Ірына Дамарацкая
Вольга нарадзілася дзявятым дзіцем у сям`і калгаснікаў. Бацькі жылі побач з царквою, і дзяўчынка часта хадзіла ў храм. Бацьку забілі, калі ёй было шэсць гадоў. “А маме не было нават калі нос уцерці, бо патрэбна было працаваць, каб пракарміць нас”, – успамінае Вольга Мікалаеўна.
Яна ахвотна дапамагала матулі па гаспадарцы, даглядала жывёлу. Сям`я трымала па 4-5 кароў. З дзяцінства дзяўчынка ездзіла вярхом на кані. Працы было шмат, але сяляне на святы заўсёды адпачывалі, амаль усе ішлі ў царкву. “А я самастойна ў храм хадзіла. Людзі ідуць, і я іду”, – успамінае Вольга Савеня.
Калі прыйшла савецкая улада, то пачалі пагаворваць, што царкву ў Будчы зачыняць. Але доўгі час веруючых ніхто не турбаваў. Пазней бальшавікі арганізавалі калгасы. “Сабралася такая капэла, якая агітавала скінуць Бога, выгнаць бацюшку і зачыніць храм.
Гэтае пытанне вырашалася на сходзе, на які я не пайшла, бо сябравала з бацюшкаваю дачкою і мне было балюча глядзець на ганенне іх сям`і”, – успамінае доўгажыхарка. Людзі пераказвалі, што бацюшка прасіўся застацца ў Будчы.
Казаў, што будзе і хрысціць, і вянчаць і хаваць дарэмна, толькі каб далі жыць у сваёй хаце. Дом у яго быў вялікі. Пазней, у час перабудовы, палову дома аднялі і арганізавалі у ёй школу, у якую Вольга з іншымі дзецьмі хадзіла вучыцца. На той момант у бацюшкі было трое дзяцей. Стараста сяла, які жыў у невялічкай хаце, не раз прапаноўваў святару абмяняцца жыллём. Бацюшка пасля ўсяго гэтага недзе выехаў, а куды – вяскоўцы не ведаюць.
Вользе Савені тады было 17-гадоў, і яна памятае, як на свята Вялікадня меліся спаліць царкву. Планавалася, што ў Будчанскую царкву прыедзе на богаслужэнне дзьякан з Лактышоў.
Падчас усяночнай службы ў клубе гучала музыка. Прадстаўнік мясцовай улады загадаў падвезці да царквы пажарную бочку з насосам і на клёнах павесіць траскучыя агні, каб сыпалі іскрамі. Вяскоўцы Сцяпан і Пятрук меліся абліць царкву гаручай сумессю, а потым замкнуць у храме людзей і падпаліць.
Людзі чулі аб намерах зламыснікаў, але спадзявалісяі, што аднавяскоўцы не будуць гэтага рабіць. На свята ў царкве было людна. Пасярод храма стаяў і чытаў Евангелле вясковец, які шмат ахвяраваў храму, бо не меў сваіх дзяцей. Неўзабаве ў храм увайшлі ў шапках Сцяпан з Петруком.
“У мяне, здаецца, валасы ад страху паднялі хустку”, – успамінае жанчына. Мужчыны акінулі вачамі памяшканне і выйшлі з царквы.
Назаўтра людзі ішлі і віталіся: «Хрыстос уваскрос!». А прыслужнікі ўлады больш не адважваліся знішчыць храм.
Пасля свята на працягу года прыхільнікі ўлады ставілі ў клубе канцэртныя пастаноўкі, накіраваныя супраць Бога. Зрабілі на сцэне вышку, куды клалі Бога, каб у яго страляць, і Бог падаў. У гэтай пастаноўцы ўдзельнічала дзяўчына Сцяпана, якую звалі Ксеня, яна калыхала Бога. Ролю Бога на той вышцы выконваў малады мужчына.
“Я ў клуб не хадзіла, бо не жадала бачыць гэтага здзеку, – успамінае Вольга Мікалаеўна. – Наша хата згарэла, і мы жылі ў сястры. А пакуль ішоў у клубе канцэрт, мы ўсе сядзелі на печы. Тут прыбег у хату брат і крычыць: “Бяжэце паглядзеце, што на небе робіцца!”
Мы выбеглі і ўбачылі тры месяцы: адзін – белага колеру, з другога боку – чырвоны, а з супрацьлеглага – зялёны. У той момант, калі мы выбеглі, белы месяц заставаўся, а астатнія два полымем палалі на небе і только потым зніклі. А ў гэты час Сцяпан з групай артыстаў ў Лактышах паказваў пастаноўку пра Бога”.
Пазней пачалася вайна. У Чудзіне стаялі партызаны, а ў Дзяніскавічах – немцы. Будча была мяжой паміж процілеглымі лагерамі, і сюды часцей наведваліся партызаны. «Яны прыязджалі ў вёску і забіралі коней. Калі наступалі немцы, то яны пазабіралі ўсіх кароў.
Напрыканцы вайны ў вёсцы не было ні кароў, ні курэй. А як зноў пачалі бываць у вёсцы партызаны, то і да астатняй жывёлы не было літасці, – расказвае Вольга Мікалаеўна. – Калі ў суседкі муж памёр, то іхнія пяцёра галодных дзяцей ледзьве выжылі.
Неяк прыйшлі партызаны ды шукалі гарэлкі, але нічога не знайшлі. Адзін культурны чалавек папрасіў лапату, астатнія ж “госці” шукалі мёду ды зерня, якога мы не мелі. Потым яны дабіваліся хлеба. Пагражалі спаліць нас. Тады я так перапужалася, што рукі трасуцца па сённяшні дзень».
Аднойчы ў хату да Вольгі Савені завітаў чалавек і папрасіў гаспадара ісці з ім цераз лес у Чучавічы. «Вось так кожны дзень калаціліся чаканні сваіх родных людзей дадому, – кажа жанчына. – Потым нашы вяскоўцы асмялелі і пайшлі ў зачыненую царву, каб паглядзець, што там вырабілі бязбожнікі. У храме шмат што было разбіта ды паламана».
Некаторыя людзі адкрыта абаранялі царкву, але былі і яе праціўнікі. Калі прыехалі людзі з іншай вёскі, каб царкву раскідаць, то будчакі не далі пакрыўдзіць сваю святыню: стаялі хто з калом, хто з сякераю.
Будчакі кажуць, што спаліць храм спрабавалі не адзін раз. Неяк загадаў знішчыць святыню мясцовы начальнік, які жыў у маленькай хаце і меў шасцёра дзяцей. За падпал храма яму паабяцалі пабудаваць новы дом. І ён амаль выканаў свой намер, але вяскоўцы патушылі храм. Адзін чалавек вынес з агню Біблію і прыхаваў яе. А падпальшчык хутка загінуў. Калі ён пагнаў пасвіць кароў, яго забіў гром.
“Людзі па сённяшні дзень лічаць, што яго Бог пакараў за спробу знішчэння царквы, – кажа Вольга Савеня. – Разгнявіў Бога, вось і паплаціўся жыццём”.
Пазней царкву аднавілі. І сталі будчакі зноў наведваць храм. Такім чынам Бог паказаў людзям, што ён ёсць і ніхто не ўладны яго скінуць.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More