Регионы

У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменшаць ахоўную зону

У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменьшаць ахоўную зону. Гэта прадугледжана пастановай  Міністэрства культуры Беларусі №113 ад 22 жніўня 2023 года.

Дакумент змяняе зону аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і ў Брэсце. Плошча зоны аховы ландашфта будзе зменшана з 67,6 гектара да 64,6 гектара. Таксама ўнесены выключэнні ў забароны, якімі абмяжоўваюць будаўніцтва і змяненне планіроўкі.

Рэдкія манеты знайшлі падчас раскопак у Брэсце. Што з імі будзе далей?

Міністэрства культуры дазволіла рэканструкцыю будынка кухні-сталовай з павелічэннем плошчы забудовы. А яшчэ дазволена змяненне гістарычнай планіровачнай структуры для «будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры з прымяненнем сучасных і захаваннем існуючых гістарычных пакрыццяў, неабходнай для функцыянавання ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі»».

Варта нагадаць, што «цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі» павінен з’явіцца ў Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Гэты аб’ект абвясцілі «Усебеларускай маладзёжнай будоўляй».

У новым цэнтры плануюць круглы год ладзіць “праходзіць працэс па грамадзянска-патрыятычным, ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў школ”. Паводле інфармацыі Міністэрства абароны РБ, мяркуецца рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання.

Спраектаваў новы комплекс “Ваенпраект”: план прадугледжвае аднаўленне казармаў плошчай больш за дзве тысячы квадратных метраў. Для пражывання выхаванцаў будуць абсталяваны інтэрнаты: адзін разлічаны на 38 дзяўчынак, другі — на 196 хлопчыкаў.

У летні час на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы будзе разгортвацца намётавае мястэчка на 200 чалавек. Адрамантаваныя казематы стануць вучэбным корпусам.

Дети залезли на арку моста у Брестской крепости: отвечать будут родители

Graf_Polockij

Recent Posts

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

2 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

3 дня ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

3 дня ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

6 дней ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

1 неделя ago

Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт

Сентябрь 2026 года принесет жителям Беларуси новые реалии в зарплатах. В июле средняя номинальная заработная…

1 неделя ago