
Петр Гузаевский
Удзел у раённай спартакіядзе “Ганцавіцкая лыжня-2011” прынялі каля двух соцен дарослых і дзяцей. У пятніцу мужчыны спаборнічалі ў індывідуальнай гонцы на дыстанцыі 5 кіламетраў, жанчына на 3 км. А ў суботу прайшлі эстафетныя гонкі на дыстанцыі 1,5 км.
У асабістым заліку ў сваіх ўзроставых катэгорыях пераможцамі сталі: да 18 гадоў — Віка Вайцяховіч і Антон Краўцоў з САШ № 3, ў падгрупе да 39 гадоў не было роўных Але Гімаздзінавай з САШ № 3 і Эдуарду Пакумейка з РАНС, да 49 гадоў – 1-е месца занялі Наталля Фядосава, аддзел культуры, і Аляксанд Радзюк з ААТ “Модуль”. Дарэчы трое апошніх з названых пераможцаў – усе жыхары Вялікіх Круговіч. Менавіта ў гэтай вёсцы ў былыя часы лыжнікі заўсёды былі ў фаварытах, і не аднойчы адстойвалі гонар раёна і вобласці на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Невыпадкова, што і ў эстафетных гонках, дзякуючы вялікаму укладу спартсменаў-кругаўцоў, іх каманды занялі першыя месцы. Так сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў мацнейшай была каманда аддзела культуры, за якую выступала бібліятэкар Круговіцкай бібліятэкі Наталля Фядосава. Сярод каманд аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў выйгралі гонку лыжнікі з вёскі Вялікія Круговічы. А ў раённай эстафеце сямейных каманд сям’і Эдуарда і Марыны Пакумейкаў і іх сыну-чацвёракласніку Дзянісу з В. Круговіч нават не знайшлося канкурэнтаў – на іх рахунку заслужанае 1-е месца.
Эстафету кіруючых работнікаў выйграла каманда ДРБУ-100.
Сярод навучальных устаноў лепшы вынік паказалі прадстаўнікі САШ № 3.
На цырымоніі ўзнагароджвання пераможцы і прызёры атрымалі граматы і грашовыя прэміі. І гэта многім лыжнікам-аматарам прыдало яшчэ больш бадзёрасці і настрою.
Бадай, адзінай заўвагай да арганізатараў, а менавіта да аддзела райвыканкама па фізічнай культуры спорта і турызма былі выказванні ганцаўчан ужо пасля спаборніцтваў. І тычыліся яны нізкай інфармаванасці насельніцтва. Інфармацыя адсылаецца ў дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы, а пра астатніх жыхароў раёна ў чарговы раз забываюцца.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More