Регионы

“Цыганы”: вясельны абрад у вёсках Іванаўскага раёну

У цэлым, сватанне мае падабенства ў розных рэгіёнах Беларусі, як і некаторыя іншыя традыцыі. Спынімся на іх крыху, каб далей распавесці пра абрад “Цыганы” Іванаўскага раёну. Падрыхтоўка да вяселля пачынаецца традыцыйна – са сватоў.

У сваты выбіралі паважанага жанатага чалавека, які за словам у кішэню не лезе і ўмее жартаваць. Сваты прыходзілі ў дом нявесты з хлебам-соллю, бо хлеб трацыйна продкі звязвалі з дабрабытам сям’і.

Абсыпанне зернем, і чаму раней нельга было піць маладым

Падчас падрыхтоўкі да вяселля важна пячы каравай. Каравайшчыцы вельмі адказна падыходзілі да гэтай справы. Пячы каравай маглі толькі шчаслівыя ў сямейным жыцці жанчыны, нельга пячы каравай разведзеным.

Маладыя дзяўчаты ўпрыгожвалі каравай шышкамі, кветкамі, стужкамі. Калі каравай атрымліваўся роўным, пышным, то і жыццё маладым прадказвалі такое ж, казала Крапчук В.М., 1936 года нараджэння, агр. Дастоева Іванаўскага раёна.

Упрыгожаны каравай на вяселлі ў Іванаўскім раёне. Фота з даследавання Міланы Ткачык

Раней быў цэлы абрад пры выпяканні каравая, але цяпер гэтая традыцыя адыходзіць на другі план. Тым не меней, як пісала ў сваім пра абрад “Цыганы” Мілана Ткачык, выпяканне каравайшчыцамі каравая згодна з традыцыямі яна назірала ў Моладаве яшчэ ў 2021 годзе.

Напачатку вяселля ўпрыгожвалі “вясельны поезд”, раней гэта былі коні, сані, цяпер, машыны. Перад ад’ездам маладых да царквы бацька нявесты тройчы абходзіў па сонцу павозку з хлебам і вадой, а маці абсыпала гэты сучасны картэдж збожжам. У наш час гэтая традыцыя працягвае сваё існаванне.

Таксама, маецца традыцыя, калі па дарозе з царквы аднавяскоўцы перапынялі картэж маладых, вястаўляючы на дарогу стол і «здымалі перапой». На стале былі хлеб-соль. У гэты час віншавалі маладых, а ім павінны былі даць самагонкі, каб выпілі за здароўе маладых.

Лічылася, што чым больш такіх сталоў перагароджвалі дарогу, тым багацешымі будуць  малады, расказвала Парасевіч В.М., 1947 г.н. з в.Пясчатка Іванаўскага раёна. Такая традыцыя ёсць і ў нашыя дні.

Рушнікі — абавязковы атрыбут вяселля. Ручнікі вязалі галоўнаму свату, на ручніку стаялі маладыя ў час вянчання, каравай неслі таксама на ручніку. Ручнік з царквы бераглі ўсё жыццё, як сімвал-абярэг сям’і, маглі перадаваць у спадчыну сваім дзецям

А вось, што страчвае цяпер сваю актуальнасць, гэта традыцыя, што маладым забаранялася піць спіртныя напоі на працягу ўсяго вяселля. Лічылася, што нельга прапівь розум, каб забяспечыць новай сям’і заможнасць. Таксама, на заможнасць паказвала і колькасць рушнікоў на вяселлі.

Што за абрад “Цыганы” ў Іванаўскім раёне?

Абрад “Цыганы” праводзіўся пасля вяселля. Радня жаніха пераапраналася ў розныя тэатралізаваныя касцюмы. Задача была такая: вярнуць гора-нявесту бацькам назад у хату. Кожны ўдзельнік меў канкрэтнае заданне. Знаходзілі жадаючых быць нявестай і жаніхом, бацькамі жаніха, доктарам, кухарам, цыганамі і цыганятамі.

Чым больш людзей удзельнічала, тым цікавей было на такім мерапрыемстве. Воз ці сані ўпрыгожвалі, чым толькі хацелася. Тэатралізаваныя касцюмы шукалі па ўсёй вёсцы. Альбо прыдумвалі самі з таго, што траплялася на вочы. Галоўнае, каб было яркае і каляровае.

Абавязкова з сабой бралі гарманіста, спявалі песні, танцавалі. А як падыходзілі да хаты нявесты, пачыналі крычаць, што сваты падманулі жаніха, бо іх дачка сябе паказала не з лепшага боку. Пералічваліся ў жартаўлівай форме розныя адмоўныя рысы нявесты, а пераапрануты чалавек у маладую, падаў у ногі бацькам, каб тыя забралі назад сваю дачушку, бо свякроў яе піліць, а муж не прызнае.

Нейкай халеры адзін з гэтых самадзейных актораў быў пераапрануты ў доктара. І пакуль высвятлялі розныя абставіны, доктар «лячыў» тых, хто сябе дрэнна адчувае, а «цыгане з цыганятамі» кралі ўсё, што траплялася на вочы. Абавязкова трэба злавіць качку, куру ці пеўня.

Абрад «Цыганы» ў Моладаве Іванаўскага раёну

На вяселлі ў вёсцы Кротава мая маці была жаніхом. А ў 2021годзе ў аграгарадку Моладава я выступала ў ролі доктара. Гэта быў заключны абрад, бо падчас святкавання нявеста развітвалася з бацькоўскай хатай. Хачу сказаць, што ўсе ўдзельнікі “Цыганоў” атрымалі вялікую асалоду і задавальненне. Моладзь і старэйшае пакаленне аб’ядналіся для таго, каб паказаць еднасць пакаленняў, цікавыя вясельныя традыцыі”, — распавядала ў сваёй рабоце пра абрад “Цыганы” юная даследчыца Мілана Ткачык.

Якія высновы зрабіла даследчыца вясельнага абраду

Шлюб будзе моцны тады, калі маладыя будуць прыслухоўвацца да мудрых парад старэйшага пакалення. Раней сваякі не проста прысутнічалі на вяселлі, а былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх абрадаў і традыцый. У час віншавання маладых гучалі самыя лепшыя віншаванні і пажаданні, якія перадавалі народную мудрасць.

Маладыя бяруць на сябе адказнасць за сваю сям’ю, павагу да блізкіх. Такое вяселле збліжае род жаніха і нявесты, паміж імі складваюцца добрыя адносіны.

Тэатралізаваны абрад “Цыганы” можна ўключыць у любое вяселле. Канечне, у кожнай мясцовасці вяселле гуляецца па-свойму, але асноўныя этапы для ўсіх агульныя.

Народныя прыкметы і прадказанні

Добрыя прыкметы на вяселлі:

  • Калі шлюб здзейсніўся да паўдня — шлюб будзе доўгім і шчаслівым.
  • Калі маладыя разам стануць на сямейны ручнік — жыць ім у каханні і згодзе.
  • Першы выпіты келіх шампанскага маладыя павінны разбіць — гэта да шчасця.
  • Слёзы нявесты напярэдадні дня вяселля — на шчасце.
  • Каб сямейны саюз быў моцным, бацька павінен абвесці маладых вакол святочнага стала тры разы.

Кепскія прыкметы на вяселлі:

  • Калі нявеста праліла што-небудзь падчас святочнага застолля — жыць ёй з п’яніцам.
  • Убачыць жаніху нявесту ў вясельным убранні да вяселля – дрэнная прыкмета.
  • Калі ў дзень вяселля жаніху і нявесце перасеклі шлях — да спрэчкі.
  • Нявесце нельга выходзіць замуж у басаножках — да беднасці.
  • Выпусціць заручальны пярсцёнак у ЗАГСе — да разводу.
  • Перанос дня вяселля — вельмі дрэнная прыкмета.
Игорь Михалюк

Recent Posts

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

2 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

3 дня ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

3 дня ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

6 дней ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

1 неделя ago

Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт

Сентябрь 2026 года принесет жителям Беларуси новые реалии в зарплатах. В июле средняя номинальная заработная…

1 неделя ago