Регионы

Незвычайнае дрэва памірае ў Івацэвіцкім раёне: чым яно адметнае?

У вёсцы Аброва Івацэвіцкага раёна высах двухсотгадовы дуб-волат, які меў выбітную асаблівасць. Незвычайнае дрэва знаходзіцца на мясцовых могілка і было прызнана батанічным помнікам прыроды. Гэта азначае, што дуб трымаецца пад аховай дзяржавы.

Але дрэва цікава не толькі сваімі ўражальнымі памерамі. На яго галінах знайшлося месца для гнездавання белых буслоў. Усяго тут было шэсць буслянак. Пры гэтым сам тып гнездавання не характэрны для беларускай папуляцыі згаданых птушак.

Дрэва цікава не толькі сваімі ўражальнымі памерамі. На яго галінах знайшлося месца для гнездавання белых буслоў. Фота Сяргей Плыткевіч

І вось вядомы журналіст, выдавец, фатограф і вандроўнік Сяргей Плыткевіч падзяліўся допісам пра наведванне Аброва.

“Па дарозе ў Пінскі раён не мог не заскочыць у вёску Аброва. Дуб памёр канчаткова. З шасці буслянак тры аказаліся жылымі…”, — піша Плыткевіч у сваім фэйсбуку.

Сама вёска Аброва таксама мае цікавую гісторыю. Знаходзіцца яна за 38 кіламетраў у напрамку на поўдзень ад горада Івацэвічы. Шлях да Брэста складае 175 кіламетраў. Вёска знаходзіцца на паўночнай ўскраіне шырокай забагненай і часткова меліяраванай мясцовасці, вядомай як Спораўскія балоты.

Дрэва ў вёсцы Аброва прызнана батанічным помнікам прыроды і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Фота Сяргей Плыткевіч

Аброва вядома сваёй дзейнай драўлянай праваслаўнай царквой Святога Міхаіла Архангела — помнікам драўлянага дойлідства. Царкву пабудавалі ў 1860 годзе. Яна ўключана ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Як сведчаць некаторыя дакументы, першая царква (Крыжаўзвіжанская) ў Аброве была пабудавана ў 1754-1757 гадах. У свой час яна належала Віленскаму Стара-Троіцкаму манастыру бенедыктынцаў.

Пасля паўстання Тадэвуша Касцюшкі Аброва разам з царквой перадалі ва ўладу памешчыцы Еўдакіі Казлянікавай. Яна ў 1800 годзе абнавіла царкву, дах будынка пакрылі гонтам. Але ў 1860 годзе быў узведзены цалкам новы будынак новай царквы. Яе асвяцілі ў гонар Святога архістратыга Міхаіла і так царква стала Свята-Міхайлаўскай.

За савецкім часам царква ў вёсцы Аброва была зачыненая і паступова прыходзіла ва ўпадак. Фота Сяргей Плыткевіч

За савецкім часам царква была зачыненая і паступова прыходзіла ва ўпадак. Некаторыя з абразоў царквы захоўваліся ў дамах вяскоўцаў, але нешта было і раскрадзена.

У 80-90-х гадах мінулага стагоддзя жыхары Аброва самастойна вырашылі адрамантаваць царкву ды ажывіць яе. Грошы збіралі вёскай, самі і майстроў шукалі, самі працавалі. Такім чынам, храм аднавілі з максімальным захаваньнем формы, зместу і стылю.

 

Graf_Polockij

Recent Posts

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

2 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

3 дня ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

3 дня ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

6 дней ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

1 неделя ago

Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт

Сентябрь 2026 года принесет жителям Беларуси новые реалии в зарплатах. В июле средняя номинальная заработная…

1 неделя ago