
Аляксандр Пазняк
Святочнае набажэнства пачалося ў 21 гадзіну вечара 24 снежня. На вуліцы ліў моцны дождж, але людзі ўсё ішлі і ішлі ў храм, каб прачуліць свята Божага Нараджэння, адчуць еднасць, павіншаваць адзін аднаго.
Быць не змаглі ўсе вернікі касцёла, бо трэба вяртацца дадому па ночы. Сказалася яшчэ сітуацыя з каранавірусам, але ўсе прысутныя былі ў масках і прайшлі апрацоўку рук антысептыкам.
Святу Божага Нараджэння у рымска-каталіцкім літургічным календары папярэднічае перыяд Адвэнту. Ён пачынаецца за чатыры нядзелі да свята і лічыцца часам душэўнага ачышчэння і ўзмоцненага пакаяння. Дзень 24 снежня носіць назву Калядная куцця, або Вігілія. У многіх краінах свету ў гэты дзень вернікі захоўваюць пост.
Святкаванне Нараджэння працягваецца восем дзён – з 25 снежня па 1 студзеня. Увесь гэты час духавенства на літургіі апранаецца ў адзенні белага, святочнага колераў.
Падчас святочнай прамовы ксёндз Ян Саламон засяродзіў увагу прысутных на радасць, якой мала ў паўсядзнным жыцці людзей. Ён пажадаў прысутным усвядоміць прыход Хрыста і радасць, якую Ён дае кожнаму, хто да Яго звяртаецца.
“Калі Езус нараджаўся, Яму не было месца. Усё было занята. Ён нарадзіўся ў хлеве ў яслях, а не ў якім іншым месцы. І сёння ў шмат якіх людзей няма месца для Хрыста ў сваім сэрдцы. Людзі спісваюць гэта на праблемы, абавязкі, настрой, нявырашаныя пытанні. Але Бог заўсёды хоча прыйсці да чалавека”, – казаў Ян Саламон.
Вернікі спявалі:
Бaранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
змілуйся над намі, о змілуйся.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
адары нас супакоем, адары нас супакоем.
Ян Саламон звярнуў увагу прысутных на тое, як падзеі нараджэння Хрыста апісаны ў Евангеллях, а таксама на тое, хто прыходзіў вітаць Цара цароў.
“Калі глядзець на біблейскія падзеі, то мы бачым. Што першымі да Хрыста прыйшлі пастухі, бо ім не было чаго губляць. І яны знайшлі радасць ад сустрэчы з Хрыстом. Да Хрыста прыйшлі таксама валхвы з Усходу. Гэта былі людзі, якія шукалі праўду, шукалі Бога. І яны даведаліся аб сапраўдным Богу”, – прамовіў ксёндз.
Важны атрыбут свята Божага нараджэння – аплаткі. Гэты прэсны хлеб – сімвал прымірэння і любові для каталікоў – святыня. Вернікі ў Ганцавічах прымалі аплаткі з рук ксяндза. Як правіла, яны белыя і на іх ёсць фігурны малюнак.
“Мы прыйшлі сёння на свята. І гэта добра! А сапраўды я кожны дзень прыходжу да Хрыста? А можа мяне нават цяпер абцяжарваюць турботы і розныя пытанні?” – запытаўся Ян Саламон у прысцтных.
Напрыканцы Ян Саламон зачытаў святочнае віншаванне ад біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, які пажадаў усім свету, міру, цяпла ад Езуса Хрыста.
Скончылася ўсё спевамі і прывітаннем адзін аднаго словамі любові. Святочныя набажэнствы працягнуцца і 25 снежня ў 9 і 11.30 гадзін да абеду. На 9 гадзін вернікі касцёла будуць маліцца за здароўе ксяндза Яна Саламона. А ў 11.30 за ўсіх людзей Ганцаўшчыны, Брэстчыны, Беларусі.
Свята нараджэння Езуса ў каталікоў – гэта сямейнае свята. На святочны стол прынята падаваць запечанага гусака з яблыкамі і капустай або індычку з рознымі соўсамі. Таксама за сталом у каталікоў заўсёды ёсць адно пустое месца. Хто б ні прыйшоў у дом – ён будзе жаданым госцем.
Глядзіце таксама:
[2018] Святая ночь: католики Ганцевщины празднуют Рождество (фоторепортаж / видео)
Почему христиане празднуют два Рождества?
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More