўся. Ён паведаміў, што амаль месяц з-пад каналізацыйнага калодзежа ў садзе насупраць ПМС б’е ручай. “Там ужо балота стаіць, гэта ж колькі вады выцекла!” – абураўся ганцаўчанін.
Майстар участка ВіК жыллёва-камунальнай гаспадаркі Леанід Кісялевіч сказаў, што сістэма трубаправода старая, таму і працякла. Работнікі ЖКГ замянілі каля метра трубы, і працёк быў ліквідаваны.
На пытанне, чаму каля месяца ніхто не “варушыўся” з рамонтам, Леанід Трафімавіч адказаў, што наўрад ці водаправод быў парваным так доўга. “Каб месяц цякло, мы тут і ў гумовых ботах не прайшлі б. А так бачыце – суха, вада хутка сышла, – сказаў ён. – Чаму людзі не патэлефанавалі раней, бачылі ж, што цячэ?! Прывыклі скардзіцца ды абвінавачваць камунгаснікаў. Гэты ўчастак водаправода знаходзіцца ў баку ад жылля, і мы таксама не можам усё ўпільнаваць”.
Нібы ў адказ на словы майстра камунгаса, у аўторак на гарачую лінію “ГЧ” патэлефанавала ганцаўчанка Ніна Вашкевіч, якая расказала аб парыве водаправода на завулку, які вядзе ад будынка гандлёвага цэнтра ў бок чыгункі (завулак 17 Верасня). “Званілі ў ЖКГ, але пакуль што іх работнікі на званок не адрэагавалі. Вось ужо беражом ваду дык беражом!” – абуралася безгаспадарчасцю жанчына. Супрацоўнікі “ГЧ” спадзяюцца, што і на гэты раз работнікі ЖКГ знойдуць і ліквідуюць парыў хутка і зладжана. А то неяк не стасуецца: Год эканоміі і беражлівасці – а горад губляе тоны вады. Сапраўды, не па-гаспадарску…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More