
Гісторыя гэта пачалася не ў лесе, як вы, напэўна, падумалі, а ў… хлеўчуку Васіля. Яму падаравалі кабанчыка, цёмна-рудага, з доўгай поўсцю, зусім не падобнага на звычайных вясковых кабаноў. Пакапаўшыся ў энцыклапедыях, селянін вынайшаў, што яго парсюк замежны, пародзісты, таму і гадаваць яго трэба па іншай тэхналогіі, вітаміны там усялякія даваць, асаблівую ежу. А вось мянушку Васіль даў свайму храку нашынскую — Федзя.
Гаспадар да свайго гадаванца нікога не дапускаў, сам песціў “пародзістую” жывёліну. Адзінае, на што вымушана асмеліўся Васіль, гэта прабіць дротам кныру рыла, бо ніякага спасу не было – капаў яго Федзя, як салдат траншэі, з азартам, увесь агарод “узараў”, і ў хляве падлогу сарваў.
Кабанчык рос бы на дражджах. Аднак, нягледзячы на пільную ўвагу, пажыў нядоўга. Праз паўгода, пад зіму, напала на яго нейкая хвароба, і кныр Фёдар, чамусці, здох. На Васіля было страшна глядзець, перажываў так, што ажно плакаў – не мог ён спакойна перанесці такой “здрады” выхаванца. Жонка Ганна, каб не растройваць мужа, з суседам запрэглі каня, пагрузілі кабана на воз, завезлі ў лес.
На той час у лесе блукалі два паляўнічыя. Негледячы на тое, што над імі ўвесь час пасміхаліся вяскоўцы, браты лічылі сябе заўзятымі паляўнічымі – як-ніяк, то качку прывалакуць, то зайца. І хваліліся яны больш за астатніх. “Трэба ўмець. Пальнуў разок – і ў дамках, вячэра на стале шкварчыць”, — гаварылі яны з гонарам. Але вось ні разочку сур’езнай здабычы ім не здаралася ўпаляваць.
Вось ідуць яны па лесе і чуюць, кусты затрашчалі А паляўнічыя настаражыліся, ну, няйначай лось, ці дзік ходзіць. На сам рэч, гэта жанчына з суседам кінулі тушку кабана з возу, і паехалі.
Панесліся браты ў бок, дзе кусты трашчалі. Падбеглі, але блізка падыходзіць баяцца. Заляглі яны ў хмызняк і раяцца, што рабіць. “Страляць трэба, бо калі папрэ на нас – позна будзе”, — кажа брату Грыша. “Праўду кажаш, але давай з двух ружжаў адразу, каб вярней было”, — згадзіўся з ім брат Ягор. І пачалі паліць, што дурныя, пакуль патроны не скончыліся. Прыслухаліся – ціха. “Давай паглядзім, што там. Калі куляй трапілі, то ляжыць ужо гатовы, а калі не, то ад такой кананады пэўна ўжо кіламетраў тры ад нас”, — сказаў Грыша. На гэтым парашылі і пайшлі ў хмызняк. І дзіва! Каля елкі ляжыць добры дзік. “Вось удача, дык удача! Амаль каля вёскі ўлажылі звера. Будзе чым уцерці нос зайздроснікам”, — узрадаваліся хлопцы. Адзін пабег за матацыклам з каляскай, на якім яны прыехалі. Праз хвілін дзесяць пагрузілі “дабычу” і паперлі дадому.
Ужо прыцемкамі асвежавалі “дзіка”, а жонка Грышы насмажыла свежыны. Але самім братам няймецца пахваліцца дабычай. Паклікалі на вячэру суседа з жонкай, а ў тых як раз ветэрынар калгасны ўсядзеў. Усіх на свежыну запрасілі. Сядзяць гарэлку п’юць, мяса ядуць, нахвальваюць.
Гаспадар адправіў жонку ў каморку за чарговай порцыяй свежыны, то пад чарку яны ішла хутка. Але праз хвіліну тая вярнулася разгубленая і дрыжачым голасам кажа: “Грыша, дык гэта мабыць вы не дзіка застрэлілі”.
“Што ты вярзеш, такое! Як гэта не дзіка!?”, — фанабэрыста запытаў гаспадар. “Дык у яго ў рыле дрот зацягнуты”, — адказала Ганна.
Калі ўсе пайшлі ў каморку і ўтаропіліся на галаву “дзіка”, у якога ў носе быў закручаны сталёвы дрот, нейкі час была мёртвая цішыня… Першым абазваўся ветэрынар: “А ў чыім хляве вы, хлопцы, яго застрэлілі?” Браты і расказалі пра сваё паляванне.
“Дык гэта ж Васілёў кабан заморскі! Я яго лячыў тыдзень, ды не дапамагло – здох! Яго ў лес жонка Васілёва вывезла…”, — захлёбваючыся ад смеху і трымаючыся за жывот прамовіў ветэрынар.
У братоў выгляд быў, бы ў нашкодзіўшых дзяцей. Ветэрынар супакоўі, што ніхто не атруціцца, бо добра праспіртаваліся.
Чуткі пра братоў, якія ўпалявалі “дзіка” Федзю, хутка разляцеліся па вёсцы. І неўзабаве да іх прыклеілася мянушка “Дзікі”, ад якой яны ўжо ніколі не пазбавяцца.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More