Мова будзе жыць
Шмат вялося і вядзецца спрэчак вакол узнікнення, адметнасці і самастойнасці беларускай мовы.
Кожны беларус павінен ведаць сваю мову, асабліва малодшае пакаленне
У першым дзесяцігоддзі XX ст. выдатны вучоны Я.Ф. Карскі ў фундаментальнай працы “Беларусы” (т. 1-3, Варшава-Петраград, 1903-1922г.) на вялізным фактычным матэрыяле пераканаўча даказаў, што беларуская мова з’яўляецца асобнай самастойнай славянскай мовай, якая па свайму слоўнаму складу, сінтаксісу, марфалогіі і фанетыцы ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў, пароўні з вялікарускай і ўкраінскай.
Нашы продкі жылі на тэрыторыі Беларусі ў IX-V тысячагоддзі да нашай эры. (Чытачам раю пра ўзнікненне беларускага этнаса даведацца з Нарысаў гісторыі Беларусі 1994г., выданых Акадэміяй Навук Беларусі). У пачатку 50-х гадоў XX ст. стаў распаўсюджвацца тэрмін “старажытнаруская народнасць”.
Руку да гэтага прыклаў правадыр усіх народаў І.Сталін у сваёй рабоце “Марксізм і пытанні мовазнаўства” (1950г.) Што беларусы, украінцы і рускія адзін народ, сёння сцвярджаюць многія сучасныя палітыкі былых краін СНД. Вучоныя і гісторыкі пераканала сведчаць аб тым, што ў ходзе эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўнага развіцця старажытнай Русі ў XIIст. складваліся групы зямель і княства, якія з’явіліся адной з перадумоў узнікнення беларускай, рускай, украінскай народнасцей. Цяпер мы самастойная дзяржава і, здаецца, беларуская мова павінна квітнець. Мінуў той час, калі яе вынішчалі з боку расійскай і польскай дзяржаў.
Між тым стараўся знішчыць самастойнасць, адметнасць у беларусаў цар Мікалай I. Ён зацвердзіў пастанову пра перасяленне ў Беларусь “выходцев из внутренних губерний, которые принесут с собой в сей край, чуждающийся России, наш язык, обычай, приверженность русских к престолу”. Не спрыяла развіццю нашай мовы і савецкая ўлада.
Вялікі “эксперыментатар” і будаўнік камунізму Хрушчоў у 60-я гады XX ст. па прыкладзе Беларусі хацеў паказаць, якая павінна быць мова ва ўсім СССР.
Пачалася вялікая русіфікацыя ў школах, дзяржаўных установах. Прадстаўнікі мясцовых Саветаў праявілі “клопат” да назваў, якія н
е адпавядалі іх поглядам на шчаслівае і светлае будучае. І па “просьбе трудящихся» змянілі назвы больш за 300 населеных пунктаў. З’явіліся вёскі Савецкая, Партызанская, Майская, Гвардзейская, Камунарка і г.д.
Нават у той час у энцыклапедыі было напісана: “А слоўнай уласцівасцю тапанімічных пайменняў з’яўляецца іх устойлівасць, жывучасць з прычыны чаго яны служаць самымі старажытнымі помнікамі, якія дазваляюць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры і мовы”.
Калі гаворыць пра наш час, дык знайшліся “свядомыя”, якія перайменавалі вёску “Навозы” у “Арэшніца-Берацава”. Няма ў нашай мове слова навоз, ёсць гной. А назва той вёскі, відаць, звязана з вазамі ці перавозам.
Хачу звярнуць увагу на мілагучнасць, вобразнасць нашых слоў. Вялікдзень — самы галоўны і святочны ў годзе дзень. Вячэра, жыта,
лістапад, вясёлка — які вялікі сэнс у гэтых словах. Як ласкава гучыць — журавіначка мая, матуля, бабулька, крынічка. Не мацюкаліся нашы продкі, ды і зараз няма мацерных слоў у беларускай мове. Былі праклёны: “каб цябе Пярун забіў”, “каб яго зямля не насіла”, “каб табе заняло”. А брудныя словы нам прынеслі.
Здзіўляе, як да замежных слоў у нас адносіцца моладзь. З задаволеннем дзяўчаты спявалі песню “Путана”. А па нашаму — гэта распутніца. Не ўсе разумеюць, што “кілер” — забойца людзей за грошы. Словы “клёва”, “клас”, “супер”, “кашмар” увайшлі ў лексікон нашых дзяцей. Для мяне чамусьці вельмі сугучна “вау” з “гаў”.
На XVI з’ездзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” 10.12.2011г., удзельнікам якога я быў, пісьменнік С. Законнікаў прывёў сумны прыклад: ні адзін з вучняў у Мінску, перад якімі ён выступаў, не пераклаў слова “фамилия”.
На літаратурнай беларускай мове на з’ездзе выступаў шведскі пасол Эрыксан, без акцэнту, і ўсе здзівіліся, як так можа швед размаўляць па-беларуску. А вось да яго па валоданні нашай мовы многім кіраўнікам раёна далёка. Нават старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на свяце беларускага пісьменства ў Ганцавічах сваю прамову казаў па-руску. Дарэчы, як і прадстаўнік ад моладзі Ганцавіцкага раёна.
У жніўні 2010 г. у г.п. Зэльва адзначалі 100-годдзе з дня нараджэння знакамітай паэтэсы Л. Геніюш. У царкве ў яе гонар адбывалася набажэнства на беларускай мове. Гучала малітва: ойча наш, які ёсць на нябёсах! Хай свяціцца імя тваё, хай прыйдзе царства тваё, хай будзе воля твая як на небе, так і на зямле. Хлеб наш надзённы, дай нам сёння і даруй нам правіны нашы, як і мы даруем вінаватым перад намі, і не дапусці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога, бо тваё ёсць Царства і сіла, і слава, навекі.
Здавалася, быццам мы ўсе ў царкве пабраліся за рукі, і ў нашых грудзях білася адно сэрца. На жаль, не чуем мы на Ганцаўшчыне ад праваслаўных святароў беларускага слова.
Францішак Багушэвіч у прадмове да “Дудкі Беларускай” пісаў: “…Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога дадзеная”. У гэтым чытачы упэўняцца, калі ў Старым Завеце прачытаюць “Быццё”, (раздзел 11 п.п. 5-7). Часта кіраўнікі нашай краіны ўзгадваюць пра бяспеку харчовую, эканамічную, сацыяльную і г.д. А вось пра бяспеку знікнення нашай мовы, неад’емнай часткі любой нацыі, амаль ні слова…
Неаднойчы мне прыходзілася чуць крыўднае «говори по-человечески» нават ад добра знаёмых людзей. Хіба не былі чалавекамі мае прадзяды, дзяды, мае тата і мама, якія перадалі родную майму сэрцу мову.
Чалавекам я лічу і сябе, а не нацыяналістам. У мяне рускія зяць і нявестка, якіх я паважаю і люблю. Да гэтага часу засталіся ў нас сябры з Расіі. Усё жыццё ганаруся тым, што я — беларус, сваімі працавітымі продкамі. Іх любоў да простых людзей, да роднай зямлі, да сваёй мовы жыве і ў мяне. Не стане мовы, мы знікнем як нацыя з гэтай зямлі.
Свае адносіны да мовы выказаў наш зямляк Іван Лагвіновіч:
Мову продкаў назваў я святой і найпершай,
Суцяшальніцай, скарбніцай найдарагой,
Бо калі б не яна — не было б гэтых вершаў:
Не прарос бы мой талент у мове другой.
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.
«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов мошенники убедили её, что на неё пытаются оформить крупный кредит, отправили к банку и требовали взять деньги самой, чтобы перевести их на «безопасный счёт». До кредита дело не дошло, её остановили сомнения и звонок мужа.
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.