Скажыце, калі ласка: што робіць кожную краіну ўнікальнай? Што выдзяляе адзін край сярод другіх? Прэзідэнт, эканоміка, карысныя выкапні? Магчыма, але ж, прэзідэнты змяняюцца, эканоміка то падымаецца, то падае, залежы і прыродныя рэсурсы таксама канчваюцца. Толькі адна рэч не мяняецца на працягу доўгага часу: культура. Дык вось, галоўным атрыбутам культуры кожнага народу смела можна назваць мову. І гаворка пойдзе аб нашай з вамі, беларускай мове.
Вось чаму ў другіх краінах нашую дзяржаву называюць не «Республика Беларусь», але ж «Белоруссия»? Хоць, вядома, такой краіны – Белоруссии, няма. Вы лічыце, гэта звязана з нашымі адносінамі паміж Расеяй? На самай справе, гэта ўсё з-за таго, што большая палова нашых грамадзян (і, канечне ж, наш прэзідэнт) размаўляюць на «другом государственном языке». Вось суседнім краінам і здаецца, што мы, беларусы, размаўляем толькі па-расейску, і з-за гэтага нас «неафіцыйна прыпісваюць» да іх, рускіх.
Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нас ў краіне беларуская і руская мовы маюць аднолькавы статус. А на практыцы атрымоўваецца іншае. Пры роўнасці моваў у нас справаводства амаль ва ўсіх установах вядзецца толькі на рускай мове, усе законы, кодэксы, указы дэкрэты прэзідэнта і пастановы ўраду таксама на рускай, і наўрад ці вы знойдзеце текст нейкага нарматыўнаг прававога акта на беларускай мове.
І ў звычайным абіходзе мова беларуская амаль не выкарыстоўваецца. Пачуць яе можна толькі ў асяроддзі людзей, якія спраўды шануюць родную мову, адносяцца да яе з павагай, як да роднай матулі. Бо як жа інакш, мы не выбіраем маці.
Негледзячы на тое, што беларуская мова пакуль немае шырокага прымянення, вырашыць гэтую праблему можна… Толькі каб зрабіць гэта, нам трэба:
1) закахацца ў беларускую мову самому, пачаць на ёй размаўляць;
2) “падсажваць” на яе сваіх родных блізкіх; (атрымаецца 1-2 чалавекі, і гэта цудоўна!). Зараз я, 21-гадовы хлопец, размаўляю на сваёй роднай мове, яе пераняла мая сяброўка, і я ганаруся гэтым!
3) зацікавіць сучасную моладзь; Як вядома, за моладдзю будучыня, таму і будучыня мовы таксама за намі.
4) не цурацца мовы, на якой размаўляеш…
А што мы маем зараз? Нават мае бацькі кажуць мне: «Бррр, режет слух! Надоел ты со своим белорусским». Большасць маіх знаёмых жадае, каб хутчэй у нашай краіне пакінулі толькі адную дзяржаўную мову — расейскую. Лічаць мяне апазіцыянерам! Хіба, ганарыцца роднай мовай, жадаць аднавіць яе, вярнуцца да тарашкевіцы, якую зараз нават не надрукуюць нідзе, шанаваць нашу культуру — гэта апазіцыя? Ды вы самі прыслухайцеся: беларуская мова прыгожая, мілагучная, прыемная, без ненарматыўнай лексікі… Вось паспрабуйце так, дзеля прыкладу знайсці « брыдкае» слова на беларускай мове?
Канешне, гэта ваш выбар, на якой мове размаўляць… Ёсць, ёсць яшчэ людзі, якія не забылі… Іх вельмі мала, але яны ёсць! І пакуль будуць носьбіты мовы роднай – беларусы будуць жыць! І толькі ведаючы мову мы можам называць сябе беларусамі, а не тутэйшымі…
Жадаю яшчэ выказаць падзяку газеце “Ганцавіцкі час” і асабіста Пятру Паўлавічу Гузаеўскаму, за тое, што, хоць і не заўсёды, але ж пішуць на нашай з вамі «Галоўнай Дзяржаўнай, Роднай Мове».
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More