
«Яны так прыгожа спявалі, так сардэчна віншавалі, што мне цяжка перадаць, гэта трэба адчуць душою, – расказала жыхарка вёск в. Круговічы Наталля Савеня. – Пасля іх слоў мне так стала лёгка на душы, такое пачуццё апанавала, быццам я паразмаўляла з Богам».
Наталля расказала, што яе так уразіла песня пра нараджэнне Хрыста, што яна хацела папрасіць гасцей паспяваць яе яшчэ раз, але пасаромелася. «Усе адбылося выпадкова», – расказвае Н.Савеня. Аб тым, што вяскоўцаў віншуюць госці з Чудзіна, Наталля даведалася ад Каці, дачкі суседкі. Дзяўчынка расказала, што сустрэлася з хрысціянамі, ёй вельм спадабалася іх віншаванне. «Я як паслухала Кацю, мне так захацелася самой пачуць, што я хутчэй пабегла дамоў, – расказала Наталля. – Вось думаю, хай бы ж мне так пашанцавала, каб яны зайшлі да нас». Усё амаль так и адбылося. Хрысціяне сустрэліся ёй на вуліцы і прапанавалі паспяваць. Тады Наталля запрасіла іх у хату. Госцi папрасiлi выключыць тэлевiзар i выканалi песню пра нараджэнне Хрыста. Пасля песнi хрысцiяне выказалі гаспадыні добрыя пажаданні, якiя могуць здзейснiцца з Божай дапамогай.
Па словах Наталлi, групоўка хрысцiян складалася прыкладна з дзесяцi чалавек. Маладыя людзi заходзiлi ў кожную хату i праслаўлялi Бога песнямі. Гэта дзейства ўразiла кожнага, хто i пачуў.
«Мы з дзецьмi ўжо трэцi год запар маем шчасце прымаць у нашай хаце хрысціян з Чудзiна i вельмі рады, што яны нас не забываюць», – расказала жыхарка в. В. Круговiчы Святлана Сiдарэвiч.
Гамонка аб адмысловых гасцях на наступны дзень абляцела ўсю вёску. Кожны, хто дачуўся пра чудзінцаў, жадаў іх паслухаць.
Парадавалі вяскоўцаў і мясцовыя шчадраўнікі. Па вёсцы хадзіла некалькі груповак школьнікаў і клубныя работнікі з адмысловаю праграмаю. Калядоўшчыкі віншавалі гаспадароў са святам і праслаўлялі Хрыстова нараджэнне.
«Вечар сапраўды атрымаўся шчодры, на добрых людзей, добрыя песні і пажаданні, – расказала Наталля Савеня. – Я кожны год з радасцю чакаю шчадроўнікаў, рыхтуюся да гэтага. Вельмі хочацца, каб наступны год да нас завіталі не толькі мясцовыя калядоўшчыкі, але і госці з Чудзіна. Запрашаю!»
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More