Регионы

Цi вырашыць арэнднае жыллё кадравы крызiс у Беларусi?

На працягу апошніх гадоў Беларусь сутыкнулася з масавым адтокам кадраў, асабліва медыкаў, інжынераў і рабочых спецыяльнасцей. Дэфіцыт спецыялістаў у рэгіёнах стаў настолькі вострым, што ўлады шукаюць новыя механізмы ўтрымання працоўных. Замест павышэння зарплат і паляпшэння ўмоў працы дзяржава абрала іншы падыход – выдзяленне жылля тым, каго самі ж улады прызнаюць «востра запатрабаванымі спецыялістамі».

Згодна з дакументам, кожны рэгіён будзе самастойна вызначаць, хто з’яўляецца найбольш патрэбным для яго. Прыкладныя пазіцыі можна ўбачыць у спісе прафесій, для якіх у 2025 годзе здымаюцца абмежаванні на прыцягненне замежных работнікаў. У ім ёсць такія прафесіі, як бетоншчык, каменшчык, повар, прадавец, ветэрынар, праграміст і нават санітарка.

Ці стануць чаргі на жыллё яшчэ даўжэйшымі

Да ўвядзення новай катэгорыі жыллё размеркоўвалася ў рамках квот: 30% для медыкаў, педагогаў і іншых работнікаў бюджэтнай сферы, 10% для сілавікоў. З’яўленне «востра запатрабаваных спецыялістаў» стварае рызыку, што яны атрымаюць частку гэтага жылля, а астатнім прыйдзецца чакаць яшчэ даўжэй. Усё будзе залежаць ад колькасці арэнднага жылля, якое пабудуюць у рэгіёнах, а таксама ад таго, колькі яго ўлады выдзеляць для «востра запатрабаваных».

Хто яны – «востра запатрабаваныя»?

У спіс прафесій рабочых і пасад служачых унесена 41 пазіцыя прафесій рабочых, уключаючы такія, як бетоншчык, повар, прадавец, санітарка, вадзіцель аўтамабіля і інш. У ім таксама 18 прафесій, такіх як: аграном, ветэрынарны ўрач, інжынер-праграміст, тэхнік і інш.

Аднак у кожным рэгіёне пералік запатрабаваных кадраў можа мець сваю спецыфіку. І асобны акцэнт, што ў 2025 годзе могуць прыцягвацца замежныя грамадзяне для працы ў Беларусі без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы, зацверджаны пастановай Мінпрацы і сацыяльнай абароны ад 12.12.2024 № 99.

Ці выратуе арэнднае жыллё кадравую сітуацыю

Прадастаўленне арэнднага жылля – гэта спроба ўтрымання спецыялістаў у краіне, аднак праблема значна глыбейшая. Недахоп працоўных рук узнікае не толькі праз адсутнасць жылля, але і з-за нізкіх заробкаў, высокай нагрузкі і агульнага сацыяльна-эканамічнага становішча.

Некаторыя лічаць, што размеркаванне жылля можа спрыяць прыцягненню працоўных, асабліва ў рэгіёнах. Але пытанне ў тым, ці хопіць кватэр для ўсіх, хто мае патрэбу, і ці сапраўды гэта стане стымулам для працы ў Беларусі?

Акрамя таго, выклікае пытанні механізм размеркавання. Калі мясцовыя ўлады самі будуць вызначаць, хто адносіцца да «востра запатрабаваных спецыялістаў», то хто туды трапіць, можна толькі здагадвацца. Ці вырашыць гэты механізм праблемы кадравага дэфіцыту – пакажа час. Змяншэнне адтоку кадраў патрабуе не толькі кватэр, але і годных умоў працы, справядлівых заробкаў і сацыяльных гарантый.

Між тым, новая сістэма размеркавання арэнднага жылля тэарэтычна можа палепшыць сітуацыю для некаторых спецыялістаў у рэгіёнах. Але ці вырашыцца галоўная праблема – нізкіх заробкаў і цяжкіх умоў працы? Праграмы будаўніцтва ў сельскай мясцовасці так званых «прэзідэнсткіх домікаў», як паказаў час, нельга назваць эффектыўнымі. Рэальнасць такая, што «востра запатрабаваныя спецыялісты» і проста спецыялісты шукаюць магчымасці для эміграцыі.

Анна Кромвич

Recent Posts

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

2 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

3 дня ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

3 дня ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

6 дней ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

1 неделя ago

Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт

Сентябрь 2026 года принесет жителям Беларуси новые реалии в зарплатах. В июле средняя номинальная заработная…

1 неделя ago