
ілюстрацыйнае
Урачыстае адкрыццё аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны пасля шматгадовай рэканструкцыі адбылося 23 снежня 2022 года. На мерапрыемстве абвесцілі, што яшчэ перад пачаткам рэстаўрацыі на працягу трох гадоў спецыялісты ААТ «Брэстрэстаўрацыя» працавалі над навукова-праектнай дакументацыяй па аднаўленні помніка архітэктуры.
Само аднаўленне палаца пачалося ў маі 2008 года. Фінансаванне будаўніцтва адбывалася паводле дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на парытэтных умовах з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. За гэты час на рэстаўрацыю было выдткавана больш за 34 мільёны рублёў, у тым ліку ў 2022 годзе — больш за 6 мільёнаў рублёў.
Рэалізацыя амбіцыйнага праекта праходзіла ў некалькі этапаў: рэстаўрацыю ўнутры і звонку самога палаца Пуслоўскіх, стварэнне музейнай экспазіцыі, пракладку інжынерных сетак і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Варта нагадаць, што Косаўскі палац ў 1838 годзе пачала будаваць сям’я магнатаў і прамыслоўцаў Пуслоўскіх. Выбар месца быў звязаны з суседняй гістарычнай сядзібай, дзе, паводле афіцыйнай версіі, у 1746 годзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.
Будаўніцтва палаца праходзіла ў сярэдзіне ХIХ ст., калі ў Еўропе папулярнасцю карысталася настальгія па былых часах. Гаспадар — Вандалін Пуслоўскі — марыў зрабіць сваю рэзідэнцыю падобнай на сярэднявечны замак-крэпасць, а тамук галоўным стылем стала ангельская неаготыка.
Аддаючы даніну класічным традыцыям сядзібнага дойлідства, польскі архітэктар Францішак Яшчолд таксама выкарыстаў у палацы элементы класіцызму. Скончылі будаўніцтва ў 1850 годзе.
Вандалін Пуслоўскі праславіўся як мецэнат і калекцыянер. У сваім палацы ён сабраў багатую бібліятэку і мастацкую галерэю, чаму спрыялі яго шматлікія знаёмствы з вядомымі людзьмі свайго часу. Сярод гасцей палаца бывалі Напалеон Орда, Генрык Сянкевіч, Эліза Ажэшка, Юзэф Пілсудскі, Вацлаў Ластоўскі.
Косаўскі палац не абмінуў лёс быць захопленым. У першы раз гэта здарылася ў гады Першай сусветнай вайны, калі яму былі нанесеныя сур’ёзныя пашкоджанні. Але найбольшыя страты жамчужыне ў Косаве нанесла Другая сусветная вайна: у 1944 годзе палац, а таксама прылеглы парк з сядзібай Касцюшкі згарэлі.
На працягу больш за шасцідзесяці гадоў палац знаходзіўся ў занядбаным стане, працягваючы разбурацца пад уздзеяннем прыроды. Рэстаўрацыйныя работы ў палацы Пуслоўскіх пачаліся ў 2008 годзе пад кіраўніцтвам ААТ «Брэстрэстаўрацыя», а скончыць іх планавалася у 2023 годзе.
Урачыстая цырымонія адкрыцця абноўленага Косаўскага палацу працягнулася іншым святам – навагоднім балем для лепшых студэнтаў і навучэнцаў Брэсцкай вобласці, у якім прынялі ўдзел больш за 50 юнакоў і дзяўчат.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More