Регионы

Новы фармат “Мотальскіх прысмакаў”: што трэба ведаць пра фестываль

XII Міжнародны фестываль фальклору “Мотальскія прысмакі” пройдзе 12-13 жніўня 2023 года. Арганізатары абяцаюць, што сёлета акцэнт будзе зроблены на нацыянальных дыяспарах.

У Моталь прыедуць прадстаўнікі розных этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Госці прымуць удзел у тэатралізаваным шэсці-адкрыцці фестывалю і вялікім святочным канцэрце. Таксама запланавана абмеркаванне за круглым сталом “Нацыянальная кухня — ключ да дружбы народаў”.

На «Мотальскіх прысмаках” чакаюць дэлегацыю з Іркуцкай вобласці. Размова ідзе пра людзей з сельскага паселішча Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці. З гэтай адміністрацыйнай адзінкай у мінулым годзе было падпісана пагадненне аб усталяванні партнёрскіх адносін.

“Нашы новыя пабрацімы маюць намер прыехаць і браць удзел уе фестывалі. Ва ўсякім разе, дамоўленасць аб гэтым ёсць”, — сказаў у інтэрв’ю БЕЛТА старшыня Мотальскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Піліповіч.

Вёска Тургенеўка заснавана беларускімі перасяленцамі ў 1909 годзе падчас сталыпінскай рэформы. Жыхары Тургенеўкі па большай частцы выхадцы з Заходняга Палесся. Яны прывезлі з сабой і захавалі не толькі ўнікальную культуру земляробства, але і старажытныя славянскія абрады і традыцыі. У вёсцы пабудаваны гісторыка-этнаграфічны музей, арганізаваны беларускі народны хор “Варэнічкі”. Таксама пры школе дзейнічае фальклорная дзіцячая студыя “Рушнічок”.

Міжнародны фестываль фальклору “Мотальскія прысмакі” пройдзе 12-13 жніўня 2023 года. Фота з архіва

Як сцвярджаюць арганізатары фестывалю, сёлета праграма «Мотальскіх прысмакаў», як звычайна, задаволіць самы патрабавальны густ. Гасцей чакаюць кейтэрынг па-матольску, гандлёвыя рады з мяснымі і рыбнымі дэлікатэсамі. Запланаваны выстава-дэгустацыя страў і напояў з традыцыйнай кухні маталян, гандлёвыя і выставачныя падворкі майстроў-рамеснікаў.

Акрамя таго, хлебныя крамы прапануюць эка-хлеб на заквасцы. На пляцоўцы “Кухня здароўя” можна будзе пакаштаваць травяныя чаі і купіць зборы лекавых траў. Сваю прадукцыю прэзентуюць мясцовыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі.

Запланавана выстава-дэгустацыя страў і напояў з традыцыйнай кухні маталян, Фота з архіва

Не менш разнастайнай чакаецца забаўляльная праграма фэсту. Запланаваны фестывальны баль, майстар-класы палескіх бытавых танцаў, пляцоўкі народнай музыкі і гумару. А яшчэ адбудзецца шматжанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Мотальскія перазвоны», вячэрняе фольк-шоу і святочны феерверк.

Graf_Polockij

Recent Posts

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

2 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

3 дня ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

3 дня ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

6 дней ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

1 неделя ago

Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт

Сентябрь 2026 года принесет жителям Беларуси новые реалии в зарплатах. В июле средняя номинальная заработная…

1 неделя ago