
Аляксандр Пазняк
«Мы не біліся. Пасварыцца маглі і то ненадоўга. Пражылі так 50 гадоў. І яшчэ пажывём столькі колькі наканаваў нам Бог», – кажа Соф’я Андрэеўна.
Ён і яна
Антон Антонавіч Пішч нарадзіўся 23 красавіка 1950 года ў суседняй з Дзяніскавічамі вёске – Еськавічах. Ён быў пятым дзіцём у бацькоў. Але так здарылася, што чацвёра папярэдніх дзяцей памерлі. І ён застаўся ў бацькоў адзін.
Антон скончыў восем класаў Дзяніскавіцкай сярэдняй школы і пайшоў вучыцца на трактарыста. Потым працаваў у калгасе. У войска яго не ўзялі, бо бацькі мелі толькі аднаго сына і былі на пенсіі.
«Я нават пісаў заяву, каб мяне ўзялі добраахвотнікам у войска. Але ўсё было марна. У ваенкамаце сказалі, што мне нельга па закону служыць», – кажа Антон Антонавіч.
З будучай жонкай хлопец пазнаёміўся на вечарынке ў Еськавічах. Разам сябравалі тры гады. Потым Соф’я паехала вучыцца ў Мінскае медыцынскае вучылішча. Антон разлічыўся на працы ў калгасе і прыехаў таксама ў сталіцу, каб быць бліжэй да каханай. Год пражыў у Мінску. Потым яны справілі вяселле ў Дзяніскавічах, якое госці гулялі цэлы тыдзень. Антону на той момант быў 21 год, а Соф’е 18.
Народу на вяселлі было больш за 200 чалавек. Пасля яго Соф’я яшчэ год давучвалася, а Антон апынуўся ў Дзяніскавічах у калгасе. Пасля, як пераехалі ў Ганцавічы, ён усё жыццё да пенсіі адпрацаваў будаўніком і цесляром у розных арганізацыях – лясгасе, КПД, бальніцы. У 2010 годзе выйшаў на пенсію.
Соф’ю пасля вучобы размеркавалі першапачаткова ў Лунінец. Але па сямейных абставінах яна, як замужняя, перавялася ў Ганцавіцкую ЦРБ. Адтуль яе накіравалі лабаранткай ў Малькавічы, дзе яна адпрацавала толькі чатыры месяца, бо была цяжарнай. Пабыўшы год у дэкрэтным адпачынку, жанчына выйшла працаваць у Ганцавіцкую ЦРБ у клінічную лабараторыю фельчарам-лабарантам. І адпрацавала на гэтай пасадзе 40 год.
«Я можа б яшчэ папрацавала. Але здарыўся інсульт. Адказала рука і нага. Мне далі другую групу інваліднасці. Зараз адчуваю сябе нармалёва. Нават у лес бегаю па ягады. З мужам разам у чарніцы усё лета хадзілі, цяпер у брусніку», – кажа Соф’я Андрэеўна.
У 1978 годзе супругі пабудавалі ў Ганцавічах дом, дзе жывуць да сённяшняга дня па Меліяратыўным завулку. Да мінулага года яны трымалі яшчэ некалькі парасят. Але яны пачалі дохнуць. Цяпер Пішчы прызвычаіліся набываць мяса ў магазіне і кажуць, што цяжка вярнуцца да гаспадаркі. Свінней трымаць ужо не хочацца. У закутку ў гаспадароў квохчуць толькі куры.
«Да іх зайсці без палкі нельга, бо там пятух байцоўскі. Ён на ўсіх скоча і дзяўбе. Адну курыцу выгнаў, дык вось яна па двару ходзіць. Можа на рукі сесці», – гаворыць Антон Антонавіч.
Супругі маюць дзвюх дзяцей, унука Рамана. Дачка Ірына працуе вядучым эканамістам у адной з фірм у Баранавічах. Сын Андрэй вядому ў Ганцавічах урач-тэрапеўт, якога цэняць і паважаюць людзі. Унук Раман (сын Ірыны) служыць у войску, але неўзабаве бабуля і дзядуля чакаюць яго вяртання, бо з’явілася на свет Дамінічка – ягоная дачка, а іхняя праўнучка.
«Як Раман прыйдзе, зробім шашлыкі. Чакаем яго вельмі. У яго ў Ганцпічах шмат сяброў. І ў войска яго адсюль забіралі, бо прапісаны ён у нас», – кажа Соф’я.
Сакрэт шчасця
Цяпер Антону Антонавічу 71 год, а Соф’е Андрэеўне 68. Сакрэт шчаслівага сямейнага жыцця ў супругаў такі – ўменне дараваць.
«Дараваць трэба заўсёды, бо калі хадзіць надзьмутым, толку не будзе ні ў чым. Таксама ў сям’і хтосьці павінен быць генералам, а хтосьці радавым. У нас генералам была Соф’я. Я як мужчына рабіў усё, што трэба, але слухаўся жонку», – каментуе стары.
«Антон добры, чуллівы, адкрыты чалавек. Па яму і сын Андрэй такі ж самы пайшоў. Ён заўсёды спачувае людзям на працы ў бальніцы. А вось дачка Ірына баявая была з дзяцінства. Відаць, яна па мне», – дадае жонка.
Дзеці часта наведваюць бацькоў. Ірына прыязджае з Баранавічаў амаль кожныя выходныя. Сын заходзіць пасля працы штодня. Ён мерае ў маці ціск, мяняе таблеткі, спытае пра здароўе ў бацькі.
«Нават калі вельмі шмат працы, то паміж выездамі на дзяжурстве, хоць на пяць хвілін, але ён да нас забягае. Яму трэба ведаць наш стан, тым больш, што ў мяне быў інсульт», – расказвае Соф’я.
Пра жыццё супругі кажуць, што яно кароткае. Не заўважылі, як праляцела 50 год сумеснага жыцця. Але яны радуюццу кожнаму імгненню жыцця і кажуць, што на пенсіі няма часу сумаваць.
«А які сум – агарод вялікі маем, у лес ходзім ягады збіраць. На чарніцах за лета амаль тысячу даляраў зарабілі. І каля дома праца заўсёды нойдзецца», – кажа Соф’я.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More